1. Першай беларускай нацыянальнай партыяй была:
а) БСГ;
в) ППС;
с) КПЗБ;
d) КПБ;
e) БРГ.
2. Курлаўскі растрэл 18. Х.1905 г. адбыўся ў:
а) Мінску;
в) Віцебску;
с) Оршы;
d) Бабруйску;
e) Магілёве.
3. Маніфест "Аб удасканальванні дзяржаўнага парадку" Мікалай ІІ падпісаў:
а) 17.02.1907 г.;
в) 12.07.1905 г.;
с) 15.08.1905 г.;
d) 17.10.1905 г.;
e) 17.10.1906 г.
4. Указ ад 9 лістапада 1906 г. дазваляў сялянам:
а) набываць сервітуты;
в) выходзіць з абшчыны;
с) замацоўваць выдзеленыя землі ў асабістую ўласнасць;
d) прымаць удзел у органах мясцовага кіравання;
e) праводзіць удасканалены севазварот і меліарацыю.
5. З беларускіх сялян, пераселеных на Усход Расіі ў выніку рэформы П. Сталыпіна, назад вярнулася:
а) 20 %;
в) 72 тыс.;
с) каля 15 %;
d) каля 11 %;
e) 36 тыс.
6. На пачатку ХХ ст. колькасць пастаянных наёмных рабочых складала:
а) больш 400 000 чалавек;
в) 1 000 000 чалавек;
с) 500 000 чалавек;
d) больш 800 000 чалавек;
e) 600 000 чалавек.
7. У 1905 г. дваранам належала на Беларусі:
а) 25 % земляў;
в) 55 % земляў;
с) 41 % земляў;
d) 64 % земляў;
e) 36 % земляў.
|
|
8. У 1907 г. была створана:
а) БСГ;
в) Краёвая партыя Літвы і Беларусі;
с) Бунд;
d) Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі;
e) Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы.
9. За час першай сусветнай вайны з неакупіраваных тэрыторый Беларусі былі мабілізаваныя:
а) 25 % працаздольных мужчын;
в) 33 % працаздольных мужчын;
с) 43 % працаздольных мужчын;
d) 51% працаздольных мужчын;
e) 60 % працаздольных мужчын.
10. На выбарах у IV Дзяржаўную Думу насельніцтва Беларусі падзялялася на наступныя курыі:
а) расійская;
в) беларуская;
с) праваслаўная;
d) каталіцкая;
e) яўрэйская.
11. З 1911 г. земствы ўводзіліся ў:
а) Віцебскай губерні;
в) Магілёўскай губерні;
с) Гродзенскай губерні;
d) Мінскай губерні;
e) Віленскай губерні.
12. З якога года ў Віцебску пачынае функцыянаваць трамвай:
а) 1898 г.;
в) 1900 г.;
с) 1901 г.;
d) 1905 г.;
e) 1908 г.
13. Расійска-нямецкая лінія фронту з 1915 г. праходзіла праз наступныя гарады Беларусі:
а) Полацк;
в) Слуцк;
с) Смаргонь;
d) Паставы;
e) Пінск.
14. У 1909-1913 гг. сярэднегадавы прырост прамысловай вытворчасці на Беларусі склаў:
а) 5 %;
в) 11 %;
с) 14 %;
d) 16 %;
e) 18 %.
15. Адразу пасля пачатку Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі спынілі працу:
а) 5 % прадпрыемстваў;
в) 10 % прадпрыемстваў;
с) 15 % прадпрыемстваў;
d) 20 % прадпрыемстваў;
e) 25 % прадпрыемстваў.
16. Расійская рэвалюцыя 1905–1907 гг. была накіравана на:
а) звяржэнне самадзяржаўя;
в) ліквідацыю памешчыцкага землеўладання;
с) устанаўленне дэмакратычнага ладу;
d) спыненне расійска-японскай вайны;
е) устанаўленне ўлады анархістаў.
17. Буржуазна-ліберальны лагер у рэвалюцыі 1905–1907 гг. прадстаўлялі партыі:
|
|
а) ПСР, ППС у Літве;
в) “Саюз рускага народа”, “Канстітуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі”;
с) кадэты, “Саюз 17 кастрычніка”;
d) “Партыя аўтамабілістаў”, “Партыя зялёных”;
е) БСГ, УКП(б), Бунд.
18. У 1900–1913 гг. валавая прадукцыя буйнай прамысловасці Беларусі ўзрасла ў:
а) 2,1 разы;
в) 3,3 разы;
с) 5,4 разы;
d) 23,3 разы;
е) 0,5 раз.
19. Двоеўладдзе, якое ўзнікла ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі працягвалася:
а) 27 лютага – 4 ліпеня 1917 г.;
в) 2 сакавіка – 18 чэрвеня 1917 г.;
с) 2 сакавіка – 25 кастрычніка 1917 г.;
d) 25 кастрычніка–31 снежня 1917 г.;
е) студень – люты 1917 г.
20. Маніфест 17 кастрычніка 1905 г.:
а) абвяшчаў палітычныя свабоды;
в) надзяляў Дзяржаўную думу заканадаўчымі паўнамоцтвамі;
с) пашыраў кантынгент выбаршчыкаў;
d) ствараў партыю "Акцябрыстаў";
е) скасоўваў манархію ў Расіі.
21.Сталыпінская аграрная рэформа не прадугледжвала:
а) права выхаду сялян з абшчыны;
в) вылучэнне зямлі сялянам ва ўласнае карыстанне;
с) канфіскацыя памешчыцкага землеўладання;
d) дабраахвотнае перасяленне сялян на на ўсход Расіі;
е) пабудову ірыгацыйных каналаў.
22. Першая сусветная вайна адбывалася:
а) 1 жніўня 1914 г. – 24 кастрычніка 1917 г.;
в) 1 жніўня 1914 г – 11 лістапада 1918 г.;
с) 22 ліпеня 1915 г. – 11 лістапада 1918 г.;
d) 11 лістапада 1918 г. – 21 сакавіка 1921 г.;
е) 22 чэрвеня 1914 г. – 7 лістапада 1918 г.
23. Асновай для аграрнай рэформы Сталыпіна з’явіўся указ ад:
а) 19 лютага 1861 г.;
в) 9 лістапада 1905 г.;
с) 9 лістапада 1906 г.;
d) 14 чэрвеня 1910 г.;
е) 7 красавіка 1899 г.
24. Першая расійская рэвалюцыя адбывалася:
а) 9 студзеня – 17 кастрычніка 1905 г.;
в) 9 студзеня 1905 – 9 ліпеня 1907 г.;
с) 9 студзеня 1905 – 3 чэрвеня 1907 г.;
d) 9 студзеня 1905 – 1 жніўня 1914 г.;
е) 27 лютага – 2 сакавіка красавіка 1917 г..
25. Да манапаластычных аб’яднанняў у прамысловасці Беларусі не адносіўся:
а) камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю;
в) камітэт лесахімічных фабрыкантаў;
с) сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў;
d) сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга краю;
е) канцэрн Рэчыцанафта.
26. У гады першай сусветнай вайны колькасць бежанцаў з заходніх паветаў Беларусі склала
а) звыш 1 мільёна чалавек;
в) звыш 1,5 мільёна чалавек;
с) звыш 2 мільёнаў чалавек;
d) звыш 2,5 мільёнаў чалавек;
е) 100 тыс чалавек.
27. Першы з’езд вайсковых і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту адбыўся ў Мінску:
а) 23-28 лютага 1917 г.;
в) 2 сакавіка 1917 г.;
с) 7-17 красавіка 1917 г.;
d) 20 красавіка 1917 г..;
е) 6 ліпеня 1918 г.
28. У перыяд першай сусветнай вайны заходнія тэрыторыі Бедарусі былі акупіраваны германскай арміяй ў:
а) жніўне 1914 г.;
в) ліпене 1915 г.;
с) кастрычніку 1917 г.;
d) лістападзе 1918 г.;
е) траўні 1916 г.
29. Вясной 1917 г. перавагу ў саветах Расіі мелі партыі:
а) кадэты і акцябрысты;
в) РСДРП(б) і эсэры;
с) манархісты і чарнасотенцы;
d) эсэры і меншавікі;
е) бундаўцы.