Гончарное ремесло. Технологии и организация производства и сбыта

ГАНЧАРСТВА, вытворчасць ганчар- ных вырабаў гаспадарчага і дэкара- тыўна-прыкладнога прызначэння з глі- ны. Назва паходзіць ад слова «горн» («горан», «гарно»). Зарадзілася ў раннім неаліце, у спецыялізаванае рамяство вылучылася са з'яўленнем ганчарнага круга (на Беларусі ў 10 ст.). Першапачаткова вы- рабы ляпілі ад рукі з фармовач- най масы без абпальвання. Паступо- ва асноўным кампанентам фармовачнай масы стала гліна, у якую для павелічэн- ня трываласці дадавалі сухую траву, лу- бяныя валокны, тоўчаныя ракавіны, жарству, пясок. 3 19 ст. фармовачную масу рабілі з аднаго або двух-трох розных гатункаў гліны шляхам працяг- лай пластычнай апрацоўкі (нагамі, ру- камі, доўбняй, таркай, стругам, зрэзкай; гл. ў арт. Ганчарньія прыладьі працы). Падрыхтаваную масу дзялілі на певялі- кія кавалкі, дастатковыя для вырабу ад- ной пасудзіны (камякі, галкі, галушкі, грудачкі, клёцы, сыскі). Фармавалі па- судзіну на нажным або ручным ганчар- ііым крузе. Спосабы фармоўкі: вы- цісканне (выбіванне), нален (нераваж- на кальцавы), выцягванне або спалу- чэнне спосабаў. Абпальванне ў ганчар- ным горне (зрэдку ў хатняй печы) складалася з угравання (акурвання. анаркі, падкуркі) і дагонкі (разгонкі). Для засцерагальна-дэкаратыўнай апра- цоўкі выкарыстоўвалі механічны ці хіміка-тэрмічны спосабы, у залежнасці ад чаго кераміка падзялялася на гарта- ваную, паліваную, чорназадымленую (гл. адпаведныя артыкулы).

У эпоху Кіеўскай Русі асноўнымі цэнтрамі Г. былі гарады Полацкай, Тураўскай і Смаленскай зямель, Паня- моння. Яго развіццё ў перыяд позняга феадалізму звязана з ажыўленнем эка- нам. і сацыяльна-палітычнага жыцця. утварэннем рамесніцкіх цэхаў. У 16 — 18 ст. цэхі, у якія ўваходзілі ганчары. існавалі ў Гродне, Стрэшыне, Брэсце, Мінску, Полацку, Камянцы, Капылі, Міры, Шклове, Слуцку, Клецку, Віцеб- ску, Дзісне. Вядомымі цэнтрамі Г. былі таксама Крычаў, Копысь, Крэва, Ма- гілёў, Лагойск, Дуброўна і інш. Вы- раб глінянага посуду быў пашыраны і ў шматлікіх вёсках. Сведчаннем высокага ўзроўню Г. быў вываз керамікі на про даж за межы Беларусі. У 17 ст. бе,л. майстры-кафляры былі запрошаны ў Маскоўскую дзяржаву і прымалі ўдзел у аздабленні ІІакроўскага сабора ў Ізмайлаве, надбрамнай царквы Анд- рэеўскага манастыра, Церамнога палаца і царквы Спаса за Залатой рашоткай у Крамлі і інш.

У перыяд капіталізму Г. развівалася ў дзвюх эканамічных формах — дробна- таварнай (у вёсках было пабочным ад земляробства промыслам і базіравалася на сямейный працы, а ў гарадах і мястэчках спалучалася з наёмнай) і мануфактурнай (не атрымала значна- га нашырэння, майстэрні з падзелам гірацы існавалі ў Барысаве, Копысі, Мінску). У 19— пач. 20 ст. (асабліва на Пн і ў цэнтр. паласе Беларусі) існа- вала шырокая сетка цэнтраў Г. Пера важалі малыя (менш за 10 майстроў) і сярэднія (10—30 майстроў), сустрака- ліся буйныя (болып як 30 майстроў). Вядомыя цэнтры Г. таго часу — Бабі- навічы, Бабруйск, Барысаў, Благаўка, Віцебск, Глыбокае, Горкі, Дарасіно, Дзісна, Дуброўна, Івянец, Касцюковічы, меснікі ў пошуках рынку збыту пе- раязджалі працаваць у тыя населеныя пункты, дзе не было канкурэнтаў. Так узнікалі новыя, як правіла, часовыя цэнтры Г. Міграцыя майстроў з Ві- цебска, Івянца, Міра, Ракава, Янавіч і інш. цэнтраў ахоплівала шырокую зону. уключаючы суседнія раёны Літвы і Расіі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі бы- лі створаны ганчарныя арцелі. Выраб глінянага посуду ў якасці дапаможна- га промыслу існаваў у некаторых кал- гасах. У 1930-я г. саматужная ганчар- ная вытворчасць прыкметна скараціла- ся, а ў многіх месцах зусім спыні лася. У Зах. Беларусі ў нерадваенны перыяд шмат ганчароў займаліся про- мыслам індывідуальна. У Гродне, Дзіс- не, Жалудку, Івянцы, Ракаве і інш. пра- цавалі майстэрні, у якіх выкарыстоўвалася наёмная праца. Пасля Айч. вайны ў БССР былі адноўлены старыя і адкрыты новыя ганчарныя арцелі, якія ў 1960 пераўтвораны ў дзярж. прад- прыемствы. У наш час ганчарная вы- творчасць існуе на некаторых прад- прыемствах Мін-ва мясцовай прамысло- васці і камбінатах будаўнічых матэрыя- лаў, на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва, у вытворчым аб'яднанні «Беларуская мастацкая ке- раміка». У традыцыйнай форме яна захавалася ў в. Гарадная (Столінскі р-н), Дрыбін (Горацкі р-н), Новае Вільянова (Шклоўскі р-н), г. п. Пораза- ва (Свіслацкі р-н), Ружаны (ІІружанскі р-н), г. Браславе і інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: