Марфалагічная інтэрферэнцыя

1.У беларускай і рускай мовах можа быць несупадзенне роду: отрасль – галіна, мусор – смецце, производство – вытворчасць. Найчасцей такія несупадзенні ў родзе адбываюцца ў словах, якія пры перакладзе з адной мовы на другую адрозніваюцца каранямі.

2.Некаторыя назоўнікі ў беларускай мове могуць адрознівацца формай ліку ў параўнанні з рускай мовай: лекарство – лекі, грудь – грудзі, канопля – каноплі.

3.Назоўнікі назоўнага склону множнага ліку ў беларускай мове маюць канчаткі і, ы: антитела – антыцелы, доктара –доктары. Толькі словы тыпу армянін, мінчанін маюць канчатак – е (армяне, мінчане).

4.Назоўнікі жаночага і ніякага роду ў множным ліку могуць мець канчаткі аў (яў): брытваў, забойстваў, бітваў. У рускай мове битв, убийств, бритв.

5.У беларускай мове прыметнікі вышэйшай ступені параўнання маюць суфіксы -эйш, -ейш, -ш і з’яўляюцца поўнымі зменнымі формамі: мудрэйшы за дзеда, саладзейшы за цукар, бялейшы за снег. У рускай мове прыметнікі вышэйшай ступені ўяўляюць сабой нязменную, закасцянелую форму, якая граматычным складам не адрозніваецца ад прыслоўяў: мудрее, слаще, белее.

6.Лічэбнікі два, тры, чатыры ўжываюцца з формамі назоўнага склону множнага ліку: чатыры лішнія дні, два лісты, тры прачытаныя раманы.

7.Некаторыя формы скланення лічэбнікаў два, дзве для мужчынскага і жаночага роду адрозніваюцца ад рускай мовы: двух студэнтаў – дзвюх студэнтак (двух студентов – двух студенток).

8.Лічэбнікі дзевяноста, паўтары, паўтара не скланяюцца.

9.Дзеепрыслоўям незакончанага трывання з суфіксамі – -учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы ў рускай мове адпавядаюць дзеепрыслоўі з суфіксамі – -а-, -я): ідучы, гаворачы, несучы – идя, говоря, неся.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: