І функцыі. Сюжэт і канфлікт

Сюжэт (ад франц. sujet — прадмет, змест) — гэта сістэма ўзноў­ле­ных у літаратурным творы падзей.

Пры аналізе літаратурна-мастацкіх твораў побач з тэрмінам «сю­жэт» прымяняецца таксама даволі часта тэрмін «фабула», ас­ноў­нае сэн­са­вае напаўненне якога, заўважым, неаднолькава трак­ту­ец­ца сучаснымі лі­таратуразнаўцамі і ў выніку ўплывае на разуменне па­няцця «сюжэт». Так, аднымі вучонымі яно зводзіцца да расповеду аб падзеях, прычым рас­поведу не тым, хто аналізуе альбо пе­ра­каз­вае твор, а менавіта самім аўта­рам: «Фабула можа адроз­нівацца ад сю­жэта: па-першае, парадкам апа­вядання, г. зн. падзеі (сюжэт) мо­гуць быць расказаны не ў хра­на­ла­гіч­най паслядоўнасці, а з пе­рас­та­ноў­камі, пропускамі. <...> Па-другое, роз­ні­ца можа вызначацца «ма­ты­віроўкай апавядання» (расповед аб падзеях мо­жа быць дадзены ў фор­ме пісьма, дзённіка ці ў форме ўспамінаў). На­рэш­це, адрозненне звя­зана з «суб’ектам апавядання» — апавя­данне мо­жа весціся ад імя ге­роя ці ад імя аўтара» [137]. Іншыя ж тэа­рэтыкі літаратуры (іх, дарэчы, бо­лей), наадварот, ра­зумеюць пад фабулай «сціслы пераказ па­дзей, ува­собленых у сюжэце твора, у іх часава-прычыннай пасля­доў­на­сці. Сю­жэт твора можа па­чынацца не з экспазіцыі або завязкі, а з куль­мі­­нацыі, нават развязкі. Апавяданне ў творы можа весціся не толькі ад імя аўтара, але і ад імя нейкага апавядальніка або персанажа, яно мо­жа быць пададзена ў форме ўспамінаў, дзённікавых запісаў, ліс­та­вання і г. д. Усе гэтыя сюжэтныя хады і кампазіцыйныя прыёмы за­сноўваюцца на фабуле, якую заўсёды можна разгарнуць у ланцуг пас­лядоўных і ла­гіч­ных пад­зей» [138].

Сукупнасць узаемазвязаных падзей, вакол якіх грунтуюцца пэў­ныя пер­­санажы, называецца сюжэтнай лініяй. У буйных мас­тац­кіх творах сю­жэтных ліній можа быць некалькі. Прычым яны мо­гуць як перакры­жоў­вацца, так і разгортвацца паралельна і не­за­леж­на адна ад другой.

Адным з першых сярод усходнеславянскіх тэарэтыкаў літара­ту­ры да грунтоўнага тэарэтычнага асэнсавання катэгорыі сюжэта звяр­нуўся А. Весялоўскі. Гэта было зроблена вучоным у працы «Паэ­тыка сю­жэ­таў». У ёй А. Весялоўскі вылучыў і дэталёва рас­пра­­цаваў паняцце «ма­ты­­ву», пад якім ён падразумяваў прасцейшую сэн­сава-апавя­дальную адзін­­ку сюжэта. Несумненна, што ад тэорыі і ме­­тадалогіі славутага ра­сій­­скага вучонага, найбольш рас­паў­сю­джа­най ва ўсходнеславянскім лі­та­­ратуразнаўстве рубяжа ХІХ–ХХ стст., ад­штур­хоўваўся М. Гарэцкі, ка­лі вызначаў паняцце «сюжэта» ў сва­ім «Назваслоўі»: «Сюжэт.— Аснова, прад­­мет справы. Сувязь усіх ма­тываў, што ўваходзяць у склад твора. У «Пін­­скай шляхце» В. Ду­ні­на-Марцінкевіча матывы: каханне, фальшывы го­­нар, нікчэмнасць ра­сійскіх чыноўнікаў на Беларусі і інш., а сюжэт: дзе­ці лю­бяцца, а баць­­кі сварацца, справу развязвае хабарніцтва ўрадоў­цаў» [139].

Сюжэт выступае ў якасці арганізоўваючага пачатку ў творах дра­­ма­тыч­нага і эпічнага родаў, а таксама ў ліра-эпасе. Сюжэт можа вы­яўляцца і ў лірыцы, «хоць, як правіла, тут ён скупа дэталізаваны, гра­нічна кам­пак­тны» [140].

Падзеі, што складаюць сюжэт, могуць па-рознаму суадносіцца з фак­тамі рэальнасці, якія папярэднічалі напісанню твора і пад­штурх­нулі да яго ўзнікнення. На працягу многіх стагоддзяў сюжэты бра­ліся пісь­мен­нікамі пераважна з міфалогіі (міфалагічныя сю­жэ­ты), гістарычных па­данняў і рэальных гістарычных падзей (гіс­та­рыч­ныя сюжэты), з тво­раў літаратуры мінулых эпох (напрыклад, ан­тычныя сюжэты). Яны апра­цоўваліся, відазмяняліся, дапаў­ня­лі­ся. Пачынаючы з ХVІІІ ст., у лі­та­ратуру ўсё болей і болей сталі ўва­хо­дзіць сюжэты, заснаваныя на фак­тах і з’явах жывой рэчаіснасці. Прык­ладна з гэтага ж часу ў сюжэтах па­чаў істотна даваць аб сабе знаць аўтабіяграфічны пачатак (аўта­бія­гра­фіч­ныя сюжэты), аб чым сведчаць творы Ж.Ж. Русо («Споведзь»), А. Мю­сэ («Споведзь сы­на веку»), А. Герцэна («Былое і думы») і інш. Адна­часова ак­ты­ві­зу­ецца і сюжэтны вымысел («Падарожжа Гулівера» Дж. Свіфта, «Шчыгрынавая скура» А. Бальзака, «Нос» М. Гогаля і інш.).

Паводле суаднесенасці паміж сабой падзей, што ўваходзяць у сю­жэт, яны падзяляюцца на хранікальныя і канцэнтрычныя. У пер­шых дзе­ян­не разгортваецца ў часавай паслядоўнасці («Дон Кіхот» М. Сер­ван­тэ­са, «На ростанях» Я. Коласа). У канцэнтрычных жа сю­жэ­тах (альбо сю­жэ­тах адзінага дзеяння) падзеі развіваюцца на ас­но­ве прычынна-вы­ні­ко­вых сувязей («Злачынства і пакаранне» Ф. Дас­та­еўскага, «Кар’ер» В. Бы­ка­ва).

У некаторых творах маюць месца шматлінейныя сюжэты, «у якіх ад­­на­ча­со­ва, паралельна адна другой разгортваюцца некалькі падзейных лі­­ній, што звязаны з лёсам розных асоб і судакранаюцца толькі эпі­за­дыч­на і знешне. <...> Хранікальныя і шматлінейныя сюжэты ма­лю­юць па­дзей­­­­ныя панарамы, тады як сюжэты адзінага дзеяння ўзнаў­ля­юць асоб­ныя падзейныя вузлы. Панарамныя сюжэты можна вы­зна­чыць як цэн­тра­бежныя ці кумулятыўныя (ад лац. cumulatio — па­велічэнне, збор)» [141].

Сюжэт складаецца з шэрагу элементаў (стадый, этапаў), сярод якіх мож­на ўмоўна вылучыць асноўныя (кананічныя) і да­па­мож­ныя (факуль­та­тыўныя).

Да асноўных элементаў адносяцца экспазіцыя, завязка, раз­віц­цё дзе­ян­ня, кульмінацыя і развязка.

Экспазіцыя (ад лац. expositio — выкладанне, тлумачэнне) — эле­мент сюжэта, які ўтрымлівае ў сабе апісанне жыцця герояў не­пас­рэдна пе­рад тым, як яны пачнуць дзейнічаць у творы. Экс­па­зі­цыя звычайна змя­шчаецца ў пачатку твора. Тады яна імянуецца пра­мой. Сустракаецца ў тво­рах мастацкай літаратуры і затрыманая экс­па­зіцыя, якая змя­шча­ец­ца ўжо пасля таго, як распачалося дзе­ян­не.

Завязка — гэта зыходны эпізод сюжэта. Звычайна яна па­да­ец­ца ў па­чатку твора, хоць часам можа знаходзіцца і ў іншым яго мес­цы, нават у ся­рэдзіне. Пры наяўнасці ў творы экспазіцыі завязка, як пра­віла, пад­рых­тоўваецца ёю. У гэтым выпадку апавяданне ха­рак­та­­рызуецца пас­ля­доў­насцю і матываванасцю. Калі ў творы некалькі сю­жэтных ліній (на­прык­лад, «Ганна Карэніна» Л. Талстога, «Людзі на балоце» І. Мележа»), то ў кожнай з іх можа быць свая ўласная за­вяз­ка (як, дарэчы, і астатнія эле­менты-складнікі сюжэта).

Развіццё дзеяння выяўляе сюжэтныя супярэчнасці і са­дзей­ні­чае да­лей­шым учынкам персанажаў.

Кульмінацыя (ад лац. culmen – вяршыня) — этап найвы­шэй­ша­га на­пру­жання ў працяканні дзеяння. У момант кульмінацыі су­пя­рэч­насці па­між персанажамі дасягаюць найбольшай вастрыні.

Развязка — апошні этап у працяканні дзеяння. У пераважнай боль­шас­ці твораў мастацкай літаратуры ў развязцы так ці інакш вы­ра­шаецца альбо зусім вычэрпваецца іх канфлікт. Побач з тэрмінам «раз­­вязка» ў лі­та­ратуразнаўчых даследаваннях даволі часта пры­мя­ня­­ецца тэрмін «фі­нал». Заўважым, што паміж імі не заўсёды можна ста­віць знак тоеснасці, бо фінал твора іншы раз не супадае з раз­вяз­кай: апошняя можа ці па­пя­рэд­нічаць фіналу («Дваранскае гняздо» І. Тур­генева), ці наогул ад­сут­ні­чаць (г. зв. адкрыты фінал, адным з прык­ладаў якога можна лічыць апош­нюю сцэну камедыі «Паў­лін­ка» Я. Купалы).

Да дапаможных (факультатыўных) элементаў сюжэта адносяць пра­лог, эпілог, пе­рад­гіс­торыю, паслягісторыю.

Больш цесна, прама, непасрэдна звязаны з дзеяннем твора пе­рад­гіс­то­рыя і паслягісторыя.

Перадгісторыя (калька з ням. Vorgeschiсhte) можа змяшчацца не толь­кі ў пачатку твора, але і ў яго сярэдзіне (успомнім расповед М. Го­га­ля аб юнацкіх гадах Чычыкава ў «Мёртвых душах») і рас­каз­ваць аб мі­ну­лым персанажаў, аб асаблівасцях фарміравання іх ха­рактараў, све­та­по­гля­ду і г. д.

Перадгісторыю неабходна адрозніваць ад пралога, які, па-пер­шае, змя­шчаецца толькі ў пачатку твора, а, па-другое, у ім «пе­ра­да­ец­ца агуль­ны сэнс, сюжэт ці асноўныя матывы твора, альбо сцісла вы­кладаюцца па­­дзеі, што папярэднічаюць асноўнаму дзеянню» [142].

Паслягісторыя (калька з ням. Nachgeschiсhte) распавядае аб лё­сах пер­санажаў пасля таго, як закончылася асноўнае дзеянне тво­ра. Зноў жа, як і ў выпадку з перадгісторыяй і пралогам, пас­ля­гіс­то­рыю неабходна раз­мяжоўваць з эпілогам, што ўяўляе сабой сціслае, ла­канічнае пас­ля­слоўе, у якім робяцца нейкія высновы-сентэнцыі на­конт дзеяння, што ад­бы­лося, дзякуецца за ўвагу чытачам ці гле­да­чам, просіцца аб пры­хіль­на­сці і г. д. Эпілог (як і пралог) — найбольш часты атрыбут дра­ма­тыч­ных тво­раў; абодва гэтыя элементы-складнікі сюжэта вядуць сваё па­хо­джан­не са старажытнагрэчаскага тэатра)

Акрамя названых дапаможных элементаў сюжэта літаратура­знаў­ца­мі часам вылучаюцца ў гэтым радзе аўтарскае адступ­лен­не (у ім пісь­мен­нік выражае свае адносіны да якога-небудзь ге­роя альбо праблемы, раз­важае), устаўная навела (кароткае апа­вя­дан­не з самастойным сю­жэ­там, якое, на першы погляд, не мае не­пас­рэдных адносін да таго, што ад­люст­роўваецца, але на самой спра­ве дапамагае яго асэнсаванню) і некат. інш.

У галіне сюжэтабудавання няма (і наогул не павінна быць) ней­кіх уні­версальных правілаў і норм. Выкарыстанне, а таксама раз­мяшчэнне ў пэў­най паслядоўнасці як асноўных, так і да­па­мож­ных элементаў за­ле­жыць перш за ўсё ад задумы аўтара, ад яго ін­ды­ві­дуальнай манеры пісь­ма (стылю). Разам з тым на сюжэта­бу­да­ван­не накладваюць пэўны ад­бі­так жанравыя традыцыі, а таксама час, у якім жыве і працуе пісьменнік, лі­таратурная практыка яго эпохі (так, напрыклад, у многіх творах су­час­най літаратуры мы не знойдзем ні раз­гор­ну­тых экспазіцый, ні пралогаў, ні эпілогаў, ды і сам сюжэт бывае час­та ледзь акрэсленым, а то і зусім ад­сут­нічае).

У складзе літаратурнага твора сюжэт выконвае вельмі важныя функ­­цыі. «Па-першае, падзейныя рады (асабліва тыя, якія скла­да­юць адзі­­нае дзе­янне) маюць канструктыўнае значэнне: яны зма­цоў­ва­юць у ад­но цэ­лае, як бы цэментуюць тое, што адлюстроўваецца. Па-другое, сю­жэт вель­мі важны для ўзнаўлення персанажаў, для вы­яўлення іх ха­рак­та­раў. Лі­таратурных герояў нельга ўявіць па-за іх удзелам у тым альбо ін­шым па­дзей­ным радзе. Падзеі ствараюць для персанажаў свайго роду «по­ле дзе­ян­ня», дазваляюць ім роз­на­пла­нава і поўна раскрыцца перад чы­тачом у эма­цы­янальных і ра­зу­мо­вых водгуках на тое, што адбы­ва­ец­ца. <...> І, на­рэш­це, па-трэцяе, сю­жэты выяўляюць і прама ўзнаўляюць жыц­­цёвыя су­пя­рэч­на­сці. Без якога-небудзь канфлікту ў жыцці герояў (пра­цяг­лага ці ка­рот­ка­ча­­совага) цяжка ўявіць дастаткова выражаны сю­жэт» [143].

І сапраўды, сувязь сюжэта з канфліктам надзвычай цесная. Без пе­ра­боль­швання, можна весці гаворку аб прамой залежнасці якас­на-змяс­тоў­ных ха­рактарыстык сюжэта твора ад ступені вастрыні і глы­біні яго кан­ф­лік­ту.

В. Халізеў вылучае дзве асноўныя разнавіднасці сюжэтных канф­лік­таў у творах мастацкай літаратуры: гэта, «па-першае, супя­рэч­насці ла­каль­ныя і часовыя, па-другое — устойлівыя канф­лікт­ныя станы» [144].

Найбольш распаўсюджанымі ў творах сусветнай літаратуры з’яў­ля­юц­ца сюжэты, канфлікты якіх па ходу мастацкага ўзнаўлення па­дзей узні­каюць, абвастраюцца і якімсьці чынам вырашаюцца, зды­­маюцца. Та­кія сюжэты расійскі вучоны прапаноўвае імянаваць ар­хетыпічнымі, па­коль­кі яны ўзыходзяць да гістарычна ранніх форм мастацкай сла­вес­на­сці. У дадзеных сюжэтах немалаважную ро­лю адыгрываюць перыпе­тыі — нечаканыя і рэзкія зрухі, па­ва­ро­ты ў жыцці персанажаў ад шчас­ця да няшчасця, ад удачы да няў­да­чы і наадварот.

Другі тып сюжэтных канфліктаў — устойлівых, не знікаючых на пра­цягу доўгага часу, субстанцыянальных, паводле тэрміна­ла­гіч­на­га вы­зна­чэння В. Халізева,— пачынае інтэнсіўна фарміра­вацца ў су­светнай лі­та­ратуры з ХІХ ст. Найбольш яскрава ўвасоб­лены такія канф­лікты ў «бес­падзейных» п’есах А. Чэхава, Г. Ібсана, К. Гам­су­на, М. Метэрлінка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: