Правапіс не(ня) і ні

Не(ня) пішацца разам:

калі слова без не(ня) не ўжываецца: неахайна, неслух, недахоп;

калі слова з не набывае супрацьлеглае значэнне; гэта слова можна замяніць сінонімам без не: невысокі – нізкі, няцяжкі – лёгкі;

з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх адсутнічаюць паясняльныя словы або супрацьпастаўленні: непрачытаная кніга, невыкананая праграма;

з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі і прыслоўямі пры наяўнасці слоў вельмі, амаль, зусім, выключна, часткова, надзвычай: выключна няцяжкае заданне, зусім невыкананая работа;

у прыстаўцы неда -, якая мае значэнне непаўнаты дзеяння: недадуманая ідэя, недапрацаваны артыкул;

у займеннікамі і прыслоўямі, калі на не падае націск: нехта, нехаця.

Не пішацца асобна:

з дзеясловамі, кароткімі дзеепрыметнікамі, дзеепрыслоўямі, лічэбнікамі, службовымі словамі: не адкрыў, не думаючы, не прадумана (пытанне);

з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі і дзеепрыметнікамі пры наяўнасці супрацьпастаўлення: не проста, а складана;

з поўнымі дзеепрыметнікамі пры наяўнасці паясняльных слоў: не падлічаны мною, не сказаны своечасова;

калі не ўваходзіць у склад узмацняльных адмоўяў: не зусім, не вельмі;

з нязменнымі словамі, якія з’яўляюцца выказнікамі ў сказе: Гэта не проста;

са словамі, якія пішуцца праз злучок: не па-сяброўску, не афіцыйна-справавы.

Ні пішацца разам:

са словамі, якія без ні не ўжываюцца (нікудышны, ніводны);

з адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі (ніхто, нідзе);

у словах нібы, нібыта.

Ва ўсіх астатніх выпадках ні пішацца асобна (ні гуку, хто б ні).:

Практычныя заданні да раздзела “Элементы беларускага правапісу”

Практыкаванне 1. Пастаўце спалучэнні слоў ў форме Роднага і Меснага склонаў адзіночнага ліку. Растлумачце правапіс канчаткаў.

Тэхнічны паказчык, праводзячы канал, дыферэнцыяльны ўзмацняльнік, банк даных, біпалярны транзістар, насычаны рэжым, высокі ўзровень, кантраліруемы параметр, паўправадніковы матэрыял.

Прктыкаванне 2. Складаныя прыметнікі напішыце разам або праз злучок. Растлумачце правапіс.

Навукова-метадычны, тонкаплёначнае, складанапрофільны, электрагідраімпульснае, тэрмадынамічны, шклокрышталічны, унутрыцыклавая, тэмпературна-вільготнасны, сустрэчна-паралельны, высокавільготны, афіцыйна-справавы, нізкасортны, трохузроўневы.

Практыкаванне 3. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары. Абгрунтуйце свой выбар.

Гіган...кі, чыта...кі, восен...кі, інстыту...кі,намагніча...ы, завод...кі, турыс...кі, кантрас...ны, ведамас...ны, балас...ны, выяз...ны, выдзелен...ы, асістэн...кі, раз...лаван...ы, ра...біты.

Практыкаванне 4. Запішыце лічбы словамі. Атрыманыя лічэбнікі праскланяйце. Ад колькасных лічэбнікаў утварыце парадкавыя, праскланяйце іх.

5, 148, 50, 221 тысяча, 3/5

Практыкаванне 5. Напішыце прыслоўі асобна, разам або праз злучок.

Абы(як), па(гадзінна), што(год), на(зад), па(першае), у(трох), як(след), па(свойму), на(ускасяк), што(раз), па(асенняму), без(разбору), на(памяць), най(хутчэй), так(сама), з(большага).

Практыкаванне 6. Часціцы не(ня), ні напішыце разам ці асобна. Растлумачце іх правапіс.

(Не)абходнасць; (не)аднародны; (не)пасрэдны; (не)калькі; (не)падзелены на часткі; (не)йронны; (не)хто іншы, як; (ні)што іншае не; (не)аналізуючы; (не)гнуткі, а; я (не)супраць; зусім(не); (ні)як; куды б (ні/не)звяртаўся; часткова (не)зразумелы.

Практыкаванне 7. Напішыце прыназоўнікі, злучнікі, часціцы адпаведна іх правапісу.

Дзе(сці/сьці), за(кошт), на(роўні)з, не(залежна)ад, па(за), на(кшталт), у(адрозненне)ад, усё(ж/жа), ён(жа/ж), ка(б), ні(бы), прыне(сьці/сці), адкрыў(б/бы), у(сувязі)з, таму(што), у(залежнасці)ад, за(тое).

Практыкаванне 8. Спішыце словы. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Бя...шумны, абы...сці, сузор...е, міл...ён, с...мнаццаць, абы...граць, ра...біць, напружанас...ць, знач...нне, зав...ршыць, ды...пазон, у...дзеянне, блі...кі, кр...тэрый.

Практыкаванне 9. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, захоўваючы правілы беларускага правапісу.

Конструкции современных радиолектронных средств отличаются значительной сложностью и разнообразием. Они представляют сложный комплекс, состоящий из десятков и сотен тысяч элементов и устройств различных по свойствам и физическому содержанию функционирования, сложно механически и электрически соединенных между собой. Этот комплекс предназначен для преобразования сигналов, несущих информацию, и выдачи её в необходимой для потребителя форме.

Целый ряд причин приводит к тому, что конструкция РЭС оказывается очень сложной. Действительно, в РЭС происходят сложные преобразования разнообразных сигналов по форме, частоте, фазе, длительности и т.д.. В её проводниках протекают токи и действуют напряжения от долей микровольт до киловольт, магнитные и электрические поля с частотами от долей до 10 Герц.

Очень разный характер и уровень сигналов в разных проводниках и элементах, которые трудно разнести из-за ограниченных габаритов РЭС,могут приводить к значительному взаимовлиянию и искажению информации.

Конструкция РЭС взаимосвязана с электрической схемой, в соответствии с которой осуществляется электрическое соединение между собой элементов с определенными электрическими и электромагнитными свойствами...


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: