Антонімы

Антонімы ўяўляюць сабой словы з супрацьлеглым значэннем, яны ўжываюцца для абазначэння паняццяў, якія ніякім чынам не суадносяцца адно з адным: гаварыць – маўчаць; раніца – вечар. Супрацьлеглае значэнне словы могуць набываць і дзякуючы наступным прыстаўкам: не-, без-, анты-, контр- і інш.

Заданні

1. Падбярыце да слоў антонімы.

Цвёрдая мазгавая абалонка, аэробы, дыястала, дамінантнасць, асіміляцыя, пярэдні мозг, мітоз, гіпертрафія, генерацыя, павелічэнне, забруджвальнік, смяротнасць, зачыніць, выйсці, мелітарызм, аселасць, актыўнасць, туды, наперад, чысты.

2. Ці правільна падабраны да слоў антонімы? Абгрунтуйце, наколькі правільна падабраны антонімы да слоў.

Ціхі голас – гучны голас; радасны дзень – бязрадасны дзень; ціхая вуліца – шумная вуліца; дэмакрат – антыдэмакрат; ціхі ход –гучны ход; наступленне –атака; гарачы чай –цёплы чай; цёмны чалавек –светлы чалавек; цёмныя думкі – светлыя думкі; гарачы прыём – халодны прыём; цёмныя валасы – светлыя валасы; вядомы – антывядомы; цёмная справа – чыстая справа.

3. Прачытайце тэкст. Выпішыце выдзеленыя словы, падбярыце да іх антонімы.

Калі ёсць магчымасць выбіраць месца жыхарства, аддавайце перавагу загарадным і спальным раёнам, дзе няма буйных трас і дзе не сканцэнтраваны вытворчыя прадпрыемствы. Для дома па магчымасці набывайце натуральную мэблю, пры будаўніцтве і рамонце выкарыстоўвайце экалагічна чыстыя матэрыялы. Калі вы пакутуеце астмай ці іншымі рэспіраторнымі захворваннямі, сачыце за экалагічным становішчам. Калі канцэнтрацыя ў паветры шкодных рэчываў перавышана, пазбягайце фізічных нагрузак і трымайце пад рукой неабходныя медыкаменты. Вяртаючыся з вуліцы, вытрасайце вопратку і мыйцеся ахалоджанай вадой. Гэта дапаможа хаця б часткова пазбавіцца ад забруджвання. Адчуўшы моцны хімічны пах, напрыклад серы, неадкладна пакіньце гэта месца. Калі ў гэты момант вы знаходзіцеся на вуліцы, хутка ўвайдзіце ў закрытае памяшканне. Гэтыя парады так ці інакш дапамогуць вам знізіць уздзеянне неспрыяльных фактараў на ваша здароўе (часопіс “Эколаг”).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: