Выбар варыянта кантрольнай работы

Варыянт кантрольнай работы выбіраеце па апошняй лічбе ў нумары Вашай заліковай кніжкі (ад 1 да 14), калі апошняя лічба больш за 14, то варыянт кантрольнай работы будзе роўны суме лічбаў. Напрыклад, калі № заліковай кніжкі ……-15 - варыянт кантрольнай работы № 6 (15=1+5), калі № заліковай кніжкі ……-79 - варыянт кантрольнай работы № 7 (79=7+9=16=1+6).

Паслядоўнасць выканання работы

Для выканання кантрольнай работы неабходна выбраць патрэбны *варыянт (адзін з 14) з ніжэй размешчанага спісу шляхам навядзення курсора і шчаўчка левай кнопкай мышы. Пасля таго, як адкрыецца файл з патрэбным варыянтам, скапіруйце яго на асобны файл. Далейшая работа будзе выконвацца ў створаным Вамі файле.

Работу выконваеце ў Microsoft Word, шрыфтTimes New Roman №14.

Файл у фармаце Word 97-2003 або ў фармаце RTF. Для гэтага проста захавайце Ваш файл у адпаведным фармаце па камандзе "Сохранить как..." меню Word. Архівіраваць работу не абавязкова, але калі архівіруеце, то пажадана, каб гэта быў архіватар WinZip.

Для выканання Задання 1 неабходна ўважліва прачытаць умову задання. Выдзеленыя словы ва ўмове задання маюць тлумачэнні, якія знаходзяцца ў гіпертэкставай спасылцы. Для таго, каб выклікаць спасылку, неабходна навесці курсор на выдзеленае слова і дачакацца, пакуль не з’явіцца ўказальнік далоні, пасля гэтага шчоўкніце левай кнопкай мышы. На маніторы з’явіцца тэкст даведкі. Калі прыведзенай інфармацыі недастаткова, звярніцеся да адпаведнага раздзелу электроннага дапаможніка, таксама карыстаючыся гіпертэкставай спасылкай. Пасля таго, як умова задання стане зразумелай, прыступайце да выканання непасрэдна самога задання. Для гэтага размяркуйце прыведзеныя словы па групах, якія прапанаваныя ў заданні.

Гіпертэкставыя спасылкі ў Заданні 2, 3, 4, 5, 6 выклікаюцца па аналогіі з Заданнем 1.

Для выканання Задання 2 неабходна прывесці прыклад навуковага тэксту (увесці тэкст у памеры 120-140 слоў з любой навуковай крыніцы) і пасля таго, як тэкст будзе ўведзены, выпісаць з яго словы, спалучэнні слоў або сказы, якія адпавядаюць умове задання.

Для выканання Задання 3 неабходна ў гэтым жа заданні зрабіць копію прапанаванага тэксту і ў гэтай копіі выправіць знойдзеныя памылкі.

Для выканання Задання 4 неабходна ўвесці тэкст любога навуковага тэксту (пажадана па Вашай спецыяльнасці) і пасля гэтага сфармуляваць і запісаць тэзісы, якія будуць адпавядаць зместу прапанаванага Вамі тэксту.

Для выканання Задання 5 неабходна зрабіць копію прыведзенага тэксту і ў копіі выправіць памылкі.

Для выканання Задання 6 неабходна:

а) перакласці тэкст на беларускую мову;

б) знайсці і падкрэсліць у перакладзе месцы, дзе магла б быць дапушчана памылка пад уплывам граматыкі, словаўтварэння і сінтаксісу рускай мовы; выпісацье гэтыя месцы і вызначыць від магчымай інтэрферэнцыі.

Узор на прыкладзе аднаго сказа:

…Прадстаўленне даных у графічным выглядзе дазваляе рашаць самыяразнастайныя задачы..

у – сінтаксічная (в),

дазваляе – марфалагічная (дазваляет),

самыя – марфалагічная (самые),

разнастайныя – марфалагічная (разнастайные);

в) выпісаць тэрміны.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: