Пытанне 40. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. на Беларусі

1. Прычыны бурж.-дэм. рэвалюцыі былі звязаны з захаваннем галоўнага перажытку феадальнага ладу — дваранска-памешчыцкага землеўладання і нявырашанасцю пытання аб надзяленні сялянства зямлёй. Галоўнымі феадальнымі перажыткамі ў палітычнай галіне з'яўляліся абсалютная манархія (самадзяржаўе) і адсутнасць дэмакратычных правоў у грамадстве.

Па сутнасці падзеі 1905—1907 гг. і лютага 1917 г. у Расіі былі этапамі адной буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, якая вырашала задачы дэмакратычнага характару: звяржэння самадзяржаўя, ліквідацыі буйнога памешчыцкага землеўладання, знішчэння нацыянальнага прыгнёту, усталявання дэмакратычных правоў і свабод.

2. Шляхі дзяржаўнага ўладкавання Расіі, вырашэння аграрнага і нацыянальнага пытанняў былі вызначаны рознымі палітычнымі сіламі, аб'яднанымі ў тры палітычныя лагеры.

Урадавы лагер імкнуўся любымі сродкамі захаваць у краіне самадзяржаўе, саслоўныя прывілеі дваранства, памешчыцкае землеўладанне. Яго важнейшай апорай з'яўляліся армія і паліцыя.

Буржуазна-ліберальны лагер быў прадстаўлены рознымі палітычнымі партыямі і арганізацыямі. Канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты) імкнуліся да ўвядзення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі з парламентам. Іх дзейнасць шырокай падтрымкі ў Беларусі не атрымала. Акцябрысты падтрымалі царскі Маніфест 17 кастрычніка 1905 г., які даў магчымасць прадстаўнікам буржуазіі ўдзельнічаць у дзейнасці расійскага парламента — Дзяржаўнай думы.

Вядучай сілай рэвалюцыйна-дэмакратычнагалагера з'яў-ляўся пралетарыят. Унутры лагера не існавала адзінства. Бальшавікі — палітычны напрамак у РСДРП (Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі) падзялялі марксісцкую ўстаноўку на ўсталяванне диктатуры пралетарыяту шляхам сацыялістычнай рэвалюцыі. Цалкам самастойную палітыку праводзіў Бунд — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі, які абвясціў сябе нацыянальнай арганізацыяй яўрэйскіх рабочых. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэры) выступала за перадачу зямлі ў агульна-народную ўласнасць і ўраўняльны падзел яе сярод сялянства, пры адмене прыватнай уласнасці на зямлю. Беларуская сацыялістычная грамада — адзіная ў Беларусі нацыянальна-дэмакратычная партыя, якая выступала за ўтварэнне ў Беларусі незалежнай дэмакр. рэспублікі.

3. Асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Беларусі былі адзначаны выступленнямі салідарнасці з падзеямі «Крывавай нядзелі» 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, калі царскімі войскамі было расстраляна мірнае шэсце рабочых да Зімовага палаца.

У кастр. 1905 г. працоўныя Беларусі прынялі актыўны ўдзел ва Усерасійскай палітычнай стачцы. Гэтымі выступленнямі ў Беларусі кіравалі кааліцыйныя советы, куды ўваходзілі прадстаўнікі РСДРП і Бунда. 18 кастр. ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест цара Мікалая II ад 17 кастр. 1905 г. Паводле яго створаная як дарадчы орган пры цары Дзярж. дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі. У першыню ў гісторыі Расіі абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, веравызнання, недатыкальнасць асобы. У Мінску пры патуранні мясцовай улады 18 кастр. 1905 г. быў расстраляны шматлюдны народны мітынг, наякім абмяркоўваўся Маніфест. Гэта падзея атры-мала ў гісторыі назву «Курлоўскі расстрэл» (па прозвішчы тагачаснага губернатара Мінска).

У снежні 1905 г. цар аб'явіў аб правядзенні выбараў у Дзяржаўную думу. Аднак Дума, як непаслухмяныя цару, была распушчана яго ўказам у ліпені 1906 г. Былі прызначаны новыя выбары, аднак 3чэрвеня 1907 г. Мікалай ІІ падпісаў указ аб распушчэнні і Другой дзяржаўнай думы, парушыўшы гэтым Маніфест 17 кастр. 1905 г. паводле якога Дзяржаўная Дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Гэтая падзея атрымала ў гісторыі назву трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту.

Так закончылася першая расійская рэвалюцыя 1905—1907 гг., якая не вырашыла набалелыя пытанні. Прычыны, якія яе выклікалі, былі ўскладнены Першай сусветнай вайной, што распачалася ў 1914 г.

Пытанне 41. Культура Беларусі ў пачатку 20 ст.

1. Стан навуковых ведаў у пач. XX ст. вызначаўся развіццём беларусазнаўства. У трехтомным даследаванні акадэміка Карскага «Беларусы» было дадзена ўсебаковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусаў як асобнага славянскага народа. Гэту працу называюць энцыклапедыяй беларусазнаўства.

Гістарычныя даследаванні былі прадстаўлены працамі гісторыка і этнографа Доўнар-Запольскага, які абгрунтоўваў палажэнне аб існаванні самабытнага беларускага народа, «яго адметнасці ад іншых славянскіх народаў», наяўнасці ў яго арыгінальнай культуры і мовы, выказваўся за «яго права на самастойнае існаванне».

2. Значнай з'явай у нацыянальна-культурным руху Беларусі ў пач. XX ст. стала выданне ў Вільні газеты «Наша ніва». Галоўнымі тэмамі «Нашай нівы» былі Беларусь і лёс яе народа.

На старонках газеты ўпершыню ўбачылі свет паэмы Купалы «Курган» і «Бандароўна». У 1910 г. рэдакцыяй «Нашай нівы» быў выдадзены першы паэтычны зборнік Коласа «Песні-жальбы». У 1914—1915 гг. рэдактарам газеты быў Купала. Пры рэдакцыі газеты ствараўся, дзякуючы намаганням І.Луцкевіча, беларускі нацыянальны музей.

3. Стваральнікам новай бел. літ-ры і літ-най мовы ўвайшоў у гісторыю Янка Купала, аўтар п'ес «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» і інш. У творчасці Купалы спалучаліся тэмы пратэсту сялянства і барацьбы за нацыянальнае адраджэнне. Купалаўскі верш «А хто там ідзе?» рускі пісьменнік Максім Горкі лічыў «народным гімнам беларусаў» і зрабіў яго пераклад на рускую мову.

Якуб Колас пачаў працу над паэмай «Новая зямля». Ён апаэтызаваў вобразы рашучых і смелых сялян беларускай вёскі пач. XX ст., абу-джаных рэвалюцыяй.

Запаветам паэта свайму народу стаў верш-гімн «Пагоня» Багдановіча.

У пач. XX ст. ярка раскрыўся талент беларускай паэтэсы і рэвалюцыянеркі, аўтара «Першага чытання для дзетак беларусаў» Цёткі (Алаізы Пашкевіч).

4. Тэатральнае жыццё ў Беларусі было звязана з дзейнасцю Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, які лічыцца стваральнікам беларускага прафесійнага тэатра. У Вільні дзейнічаў Беларускі музычна-драматычны гурток пад кіраўніцтвам Бурбіса. Ён ажыццявіў першую тэатральную пастаноўку п'есы Я.Купалы «Паўлінка».

5. Выдатных поспехаў дасягнула бел. выяўленчае мастацтва. Пэўную ролю тут адыгралі прыватныя рысавальныя школы. У адной з іх у Віцебску прайшоў першую падрыхтоўку як жывапісец сусветна вядомы мастак XX ст. Марк Шагал.

Традыцыі лірычнага пейзажа развіваў Бялыніцкі-Біруля. Самым улюбёным вобразам для мастака стала вясна. Ёй ён прысвяціў каля 200 карцін, у назвах 120 з іх выкарыстана слова «вясна».

6. Найбольш вядомым помнікам у архітэктуры, які спалучае рысы раманскай і гатычнай архітэктуры, з'яўляецца Касцёл святых Сымона і Алены (у народзе яго называюць Чырвоным).

У пач. XX ст. былі пабудаваны мемарыяльны комплекс каля в. Лясная ў гонар 200-годдзя перамогі Пятра I у Паўночнай вайне над шведамі, помнікі каля Віцебска і ў Кобрыне ў памяць загінуўшых у вайне 1812 г. салдат рускай арміі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: