Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі

1. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

2. Беларускія землі ў найстаражытны перыяд. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства.

3. Фарміраванне ўсходнеславянскай супольнасці і працэс асваення беларускіх зямель.

4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у VIII—ХII стст. Фарміраванне раннекласавага грамадства.

5. Станаўленне і развіццё раннефеадальных усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях.

6. Знешняя агрэсія ў лёсе усходнеславянскіх дзяржаў.

7. Станаўленне ВКЛ (др. пал. ХIII — перш. пал. ХIV ст.). Роля і месца беларускіх зямель у дзяржаваўтваральных працэсах.

8. Палітычны лад ВКЛ і яго эвалюцыя ў 1345—1569гг.

9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ у ХIV — перш. пал. ХVI ст.

10. Умовы фарміравання беларускай народнасці, яе месца ў жыцці ВКЛ.

11. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у перыяд сярэднявечча.

12. Люблінская унія і яе ўплыў на эвалюцыю дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу ВКЛ.

13. Сацыяльна-эканамічнае жыццё ВКЛ у др. пал. ХVI — к. ХVIII ст.

14. Канфесіянальныя адносіны на беларускіх землях у ХIV — к. ХVIII ст.

15. Эпоха Адраджэння на беларускіх землях.

16. Эпоха Асветніцтва на беларускіх землях.

17. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у др.пал. ХVI – перш. пал. ХIХ стст.

18. Войны ХVI – ХVIII стст. і іх роля у лёсе Беларусі.

19. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

20. Беларускія землі ў вайне 1812 г.

21. Сацыяльна-эканамічнае жыццё беларускіх зямель у к. ХVIII — перш. пал. ХIХ ст. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

22. Адмена прыгоннага права. Станаўленне капіталістычных адносін у парэформенны перыяд (1861—1880-е гг.).

23. Сацыяльная і канфесіянальная палітыка расійскага самадзяржаўя на беларускіх землях у к. ХVIII – пачатку ХХ стст.

24. Фарміраванне беларускай нацыі і пачатак фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі.

25. Антырасійскія паўстанні к. ХVIII — ХIХ ст. і іх роля у лёсе Беларусі.

26. Пачатак палітычнай мадэрнізацыі: буржуазныя рэформы 60-х — 70-х гг. ХIХ ст. і асаблівасці іх правядзення ў беларускіх губерніях.

27. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух у Беларусі ў др. пал. ХIХ — пач. ХХ ст.

28. Расійская рэвалюцыя 1905—1907 гг. Пачатак фарміравання парла­мен­тарызму.

29. I сусветная вайна і яе роля у лёсе Беларусі.

30. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.: альтэрнатывы развіцця.

31. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў лёсе Беларусі. I Усебеларускі з’езд.

32. Першая спроба стварэння нацыянальнай дзяржаўнасці: стварэнне і дзейнасць БНР.

33. Барацьба з германскімі і польскімі інтэрвентамі (1918—1920 гг.)

34. Абвяшчэнне БССР. Станаўленне савецкай дзяржаўнасці.

35. Утварэнне СССР. Эвалюцыя савецкай дзяржаўнай і грамадска-палітычнай сістэмы ў 1920—1930-х гг.

36. НЭП у БССР. Дасягненні і правалы.

37. Палітыка беларусізацыі і яе ўплыў на культурнае жыццё беларускага народу.

38. Палітыка індустрыялізацыі ў БССР і яе вынікі.

39. Палітыка калектывізацыі ў БССР і яе вынікі.

40. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1920—1939 гг.).

41. Знешнепалітычная сітуацыя напярэдадні Другой сусветнай вайны. БССР у пачатковы перыяд II сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны (1.09.1939 — пач. 1942 г.).

42. Фашысцкі акупацыйны рэжым. Партызанская і падпольная барацьба супраць аку­пантаў.

43. Вызваленне БССР ад гітлераўскіх захопнікаў. Уклад народа БССР у Перамогу над ворагам.

44. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1943—1953 гг.

45. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1943—1953 гг.

46. Культура БССР у 1930-х — перш. пал. 1950-х гг.

47. Развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1953—1985 гг.: дасягненні і пралікі.

48. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1953—1985 гг.

49. Культура БССР у др. пал. 1950-х — пач 1980-х гг.

50. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН (1945—1991 гг.).

51. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1985—1991 гг. Палітычная пера­бу­до­ва.

52. Народная гаспадарка БССР у 1985—1991 гг. Эканамічная перабудова.

53. Змены ў культурным жыцці Беларусі (1985—2000-е гг.).

54. Абвяшчэнне незалежнасці РБ. Станаўленне і развіццё грамадска-палітычнай сістэмы.

55. Станаўленне беларускай эканамічнай мадэлі: пралікі і дасягненні.

56. Міжнародная дзейнасць Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (1991—2009 гг.).


4.2. Слоўнік гістрачных тэрмінаў

Агароднікі — беднякі, якія не мелі сваёй гаспадаркі.

Адраджэнне (Рэнесанс) — эпоха станаўлення раннебуржуазнай культуры ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XIV–XVI ст. Асноўным ідэйным змяшчэннем культуры гэтага перыяду быў гуманізм. Узнікае новая свецкая культура, на базе якой сфарміраваўся рэнесансава-гуманістычны светапогляд. Адзін са спецы­фічных момантаў Адраджэння і Рэнесанса на Беларусі – сувязь з хрысціянскім светапоглядам.

Адыходніцтва — часовы адыход сельскага насельніцтва на промыслы або сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гаспадаркі іншых рэгіёнаў.

Акупацыя — сістэма ваенных і палітыка-эканамічных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на акупіраваных тэрыторыях.

Антытрынітарыі (арыяне) — прадстаўнікі радыкальна-рэфармацыйнага руху на Беларусі, Украіне, Літве, Полыпчы ў другон палове XVI — пачатку XVII ст. Існавалі два накірункі: умераны і радыкальны.

Асадніцтва — інстытут ваенных і цывільных каланістаў (“асаднікаў”), якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных раенаў краіны ў Заходнюю Беларусь.

Асадныя — феадальна-залежныя сяляне, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была грашовая.

Асветніцтва — антыфеадальная буржуазная ідэалогія перыяду станаўлення капіталістычных адносін; сцвярджала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. На Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў другой палове ХVІІІ – пачатку XIX ст. Знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, літаратуры і мастацтве.

Асіміляцыя — зліцце аднаго народа з другім, прычым адзін з іх страчвае сваю мову, культуру, нацыянальную самасвядомасць.

Бальшавізм — плынь палітычнай думкі і палітычная партыя, якая аформілася ў 1903 г. у выніку барацьбы расійскіх рэвалюцыйных марксістаў, узначаленых У.І.Леніным, за стварэнне рэвалюцыйнай партыі. Паняцце “бальшавізм” узнікла ў сувязі з выбарам на II з'ездзе РСДРП кіруючых органаў партыі: прыхільнікі У.І. Леніна атрымалі большасць галасоў (адсюль – бальшавікі), а іх праціўнікі – меншасць (адсюль – меншавікі).

Беларусізацыя — пераважны накірунак нацыянальнай палітыкі ў БССР у 20-я гг. Значна паспрыяла развіццю беларускай культуры, мовы, узмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў.

Беларуская народнасць — моўная, эканамічная і культурная супольнасць людзей, якая гістарычна склалася з удзелам балцкага субстрату ў межах пераважна славянскай тэрыторыі, на якой жылі нашчадкі славянскіх пляменаў дрыгавічоў, днепрадзвінскіх крывічоў, радзімічаў і частка нашчадкаў севяран, драўлян і валынян

Валока — асноўная зямельная мера і адзінка абкладання павіннасцямі ў Вялікім княстве Літоўскім (21,36 га)

Ваявода — кіраўнік адміністрацыі тэрытарыяльнай адзінкі ваяводства

Гуманізм — новы светапогляд, у якім адлюстраваліся змены ў поглядах на прыроду, грамадства і чалавека. Аснову складалі тры асноўныя прынцыпы: самастойнасць чалавека, абсалютная духоўная незалежнасць, натуралізм.

Дзесяціна — расійская мера зямельных плошчаў, якою карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы мер (была роўная 1,0925га).

Дзяцінец — цэнтральная ўмацаваная частка феадальнага горада.

Дысідэнты — асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай XVII — XVIII ст. хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).

Езуіты — члены манаскага каталіцкага ордэна “Таварыства Ісуса”, створанага ў 1540 г. у Італіі для барацьбы з Рэфармацыяй. На Беларусі распачалі дзейнічаць у другой палове XVI ст.

Земскі падскарбі — вышэйшая службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім, якая наглядала за спагнаннем натуральных і грашовых падаткаў і збораў, вяла ўлік дзяржаўных выдаткаў, аберагала грошы і каштоўнасці, атрыбуты вялікакняжацкай і дзяржаўнай улады.

Інвентары — вопісы ўладанняў феадалаў.

Інтэрвенцыя — гвалтоўнае ўмяшанне аднаго ці некалькіх дзяржаў ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы. Інтэрвенцыя можа быць ваеннай, эканамічнай, дыпламатычнай.

Казацкі загон — казацкі атрад, які не ўваходзіў у сталую вайсковую арганізацыю казацтва. Загоны дзейнічалі самастойна. Адыгралі значную ролю ў пашырэнні сацыяльных канфліктаў на тэрыторыі Беларусі ў XVI — XVII ст.

Калабаранты — тыя, хто супрацоўнічаў з нямецкімі фашыстамі пад час другой сусветнай вайны.

Калегіумы — езуіцкія школы

Калектывізацыя — аб'яднанне аднаасобных сялянскі гаспадарак у калектыўныя. Стварэнне калектыўных гаспадарак (калгасаў) у розных формах пачалося ў першыя паслякастрычніцкія гады. Да канца 20-х гг. калгасны рух шырока не распаўсюджваўся. У 1928 — 1929 гг. у БССР пачаўся пераход да масавай, суцэльнай калектывізацыі, якая праводзілася ў асноўным шляхам насілля над сялянамі (т.зв. “раскулачванне”), ліквідацыя хутароў.

Кальвінізм — асноўны накірунак рэфармацыйнага руху, які зацвердзіўся на Беларусі ў сярэдзіне XVI ст. Меў іншую сацыяльна-класавую аснову, чым у краінах Заходняй Еўропы: яго прыняла частка магнатаў і шляхты

Кантрыбуцыі — грашовыя ці натуральныя паборы з насельніцтва акупіраваных тэрыторый ці пераможанай краіны

Канфедэрацыі — часовыя ваенна-палітычныя саюзы шляхты, гарадоў, духавенства ў Рэчы Паспалітай у другой палове XVI — XVIII ст. Згодна з Генрыхаўскімі артыкуламі ў выглядзе канфедэрацыі абвяшчалася адмаўленне ад падпарадкавання каралю (Слуцкая – 1767г., Барская -1768г., Таргавіцкая – 1792 г. і інш.).

Канфесія — прыналежнасць да якой-небудзь рэлігіі, царквы

Канцлер — кіраўнік Дзяржаўнай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі.

Кашталян — камендант замка і адначасова адміністратар зямельных уладанняў вялікага князя, памочнік ваяводы

Контррэфармацыя — наступленне каталіцкай рэакцыі супраць Рэфармацыі на Беларусі; узмацнілася пасля Люблінскай уніі 1569 г.

Латыфундыя — буйное феадальнае землеўладанне

“Ліберум вета” — звычай у дзяржаўным праве Вялікага княства Літоўскага (і Рэчы Паспалітай), паводле якога кожны дэпутат сейма ці сейміка мог (нават без абгрунтавання) выказаць нязгоду з любой сеймавай пастановай, што азначала спыненне пасяджэння, скасоўвала ўсе прынятыя на гэтым пасяджэнні рашэнні. Упершыню выкарыстана на сейме ў 1652г. Гэтае правіла ў другой палове XVIII ст. паралізавала ўсё дзяржаўнае жыццё Рэчы Паспалітай. Ліквідавана Канстытуцыяй 3 мая 1791 г.

Лівонскі ордэн — каталіцкая дзяржаўная і ваенная арганізацыя нямецкіх рыцараў-крыжакоў ва Ўсходняй Прыбалтыцы.

Людзі цяглыя — феадальна-залежныя сяляне, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына.

Люстрацыя — перыядычнае апісанне дзяржаўнай маёмасці.

Магдэбургскае права — права феадальнага горада на самакіраванне, паводле якога эканамічная дзейнасць, маёмасныя правы, грамадска-палітычнае жыццё, саслоўны стан гараджан рэгуляваліся ўласнай сістэмай юрыдычных нормаў. Па магдэбургскаму праву гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ім гарантаваліся свабодныя заняткі рамяством, гандлем, земляробствам і дазвалялася выбіраць свой орган улады – магістрат, суд, ствараць рамесныя аб'яднанні — цэхі. Грамату на магдэбурпкаскае права першымі з гарадоў Беларусі атрымалі Вільня (1387 г.), Бярэсце (1390 г.).

Магістрат — выбарны адміністрацыйны орган горада; згодна з магдэ­бургскім правам, аб'ядноўваў раду (асноўны орган самакіравання) і лаву (суд па крымінальных справах).

Магнаты — буйныя феадалы-землеўладальнікі, прадстаўнікі радавітай знаці, найбольш уплывовая частка феадальнага саслоўя.

Маршалак земскі — старшыня на пасяджэннях рады і сейма.

Морг — адзінка вымярэння плошчы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага (быў роўны 0,71 га).

Найвышэйшы гетман — камандуючы ўзброенымі сіламі.

Паланізацыя — агульная назва палітычных установак і практычных мерапрыемстваў буржуазнага польскага ўрада ў адносінах да беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі. Знайшла яскравае адлюстраванне ў паступовым абмежаванні дзейнасці і закрыцці беларускіх школ, бібліятэк, клубаў, газет. У той жа час паўсюдна насаджалася польская мова, у органы ўлады выбіраліся пераважна палякі, праваслаўныя цэрквы ператвараліся ў касцелы.

Паншчына — абавязковая праца сялян з уласным інвентаром на зямлі феадала.

Паны-Рада — вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Вялікім княстве Літоўскім. У раду ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (канцлер, маршалак земскі, найвышэйшм гетман, земскі падскарбі, ваяводы і інш.), каталіцкія епіскапы, найбуйнейшыя феадалы. Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князі, у канцы XV ст. набыла большую самастойнасць. Да кампетэнцыі рады належалі: выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, міжнародныя справы, выданне законаў, разгляд найважнейшых судовых спраў.

Пасад — гандлёва-рамесная частка феадальнага горада.

Пахожыя (вольныя) — сяляне, якія, мелі права пераходзіць ад аднаго феадала да другога. Іх нельга было перадаваць у спадчыну, дарыць і г.д.

Перабудова — Гэты тэрмін пачаў ужывацца партыйным і савецкім кіраўніцтвам з 1987 – 1988 гг. Курс на перабудову разглядаўся як лагічны працяг курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Меў на мэце рады­каль­йую эканамічную рэформу ў спалучэнні з дэмакратызацыяй грамадска-палі­тыч­нага жыцця.

Перыяд палітычнай "адлігі" — Перыяд кіраўніцтва СССР М.С. Хрушчовым (1953–1964 гг.), калі адбыўся адыход ад найбольш адыёзных праяў таталітарнай сістэмы – масавых неабгрунтаваных палітычных рэпрэсій. А таксама частковае рэфармаванне у грамадска-палітычным жыцці дапаўняўся пэўнымі поспехамі ў развіцці прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, культуры і навукі. У выніку таталітарная сістэма ў СССР захавалася ў больш умераным варыянце.

Племя — аб'яднанне некалькіх радоў.

Прывілей — заканадаўчы акт, якім у ВКЛ вялікія князі надавалі, або пацвярджалі асаблівыя правы пануючаму класу, саслоўю, пэўнай сацыяльнай ці этнічна-рэлігійнай групе, асобе.

Радавая абшчына — аб'яднанне кроўных сваякоў, якія мелі агульную ўласнасць і вялі калектыўную гаспадарку.

Разбор шляхты — палітыка царскага ўрада, накіраваная на раздрабленне сіл польскага (апалячанага) дваранства.

Разначынцы — асобы рознага чыну і звання. У Расіі канца XVIII — XIX ст. міжсаслоўная катэгорыя насельніцтва, уключала выхадцаў з розных саслоўяў (духавенства, купецтва, мяшчанства і г.д.), якія пераважна займаліся разумовай працай. Носьбіты буржуазна-дэмакратычнай і рэвалюцыйнай ідэалогіі.

Раннефеадальная дзяржава — дзяржава, якая ўтвараецца на пачатковай стадыі развіцця феадалізму; характарызуецца несфарміраванымі інстытутамі дзяржаўнай улады.

«Раскулачванне» — гвалтоўныя, у большасці несправядлівыя дзеянні ў дачыненні да заможных сялянаў і сераднякоў.

Род — калектыў першабытных людзей, аб'яднаных кроўным радством

Рэвалюцыя — карэнны якасны пераварот ва ўсей сацыяльна-эканамічнай структуры грамадства.

«Рэйкавая вайна» — спланаваная ў стратэгічным маштабе акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Праводзілася напярэдадні буйных наступальных аперацый Чырвонай Арміі (з 03.08.1943 г. па ліпень 1944 г.).

Рэлігійныя брацтвы — беларускія і ўкраінскія рэлігійныя арганізацыі XVI — XVIII ст. Ствараліся пры праваслаўных і ўніяцкіх цэрквах. Мелі друкарні, школы і г.д.

Рэфармацыя — шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух у Заходняй Еўропе ў XVI ст. Быў накіраваны супраць каталіцкай царквы і меў антыфеадальны характар.

Секулярызацыя — канфіскацыя царкоўнай маёмасці на карысць дзяржавы.

Селішча — рэшткі старажытнага неўмацаванага паселішча перыяду распаду першабытнаабшчыннага ладу і Старажытнай Русі.

Сельская абшчына — аб'яднанне людзей, у якім асобныя сем'і маглі не мець сваяцкіх адносін.

Сервітуты — абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю (напрыклад, права праезду, выпасу жывелы, рыбнай лоўлі, карыстанне сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі і інш.).

Смерд — залежны ад феадала селянін.

Сойм — саслоўна-прадстаўнічы орган у Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы. Да кампетэнцыі вальнага (агульнадзяржаўнага) сойма належалі: выбранне вялікага князя, справы вайны і міру, узаемаадносіны з іншымі краінамі, устанаўленне падаткаў і рэгуляванне заканадаўства. Галоўная роля ў вырашэнні спраў на сойме належала вялікаму князю і панам-радным. Вальныя сеймы збіраліся ў Вільні, Бярэсці, Навагародку, Гародні і інш. Структура і характар дзейнасці сойма юрыдычна былі замацаваны ў Статутах ВКЛ.

Соймік — сход шляхты павета або ваяводства.

Староства — дзяржаўны маентак, які даваў вялікі князь або кароль на часовае карыстанне феадалам за службу. Апошнія адказвалі за цэласнасць маёнтка, маючы пры гэтым поўнае права распараджацца прыбыткам ад уладання, за выключэннем так званай “кварты” – чвэрці агульнага прыбытку, якую трымальнік павінен быў штогод адцаваць у дзяржаўную казну.

Статут — дзяржаўны акт, поўны кодэкс законаў Вялікага княства Літоўскага, які дзейнічаў у Вялікім княстве Літоўскім з сярэдзіны XVI па першую палову ХІХ ст. Адзін з першых у Еўропе сістэматызаваных збораў законаў. Напісаны на беларускай мове. Юрыдычна замацаваў асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых устаноў, прывілеяванае становішча шляхты і абмежаванне правоў сялянаў. Было тры рэдакцыі Статута (1529, 1566, 1588).

Стаянка — пасяленне першабытных людзей каменнага і бронзавага веку.

Таталітарызм — агульная назва палітычных (дзяржаўных) сістэм, якія вызначаюцца поўным (татальным) кантролем з боку органаў дзяржаўнай улады над усімі сферамі жыцця грамадства. Характэрная рыса таталітарных рэжымаў — канцэнтрацыя ўсёй улады ў дзяржаве ў руках асобнай групы (звычайна палітычнай партыі). Тыповай таталітарнай дзяржавай з'яўляўся СССР у 30-я гг. ХХ ст.

Трыбунал ВКЛ (Галоўны Літоўскі Трыбунал) — вышэйшы апеляцыйны суд княства, пастановы якога мелі сілу пастаноў сейма. Створаны ў 1581 г.

Уніяты — паслядоўнікі Берасцейскай уніі 1596 г.

Устаўныя граматы — акты, якімі вызначаліся адносіны часоваабавязаных сялянаў з памешчыкамі пасля сялянскай рэформы 1861 г.

Фальварак — у Вялікім княстве Літоўскім двор феадала з комплексам будынкаў і панскімі засеўкамі, якія ў канцы XV – пачатку XVI ст. значна пашыраюцца. 3 сярэдзіны XVI ст. складваецца фальваркава-паншчынная гаспадарка, пры якой у феадальнай гаспадарцы сельскагаспадарчыя прадукты вырабляліся пераважна на продаж (ліквідавана ў 1861 г.)

Халоп — асабіста залежныя людзі

Харчразверстка — метад нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў у перыяд грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі. Прымянялася ў 1918–1920 гг. Яе сутнасць – абавязковая здача сялянамі лішкаў, а часцей, неабходных ім самім прадуктаў харчавання, – ў фонд дзяржавы па цвердых цэнах. Ажыццяўлялася ў асноўным спецыяльнымі харчатрадамі. У 1921 г. заменена харчпадаткам

Хрысціянства — адна з трох сусветных рэлігій. На Беларусі былі распаўсюджаны ўсе асноўныя напрамкі хрысціянства: каталіцызм, праваслаўе, пратэстанцызм, уніяцтва.

Цэх — аб'яднанне рамеснікаў адной ці сумежных спецыяльнасцей у феадальных гарадах, накіраваныя супраць манапалізацыі вытворчасці і абароны ад самавольства феадалаў.

Часоваабавязаныя сяляне — былыя памешчыцкія сяляне ў Расіі, якія на падставе рэформы 1861 г. вызвалены ад прыгону, але да пэўнага часу павінны былі выконваць феадальныя павіннасці на карысць памешчыкаў. На Беларусі часоваабавязаны стан быў скасаваны ў 1863 г., а ўвогуле па Расійскай імперыі ў 1881 г.

Чынш — грашовая рэнта.

Чэлядзь нявольная — слугі, работнікі, якія жылі пры дварах феадалаў. У Вялікім княстве Літоўскім найболыы бяспраўная залежная частка насельніцтва.

Шавінізм — крайне агрэсіўная форма нацыяналізму, пропаведзь нацыя­нальнай выключнасці, рэакцыйнай палітыкі прыгнету іншых народаў.

Шляхта — прывілеяванае ваенна-служылае саслоўе ў Польшчы, Чэхіі, Літве, на Беларусі і Ўкраіне ў XIII – пачатку XX ст.

Эканамічны крызіс — стан эканомікі, які характарызуецца падзеннем вытворчасці, рэзкім абвастрэннем усіх супярэчнасцей эканомікі.

Этнічная самасвядомасць — усведамленне людзьмі сваей прыналежнасці да пэўнага народа. Фарміруецца на аснове агульнага паходжання людзей, падабенства іх мовы, культуры, гістарычнага лесу.

Этнічная тэрыторыя — тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа, з якой цесна звязаны яго паходжанне і гісторыя.

Юрыдыка — адміністрацыйна-адасобленыя часткі гарадоў ці прыгарадаў, якія былі пад уладай феадала, царквы, або манастыра і на жыхароў якіх не пашыралася судовая і адміністрацыйная ўлада гарадскога самакіравання. На тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў пачатку XVI ст.

Язычніцтва — сістэма рэлігійных вераванняў, калі чалавек абогатварае розныя сілы і стыхіі прыроды.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: