РАБОТАЙ СТУДЭНТАЎ
№ | Тэмы для кантролю па СРС | Форма кантролю | Знаходжанне метадычных матэрыялаў | Тэрмін кантролю | |
тыд. | месяц | ||||
Бібліяграфія як грамадская з’ява. Бібліяграфічная інфармацыя як асноўнае паняцце тэорыі бібліяграфіі | Праверка пісьмовых работ, субяседаванне | Вучэбна-метадычны комплекс, 312 каб. Электронная бібліятэка БДУ культуры і мастацтваў | 3-4 | верасень | |
Формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі | Праверка пісьмовых работ, субяседаванне | Там жа | кастрычнік | ||
Бібліяграфічная практычная дзейнасць: паняцце і структура | Там жа | кастрычнік | |||
Кампанентная структура бібліяграфічнай дзейнасці | Праверка электронных прэзентацый. Выступленні на семінары № 3. | Там жа | кастрычнік | ||
Відавая класіфікацыя бібліяграфічнай прадукцыі | Праверка пісьмовых работ, субяседаванне, Выступленні на семінары № 3 | Там жа | лістапад | ||
Бібліяграфазнаўства як сістэма навуковых ведаў | Праверка тэстаў. Субяседаванне па тэме. | Там жа | 10-11 | лістапад | |
Развіццё бібліяграфазнаўства на сучасным этапе | Субяседаванне па тэме. | Там жа | снежань |
Пытанні для самастойнай праверкі ведаў
|
|
1. Што такое “постэдзіцыйная бібліяграфічная інфармацыя”?
2. Які сэнс паняцця “бібліяграфія”? Яго этымалогія і генезіс.
3. Якія інфармацыйныя бар’еры належаць да групы суб’ектыўных?
4. Якое месца займае бібліяграфія ў інфармацыйнай інфраструктуры грамадства?
5. Што, на думку Н.А.Слядневай, з’яўляецца пачатковым пунктам вытворчасці бібліяграфічнай інфармацыі (БІ)?
6. Якія метасістэмы існавання бібліяграфіі як грамадскай з’явы разглядаюць вучоныя? Пералічыце назвы метасістэм і прозвішчы бібліяграфазнаўцаў.
7. Як разглядаў БІ Ю.М.Лаўфер?
8. Назавіце 4 асноўныя перыяды ў станаўленні паняцця “бібліяграфія” і “бібліяграфічных з’яў”.
9. Дайце тлумачэнне паняцця “універсум чалавечай дзейнасці”.
10. Назавіце 5 асноўных значэнняў тэрміна “бібліяграфія”.
11. Якія інфармацыйныя бар’еры належаць да групы трансмісійных і перэнтных?
12. Як разглядаецца бібліяграфія ў метасістэме культуры?
13. Як разглядае БІ А.П.Коршунаў?
14. Ахарактарызуйце два састарэлыя значэнні тэрміна бібліяграфія.
15. Дайце азначэнне бібліяграфіі паводле ГОСТ 7.0-99 “Информационно-библиотечная деятельность. Библиография”.
16. Якія асноўныя прычыны ўзнікнення бібліяграфіі на думку Н.А.Слядневай?
17. Дайце азначэнне бібліяграфічнай інфармацыі паводле ГОСТ 7.0-99 “Информационно-библиотечная деятельность. Библиография”.
18. Ахарактарызуйце метасістэму бібліяграфіі “Свет тэкставых камунікацый (свет тэкстаў – свет карыстальнікаў)”.
|
|
19. Назавіце 3 разнавіднасці бібліяграфічнай інфармацыі.
20. Як вызначалі прыроду БІ ў 70-80-я гг. ХХ ст. А.В.Сакалоў, В.П.Леонаў, В.А.Факееў?
21. Якія інфармацыйныя бар’еры належаць да групы аб’ектыўных?
22. Якія сацыяльныя інстытуты функцыянуюць у СДК?
23. Ахарактарызуйце метасістэму бібліяграфіі “Сістэма дакументных
24. Як трактавалі тэрмін бібліяграфічная інфармацыя (БІ) у 50 – 60-я гг. ХХ ст.?
25. Што такое “афінная” і “латэнтная” бібліяграфічная інфармацыя?
26. Пералічыце ўласцівасці (якасці) БІ.
27. Патлумачце ўласцівасці (якасці): “дваіснасць” і “стандартнасць”.
28. Патлумачце ўласцівасці (якасці) БІ: “комплексны інфармацыйны змест” і “ідэнтыфікацыя дакументаў”.
29. Назавіце інтэгральную якасць БІ, не ўласцівую асобнаму бібліяграфічнаму запісу.
30. Патлумачце якасць БІ: “другаснасць і адначасова першаснасць”.