Земляробчыя прылады працы

Галоўная прылада земляробства - саха. Па канструктывных асаблівасцях вылучаюцца – палесская (або літоўская), віцебская (руская) і падняпроўская (магілёўская, беларуская).

Палеская- складвалася з корпуса –рагач, адзін канец служыў дышлам, другі утвараў ручкі.

На паўночных землях (Віцебск) пазней - сохі на конскай цязе, з перакладной (рухомай) паліцай для аднаконнай цягі.

Для апрацоўкі дзярновай зямлі выкарыстоў. разак - прылада з вострым наканечнікам на канцы.

Пасля апрацоўкі зямлі сахой рыхлілі бараной. Зроблена з верхавіны яліны сукаватка, але у 19 ст. Распаўсюджанай была плеценая, або вязаная барана.

Для акучвання бульбы - сошка - невялікая саха з аднім лемехам.

Былі ручныя прылады апрацоўкі глебы - матыкі (цяпкі), лапаты, вілы для гною; рабіліся з дрэва. Збожжа збіралі сярпамі, траву касілі косамі. Дзеля працы са снапамі, саломай - драўляныя граблі, вілы.

.Традыцыйная гаспадарчая дзейнасць беларусаў.

Традыц. гаспадарчыя заняткі беларусаў: Земляробства. Жывелагадоўля. Земляробства –асноўныя пасяўныя плошчы-збожжа – пшаніца, жыта, авёс, ячмень, проса, грэчка, гарох, у агародах –капуста, морква, рэпа, буракі, агуркі, цыбуля, часнок, мак, тмін, технічныя культуры – лён і канапля.Традыц. промыслы: рыбалоўства, паляванне, збіральніцтва (грыбоў, ягад, бярозавага сока),пчалярства.

Традыцыйныя рамёствы беларусаў.

Рамёствы:

Дрэваапрацоўчыя -цяслярства, сталярства, стальмаства, бондарства, такарнае, разьба па дрэве і інш.

Металаапрацоўчыя – кавальства, слясарнае, вытворчасць посуду, зброі, чаканка, ювелірнае і інш.

Апрацоўка мінеральнай сыравіны – ганчарства, кафельнае, кладка печаў, мураванае дойлідства і інш.

Гарбарна-кушнерскія – гарбарства, кушнерства, аўчына-шубнае, вытворчасць саф’яну, рамянёў і інш.

Апрацоўка валакністай сыравіны -ткацтва, сукнавальнае, шапавальнае, вязанне, вышыўка, пляценне, кравецкае.

Прыгатаванне харчовых вырабаў – мукамольная, вытворчасць алею, маслабойная, сыраварная, кулінарная, піваварная, вінакурная справы, прыгатаванне мясных, рыбных вырабаў, кансерваванне гародніны, фруктаў, грыбоў і інш.

Комплекс традыцыйнага мужчынскага адзення


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: