Змест вучэбнага матэрыялу

Літаратура эпохі Сярэднявечча

Агульная характарыстыка літаратуры Сярэднявечча. Пачатковы перыяд развіцця славянскай пісьменнасці (ХІ—ХІІ стст.); тэматычная і жанравая разнастайнасць перакладной і арыгінальнай літаратуры (Біб­лія, «Жыціе Еўфрасінні Полацкай», словы, казанні, павучанні Кірылы Тураўскага, беларускія летапісы).

Літаратура эпохі Адраджэння

Агульная характарыстыка літаратуры эпохі Адраджэння (ХІV—XVI стст.).

Францыск Скарына — першадрукар і асветнік, яго жыццё і творчая дзейнасць. Пераклад і выданне кніг Бібліі, іншых кніг Святога Пісання. Найважнейшыя рысы рэнесанснага гуманізму ў творчасці Ф. Скарыны. Агульначалавечы змест прадмоў да кніг «Іоў» і «Юдзіф». Сцвярджэнне ідэй патрыятызму, вернасці грамадзянскаму абавязку, духоўнай моцы і трываласці. Агульнаславянскае і еўрапейскае значэнне дзейнасці Ф. Скарыны.

Сымон Будны і Васіль Цяпінскі як прадаўжальнікі традыцый Ф. Скарыны. Дэмакратычная і патрыятычная скіраванасць прадмоў да выдадзеных на беларускай мове «Катэхізіса» і «Евангелля».

Мікола Гусоўскі. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць паэта. «Песня пра зубра» як выдатны твор беларускай літаратуры эпохі Адраджэння. Жанр, сюжэт і кампазіцыя паэмы. Сістэма вобразаў у тво­ры. Сімвалічнае значэнне вобраза зубра. Беларуская прырода ў ад­люстраванні паэта. Тэма вайны і міру ў творы. Пераклады паэмы.

Барока. Класіцызм. Асветніцтва

Палемічная літаратура пачатку ХVII ст. Развіццё рэлігійнай публіцыстыкі (Іпацій Пацей, Мялецій Сматрыцкі, Лаўрэнцій Зізаній, Афанасій Філіповіч). Свецкая сатырычная літаратура («Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча»). Вершаскладанне на беларускай мове. Андрэй Рымша, Сімяон Полацкі, ананімныя творы. Станаўленне беларускага тэатра (батлейка, школьныя драмы і інтэрмедыі).

Ад старажытнай да новай беларускай літаратуры

Беларуская літаратура ў канцы ХVIII — пачатку ХІХ ст. Пера­важна ананімны характар бытавання твораў. Узнікненне камічных, бурлескных твораў. Паступовы рух да ўтварэння новай літаратуры на народнай, дыялектнай моўнай аснове. Узнікненне і ўмацаванне ў літа­ратуры рэалістычных традыцый. Станаўленне новай беларускай літа­ратуры і яго асноўныя фактары (цікавасць да фальклору, народнага по­быту, гістарычнага мінулага і традыцый).

Паэма «Энеіда навыварат» (урыўкі). Пытанне аб аўтарстве паэмы і часе напісання. Ідэйны пафас і змест. Сувязь беларускай «Энеіды» з аднайменнымі творамі Вергілія і I. Катлярэўскага.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: