Дадаізм

Дадаізм (ад франц. dada — конік, драўляная палачка, у пе­ра­нос­­ным сэн­се — нешта няскладнае, дзіцячы лепет) узнік у Швей­ца­рыі ў 1916 г. і ўвай­шоў у гісторыю культуры, літаратуры і мас­тац­тва як адна з самых раз­буральных плыней. Яго стваральнікамі сталі ў асноўным маладыя пісь­меннікі, мастакі, якія збеглі са сваіх ваю­ючых краін у нейтральную Швей­царыю. Менавіта тут, у Цюрыху, і бы­ла заснавана літаратурная гру­па «Дада», у якую ўвайшлі немцы Х. Баль, Р. Хюльзенбек, Г. Арп і інш. Кіраўніком групы стаў фран­цуз румын­скага паходжання, паэт і эсэіст Т. Тцара.

Дадаісты ўспрымалі рэчаіснасць як царства хаосу і абсурду, та­му рэ­аль­нымі, на думку прыхільнікаў дадзенай літаратурна-мас­тац­кай кан­цэп­цыі, могуць быць толькі гукі ў іх шматстайных спа­лу­чэн­нях, бясконцыя паў­торы фраз і слоў, якія пазбаўлены ўсякага сэн­су і логікі. На аснове да­дзе­ных тэарэтычных пастулатаў дадаісты ства­рылі «вершы без слоў», «гу­кавыя паэмы» і г. д. «Такога та­таль­на­га непрымання рэчаіснасці,— пі­ша Е. Лявонава,— непрыз­нання якой бы то ні было традыцыі, рэаліс­тыч­най ці нерэалістычнай, та­ко­га культывавання абсурду, імкнення раз­бу­рыць усё, што ўжо ўста­ля­валася, мастацтва яшчэ не ведала. У той жа час,— зазначае дас­лед­чыца,— расцэньваць дадаізм толькі як выклік так­са­ма было б не­­справядліва, асабліва напачатку руху. Пры ўсёй ня­пэў­на­сці, рас­плы­вістасці мэтаў і задач сярод апошніх адна асабліва вабіла да­да­­іс­таў: стварэнне новай літаратурнай мовы, з самага пачатку, са слова. Дзе­­ля гэтага трэба было, на думку дадаістаў, адмовіцца ад мовы агуль­на­пры­нятай, «сцёртай» ад доўгага выкарыстання, ад усіх лі­та­ра­турных нор­маў» [269].

Большасць рыс і прыкмет творчасці прыхільнікаў новай плыні бы­лі акрэс­лены ў калектыўным «Дадаісцкім маніфесце 1918 года». Гэ­та «бру­іц­кі» або «шумавы верш», «сімультанны верш», «сум­бур­ныя перазовы ўся­го на свеце», а таксама іншыя прыёмы, прызна­ча­ныя перадаваць жыц­цё з усёй яго жорсткасцю, гвалтам, напружа­на­сцю, усяісным ад­маў­лен­нем.

Здзіўленне і нават шок у публікі выклікалі тэатралізаваныя прад­­стаў­­ленні, на якіх дадаісты дэкламавалі свае «фанетычныя паэ­мы»: сло­вы, склады ці нават толькі гукі падбіраліся тут і ставіліся по­бач не па сэн­су, а па гукавой афарбоўцы. Карысталіся дадаісты і та­кімі ме­та­дамі «на­пісання» твораў, як калаж, наклейванне на па­пе­ру роз­ных вы­разак з га­зет ці часопісаў, калектыўнае пісьмо (у ім у якас­ці аба­­вязковай умовы вы­ступала тое, што кожны наступны аў­тар не па­вінен быў ведаць на­пі­са­нае папярэднікам) і г. д.

У 1918 г. намаганнямі Р. Хюльзенбека і шэрагу яго ад­на­дум­цаў бы­ла створана берлінская група дадаістаў. Дзейнасць гэтай гру­пы ад­но­сіц­ца ўжо да першых пасляваенных гадоў, калі небяспека ма­білі­зацыі ў вой­ска знікла і з’явілася магчымасць пакінуць Швей­ца­­рыю. Не толькі ў Гер­маніі, але і ў Францыі (тут да прыхільнікаў да­даізму далучыліся Л. Ара­гон, П. Элюар і шэраг інш. французскіх пісь­меннікаў) дадаісты яшчэ працягвалі пэўны час (прыкладна да 1924 г.) працаваць.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: