Выпішыце спачатку адназначныя словы, а пасля – мнагазначныя

Глеба, багавінне, сумесь, бактэрыя, карозія, гідроліз, стандарт, прынтар, барабан, сталь, клетка, авітаміноз, ныркі, прамысловасць, сакратар, далонь, генетыка, донар.

2. Растлумачце значэнне слоў і выразаў. Выкарыстоўвайце пры неабходнасці тлумачальны слоўнік.

Мікраарганізмы, радыебіялогія, атмасфернае паветра, экалагічны кантроль, ультрафіялетавае выпраменьванне, біяпаліва, меліярацыя, хімічнае забруджванне, антрапагенны аб'ект, ген.

3. Прачытайце тэкст. Знайдзіце ў тэксце мнагазначныя словы, патлумачце іх значэнне.

Выкарыстанне ў якасці паліва для аўтамабіляў біяэтанолу пацягне за сабой рост аб'ёмаў выкіданага ў атмасферу вуглякіслага газу, а таксама прывядзе да павелічэння плошчаў высечаных лясоў. Раней лічылася, што біяпаліва нейтральна па адносінах да экалогіі, аднак навукоўцы палічылі ўсю шкоду, якая прычыняецца атмасферы падчас збору раслін, з якіх робіцца біяэтанол (цукровы трыснёг, кукуруза), іх перавозкі і перапрацоўкі, і высветлілі, што выкарыстанне біяэтанолу ў выніку можа прывесці да павелічэння выкідаў вуглякіслага газу. З ростам патрэбы краін у біяпаліве вырасце і плошча палёў, якія выкарыстоўваюцца для сяўбы кукурузы і трыснёгу, што прывядзе да высечкі лесу. Зменшаныя лясныя масівы ў сваю чаргу будуць перапрацоўваць у кісларод меншыя аб'ёмы вуглякіслага газу (часопіс “Экалогія Беларусі”)

Амонімы

Амонімы (грэч. homos –аднолькавы і onyma – імя) – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць розныя значэнні. Выдзяляюць лексічныя, марфалагічныя, фанетычныя і графічныя амонімы. Поўныя лексічныя амонімы – словы, якія супадаюць у гучанні і напісанні ва ўсіх сваіх граматычных формах (сасновы бор(лес) і бор у табліцы Мендзялеева (хімічны элемент)). Марфалагічная амонімы (амаформы) – словы, у якіх супадаюць у вымаўленні і напісанні толькі асобныя формы (не маюць супадзенняў у пачатковай форме),гэта, як правіла, словы розных часцін мовы (калгасныя палі (назоўнік) і палі агарод (дзеяслоў). Фанетычныя амонімы (амафоны) – гэта словы, якія гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму: (цікавы раман і сын Раман). Асобную групу складаюць графічныя амонімы (амографы), якія ўяўляюць сабой словы, што пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца ў вымаўленні месцамі націску (му́ка – мука́, па́даць – пада́ць).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: