Снежня 2012 г. 121 год з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, перакладчыка, крытыка і гісторыка літаратуры Максіма Багдановіча

Зараз ужо мала хто памятае, што пасвячэнне ў ліцэісты праводзілася менавіта ў гэты дзень. З гісторыяй першых пасвячэнняў вы можаце пазнаёміцца, прачытаўшы вытрымкі з успамінаў нашага аксакала і захавальніка традыцый ліцэя Алеся Пятровіча Госцева.


Першае пасвячэнне дзесяцікласнікаў ліцэя №1 г. Гродна … у ліцэісты адбылося 9 снежня 1996 года на 105-я ўгодкі з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Вось як пра гэта я тады ж занатаваў у сваім дзённіку:

9.12.96. Дзень ліцэіста. Упершыню … бел. гуманіт. святкаваў гэты дзень у ліцэі №1 г. па сваёй праграме (разам з 10 б/ф класам (які, дарэчы, нічога не падрыхтаваў). Свята, нягледзячы на шмат “праколаў”, адбылося”…

Але традыцыя святкавання Дня ліцэіста менавіта ў дзень нараджэння Максіма Багдановіча закладвалася яшчэ напярэдадні, у СШ №22 г. Гродна, дзе з 1 верасня 1993 года адчыніліся 8-мы і 9-ты перадліцэйскія беларускія гуманітарныя класы. І калі на наступны год узнікла неабходнасць абвясціць дзесяцікласнікаў б/г класа ліцэістамі, быў распрацаваны рытуал іх пасвячэння ў гэтае пачэснае званне. Чаму была абрана менавіта асоба Максіма Багдановіча? Па-першае, таму, што па дню нараджэння ў снежні – найбольш удалым для такога свята месяцы - на той час мы не ведалі больш яскравай асобы на абшарах беларускай гісторыі і культуры. Па-другое, як толькі пачалася калектыўная распрацоўка рытуала (у які, безумоўна, уваходзіў і канкрэтны дзень пасвячэння), стала відавочным, што Максім Багдановіч не толькі яскравая, але і сакральная для беларускай культуры асоба. Такім чынам, можна сцвярджаць, што наш ліцэй №1 г. Гродна нараджаўся пад зоркай Максіма Багдановіча.

А што ўяўляў сабою рытуал пасвячэння? Першапачаткова ён выразна падзяляўся на два этапы: 1. Тыдзень выпрабаванняў. 2. Дзень пасвячэння (Дзень ліцэіста).

Тыдзень выпрабаванняў. Як выпрабаванне Агнём, Вадою і Меднымі трубамі ён складаўся адпаведна з трох частак.

Выпрабаванню Агнём папярэднічаў цэлы месяц падрыхтоўкі кожным будучым ліцэістам рэферату (часцей за ўсе - эсэ ці філасофскія разважанні) на спецыфічную тэму (“Жыццё-смерць-бяссмерце”, “Як я разумею выраз У. Шэкспіра “Жыццё – тэатр, а людзі ў ім акцёры”?” і шмат яшчэ якія індывідуальныя

тэмы).


Падчас тыдня выпрабаванняў кожны кандыдат у ліцэісты на асобным адкрытым уроку, вызначаным спецыяльным раскладам “гарэў ясным полымем” – публічна абараняў свой рэферат. Прычым, пытанні па абранай ім тэме мог задаваць любы з прысутных на ўроку – ці то вучань, ці то настаўнік.

- Выпрабаванне Меднымі трубамі – гэта было шчырае субяседванне кожнага з кандыдатаў сам-на-сам з выкладчыкам біялогіі наконт фізічных і інтэлектуальных магчымасцяў і здольнасцяў кандыдата ў ліцэісты. Мэта такога выпрабавання – максімальна вызначыць ўласныя і станоўчыя, і адмоўныя якасці, каб у далейшым жыцці адмоўныя якасці падаўляць, а станоўчыя – замацоўваць.

- Выпрабаванне Вадою – псіхалагічная анкета “Ці капітан я ва ўласным моры жыцця”, якая аднамомантна праводзілася з усімі кандыдатамі. Гэты было каля трох дзясяткаў пытанняў, якія былі далёкія ад адназначных адказаў. Адказы ацэньваліся па 10-бальнай сістэме, падсумоўваліся і згодна спецыяльнай табліцы рабіўся адпаведны вынік. Першы тыдзень выпрабаванняў (1994 год, СШ №22 г. Гродна) быў праведзены 2-9 снежня. Другі раз гэта ўжо адбылося ў СШ №27 г. Гродна (1995 год) 4-8 снежня, трэці раз (першы раз у ліцэі №1 г. Гродна) 7-8 снежня.

сімвал беларускіх гуманітарных класаў –


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: