Веснавы цыкл беларускага календара

Гуканне вясны. Пераход з масленіцы (стыку зімы і вясны). Не распаўсюджаны, толькі на Магілёўшчыне.

Спяваліся песні з “гу-у-у-“ у канцы. Дзяўчаты узлазілі на стагі, дамы, спявалі песні, бралі з сабой страву.Трэба было дакрычацца да багоў.Лада-багіня вясны. Усеагульнае гуканне вясны праводзілася на Дабравешчання-25 сакавіка (7 красавіка).

Саракі. 22 сакавіка. Дзень веснавого раўнадзенства. Адлічвалі 40 дзен з маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было сеяць. На "сарокі" ўшаноўвалі Белабог - пакравіцель жыцця, прарадзіцель людзей і Жыва, яго жонка, адказная за нараджэнне, абуджэнне зямлі. Спявалі песні. Дзеці перакідвалі галінкі праз хату "на гнезды для птушак". У каго лепш – таму пашанцуе.

Камаедзіца. 24 сакавіка - за дзень да Благавешчання, азначала прыход вясны, варочаўся мядзведзь. Стравы: гарохавыя камы (калабкі), аладкі, шчодра здобленые медам, алеем і свінным салам, рэпа, аўсяны кісель. Пасля абеду клаліся, але не спалі, а варочаліся. Потым нічога не рабілі, а святкавалі. Распальвалі вогнішчы - у вогнішчах згарае зіма. Ладзілі кірмашы.

Вялікдзень. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошні тыдзень – «чысты». Увесь тыдзень мылі сталы, вокны. Стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, яйкі. Рытуальная страва-чырвонае яйка, асвянцонае. Асвяшчалі галінкі вярбы. Святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка. Наядаліся да адвалу. Скончыўшы, старыя клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". З першага на другі дзень у ноч - хаджэнне валачобнікаў. Валачобныя песні. У песнях "валачобным" называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх песні. Песні спявалі хазяевам, дзеўкам на выданне, хлопцам-бабылям. Валачобная традыцыя была толькі у беларусў, акрамя Палесся. Распаусюдзілася ад крывічаў (Віцебск).

Радаўніца - свята ўшанавання памерлых.

Юр'я. 6 мая. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх:" Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня." Выводзілі скаціну у поле.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: