Обществ.-полит и дух жизнь Беларуси(1945-1985)

У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася паліт. сітэма, якая склалася ў 20-30 гг. і была замацавна ў Канстытуцыі СССР 1936 г. і Канстытуцыі БССР 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным.

У пасляваенныя гады на Б. прыйшла новая хваля рэпрэсій – чарговыя арышты, дэпартацыя людзей на спецпасяленне і ссылку, абмежавнні на некаторыя віды дзейнасці і г.д. Рэпрэсіі праводзіліся з часу вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў да 1952 г. Зазначым, што галоўны ўдар быў накіраваны супраць інтэлігенцыі, таму што менавіта ў яе асяроддзі нараджаліся ідэі абнаўлення. Пачалася барацьба з т.зв. касмапалітызмам, нізкапаклонствам перад Захадам.

Смерць І. В. Сталіна (5 сакавіка 1953 г.) падштурхнула даўно наспеўшы працэс абнаўлення грамадства. Ён закрануў усе сферы жыцця – паліт., эк., сац., духоўную. «Хрушчоўская адліга», ХХ з'езд КПСС /1956 г./ з яго выкрываннямі культу асобы выклікалі глыбокія змены ў грамадска-палітычнай свядомасці.

Пасля ХХ з'езд КПСС на Беларусі пачалася рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Але ў свядомасці многіх людзей ідэалогія сталіншчыны яшчэ засталася на доўгія гады.

У другой палове 50-х гг. былі пашыраны правы саюзных рэспублік.

Шмат блытаніны ўнесла рэарганізацыя партыйных і савецкіх органаў па гаспадарчаму прынцыпу. У выніку была скарочана колькасть сельскіх раёнаў, ствараліся калгасна – саўгасныя ўпраўленні.

Кастрычніцкі /1964 г./ пленум ЦК КПСС абраў першым сакратаром партыі Л.І. Брэжнева. Пры ім партыя ўмацоўвала сябе як вядучае звяно адміністратыўна – каманднай сістэмы. Рэальная паўната ўлады знаходзілася ў руках партыйных органаў. Так, апарат ЦК КПБ рыхтаваў пректы важнейшых рашэнняў у рэспубліцы, аналізаваў і кантраляваў дзейнасць важнэйшіх дзяржаўных органаў, падбіраў і празначаў кадры для работы ў іх.

Першым сакратаром ЦК КПБ з 1965 па 1980 гг. з'яўляўся П.М. Машэраў.

Пэўную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства адыгралі прафсаюзы і камсамол. Колькасць членаў прафсаюзаў узрасла.

Адміністратыўныя метады кіравання не спрыялі дынамічнаму развіццю грамдства. Пачатак пошукаў выхаду з такога становішча быў зроблены пасля лістападаўскага (1982г.) пленума ЦК КПСС, які выбраў Ю.У. Андропава генеральным сакратаром ЦК КПСС. Аднак пасля смерці Андропова ў лютым 1964 г. на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны К.У. Чарненка, які стаў звяртаць дзейнасць партыі і савецкіх органаў улады да часоў Л. Брэжнева. Гэтыя змены палітыкі на саюзным узроўні адлюстроўваліся і ў Беларусі.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 50-х першай палове 80-х гг. было неадназначным і супярэчным. У сярэдзіне 80-х усё вастрэй адчувалася неабходнасць пераадоляння негатыўных з'яў, маральнага ачышчэння і абнаўлення грамдства.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: