У 1946 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР, у 1947 г. - у Вярхоўны Савет БССР. Рэальная ўлада па-ранейшаму знаходзілася ў руках партый-ных камітэтаў. Строга рэгламентавалася і дзейнасць прафсаюзаў. У гэты час актывізавалася дзейнасць камсамольскіх арганізацый. Палітыка рэпрэсій у Беларусі ў пасляваенныя гады была. Былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі бел. Інтэлігенцыі. Рэпрэсіі закранулі і пісьм. Арганіз. БССР. Вядомых дзеячаў літаратуры М. Зошчанку і Г. Ахматаву абвінавачвалі ў прапагандзе безыдэйнасці і апалітычнасці. Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі, большасць народа была адданая савецкай уладзе, правадыру і настаўніку I. Сталіну.
5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў М. Хрушчоў. Былі зроблены першыя спробы па дэмакратызацыі грамадска-паліт. жыцця. 3 гэтага часу адбыліся значныя змены ў дзейнасці партыйных, дзяржаўных і савецкіх органаў, а таксама грамадскіх арганізацын. Аднак дабіцца сапраўднага поўнаўладдзя Саветаў у гэты час не ўдалося.
|
|
У першай палове 50-х гг. былі здзейснены некаторыя спробы па скарачэнню адміністрацыйнага апарату, умацаванню законнасці і правапарадку. Значныя змены ў грамадска-паліт. жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, пачаліся пасля XX з'езда К.ПСС, які адбыўся 14-25 лютага 1956 г. З'езд разам з іншымі пытаннямі шмат увагі ўдзяліў развіццю дэмакратыі. На закрытым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках». У гэтых дакументах была зроблена спроба выявіць канкрэтна-гістарычныя вытокі і прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць.Пачалися паліт. мерапрыемствы па пераадоленню культу асобы Сталіна. Перш за ўсё былі рэабілітаваны ахвяры рэпрэсій.
У кастрычніку 1961 г. адбыўся XXII з'езд КПСС, які прыняў праграму пабудовы камунізму. Стваральнікі праграмы не правялі глыбокага навуковага аналізу стану эк. і перспектыў яе развіцця. Былі дапушчаны пралікі ў прагнозе міжнародных абставін, якія хутка пагоршыліся. Адміністр. і перагібы ўсё больш сталі праяўляцца у Дзейнасці першага сакратара ЦК КПСС М. С. Хрушчова. Кастрычніцкі (1964 г.) Пленум ЦК КПСС вызваліў яго ад партыйных і дзяржаўных абавязкаў. Першым сакратаром ЦК К.ПСС быў абраны Л. I. Брэжнеў.
3 прыходам Л. I. Брэжнева да ўлады кароткі перыяд так званай «хрушчоўскай адлігі» завяршыўся, стаў узмацняцца чыста бюракратычны стыль кіраўніцтва.
Рэформа прадугледжвала уключыць у дзеянне гасразлiк i таварна-грашовыя механiзмы на аснове пашырэння гаспадарчай самастойнасцi прадпрыемствау. Гэта азначала пераход да рыначнай эканомiкi,аднак, не паслабляючы камандна-адмiнiстр. пачаткi у эканомiцы. Гэтым рэформа з самага пачатку была асуджана на няудачу.Безнадзейнасць павялiчвалася таксама i iмкненнем улад не дапусцiць дэмакратызацыi грамадскага жыцця, перабудовы краiны.
|
|
Рэформа праводзiлася зверху,таму яна не улiчвала мясцовых асаблiвасцей.Але на першым этапе яна дала некаторыя вынiкiАб'ём прамысловай прадукцыi павялiчыуся, павысiлася прадукцыйнасць працы. Завяршылася будаунiцтва Гродзенскага хiмкамбiната, Гомельскага хiмiчнага завода, 2 i 3-га аб'яднанняу "Беларуськалiй" i iнш. Усяго было пабудавана звыш 50 буйных прадпрыемствау.
Павышауся тэхнiчны узровень прамысловасцi.З'яуляюцца аутаматычныя лiнi,ЭВМ, асаблiва дакладныя станкi, дасканалыя прыборы i г.д.
Але нягледзячы на высокiя паказчыкi росту прамысловасцi у пачатку 70-ых гадоу узмацняюцца негатыуныя з'явы, якiя сведчылi, што рэформа 1965г. не дала жаданых вынiкау.