ТЭМА 15. Беларусь на пераломе эпох

1. Найбольшых поспехаў у 1918 г. урад БНР дасягнуў у:

а) аднаўленні эканомікі;

в) супрацоўніцтве з Германіяй;

с) арганізацыі партызанскага руху;

d) культурнай працы;

e) стварэнні беларускага войска.

2. Згодна з падпісанай 12 ліпеня 1920 г. дамовай, РСФСР перадала Літве:

а) Вільню;

в) Бабруйск;

с) Шчучын;

d) Гродна;

e) Беласток.

3. Першы з'езд беларускіх партый і арганізацый адбыўся:

а) 25-27.ІІІ.1917 г.;

в) 4-6.VI.1917 г.;

с) 8-10.VII.1917 г.;

d) 15-25.Х.1917 г.;

e) 5-17.ХІ.1917 г.

4. У якім горадзе генерал С. Булак-Булаховіч абвясціў незалежнасць Беларусі:

а) Мінск;

в) Тураў;

с) Мазыр;

d) Пінск;

e) Магілёў.

5. У выніку расколу БСГ у красавіку 1918 г. узнікаюць наступныя партыі:

а) Беларуская партыя народных сацыялістаў;

в) Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў;

с) Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў;

d) Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя;

e) Беларуская сялянска-работніцкая грамада.

6. Часовы рабоча-сялянскі ўрад БССР у студзені 1919 г. узначаліў:

а) В. Кнорын;

в) З. Жылуновіч;

с) А. Мяснікоў;

d) А. Чарвякоў;

e) К. Ландар.

7. Цэнтральным у праграме БСР з'яўлялася:

а) пытанне пра зямлю;

в) праблема сацыялістычнай рэвалюцыі;

с) патанне пра аўтаномію Беларусі;

d) патрабаванне поўнай незалежнасці ад Расіі;

e) патрабаванне ліберальных свабод.

8. У склад Савецкай сацыялістычнай рэспублікі Літвы і Беларусі былі ўключаны:

а) Віцебская губернія;

в) Магілёўская губернія;

с) Мінская губернія;

d) Гродзенская губернія;

e) Ковенская губернія.

9. Слуцкае паўстанне 1920 г. вялося пад лозунгам:

а) "Уся улада Саветам";

в) "Ні польскіх паноў, ні маскоўскіх камуністаў";

с) "Уся зямля сялянам";

d) "Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся";

e) "За адзіную і непадзельную Расію".

10. Кіраўніцтва БНР падпісала 11.11.1920 г. дагавор аб узаемным прызнанні, супрацоўніцтве і сумеснай барацьбе з палякамі з:

а) РСФСР;

в) Украінай;

с) Літвой;

d) Латвіяй;

e) урадам БССР.

11. Пры арганізацыі ўлады на Беларусі ў 1917 г. бальшавікі зрабілі стаўку на:

а) сялян;

в) працоўных;

с) этнічныя меншасці;

d) вайскоўцаў;

e) інтэлігенцыю.

12.Трэцяя Устаўная грамата БНР была прынята:

а) 21 лютага 1918 г.;

в) 9 сакавіка 1918 г.;

с) 18 сакавіка 1918 г.;

d) 25 сакавіка 1918 г.;

e) 25 красавіка 1918 г.

13. У снежні 1919 г. прадстаўнікі БПС-Р і ЦК КП(б)Л і Б падпісалі пагадненне:

а) аб аб'яднанні партый;

в) спыніць партызанскі рух;

с) пра неабходнасць аднаўлення беларускай дзяржаўнасці;

d) стварыць сумесны друкаваны орган;

e) аб арганізацыі барацьбы з палякамі.

14. У склад першага ўрада БНР – Народнага сакратарыята ўваходзілі:

а) В. Ластоўскі;

в) А. Луцкевіч;

с) Я. Варонка;

d) П. Крачэўскі;

e) А. Смоліч.

15. Назавіце дзеяча беларускага нацыянальнага руху, які з'яўляўся буйным землеўласнікам з Піншчыны:

а) В. Гадлеўскі;

в) А. Уласаў;

с) В. Іваноўскі;

d) К. Езавітаў;

e) Р. Скірмунт.

16. Брэсцкі мірны дагавор быў падпісаны:

а) 2 снежня 1917 г.;

в) 18 лютага 1918 г.;

с) 3 сакавіка 1918 г.;

d) 25 сакавіка 1918 г.;

е) 3 красавіка 1918 г.

17.“Нота Керзона” патрабавала:

а) спыніць наступленне Чырвонай Арміі;

в) спыніць наступленне польскай арміі;

с) распаўсюдзіць камунізм у Еўропе;

d) перадаць беларускія землі Польшчы;

е) адводу нямецкіх войск за Дняпро.

18. Да сацыялістычных пераўтварэнняў савецкай улады ў канцы 1917 – 1918 г. не адносяцца:

а) канфіскацыя прыватнай уласнасці;

в) устанаўленне 8-гадзіннага працоўнага дня;

с) правядзенне дэмакратычных выбараў у мясцовыя саветы;

d) надзяленне сялян зямлей;

е) увядзенне новых пашпартоў.

19. Польскае контрнаступленне пад Варшавай пачалося:

а) 14 лютага 1919 г.;

в) 5 сакавіка 1920 г.;

с) 4 ліпеня 1920 г.

d) 16 жніўня 1920 г.;

е) раніцай 22 ліпеня 1919 г.

20. Устанаўленне савецкай улады на Беларусі адбылося:

а) на працягу кастрычніка – лістапада 1917 г.;

в) лістапада – снежня 1917 г.;

с) не адбылося;

d) кастрычніка 1917 г. – лютага 1918;

е) у пачатку 1918 г..

21. Трэцяя Устаўная грамата БНР была прынята:

а) 21 лютага 1918 г.;

в) 9 сакавіка 1918 г.;

с) 18 сакавіка 1918 г.;

d) 25 сакавіка 1918 г.;

е) 1 студзеня 1919 г.

22. Аднаўленне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі адбылося:

а) 25 сакавіка 1918 г.;

в) 27 лютага 1919 г.;

с) 31 ліпеня 1920 г.;

d) 18 сакавіка 1921 г.;

е) 11 кастрычніка 1921 г.

23. Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту быў створаны:

а) 25 кастрычніка 1917 г.;

в) 2 лістапада 1917 г.;

с) 18 лістапада 1917 г.;

d) 27 лістапада 1917 г.;

е) напрацягу 1917 г.

24. Этапам ў працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці не з'яўлялася:

а) абвяшчанне БНР у 1918 г.;

в) утварэнне БССР 1 студзеня 1919 г.;

с) капітуляцыя Германіі ў 1918 г.;

d) прыняцце «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ» ад 31 ліпеня 1920 г.;

е) прызнанне БНР Украінай.

25. Падпісанне Рыжскага мірнага дагавору адбылося:

а) 12 ліпеня 1920 г.;

в) 30 ліпеня 1920 г.;

с) 12 кастрычніка 1920 г.;

d) 18 сакавіка 1921 г.;

е) 19 лістапада 1921 г.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: