Праграма вывучэння прамысловага прадпрыемства

1. Агульныя звесткі. Поўная назва прадпрыемства, арганізацыйная форма яго функцыяніравання. Галіновая і ведамасная прыналежнасць. Віды вырабляемай прадукцыі. Дынаміка вытворчых паказчыкаў (вартасных і натуральных). Месца прадпрыемства ў гаспадарцы раёна, вобласці, краіны.

2. Эканоміка-геаграфічнае становішча. Ацэнка становішча адносна сыравінных і паліўна-энергетычных баз, крыніц працоўных рэсурсаў і спажыўцоў гатовай прадукцыі, транспартных шляхоў, асноўных элементаў ландшафту.

3. Гісторыка-геаграфічныя асаблівасці развіцця. Час і прычыны ўзнікнення прадпрыемства ў дадзеным месцы. Змяненне маштабаў вытворчасці і спецыялізацыі на розных этапах развіцця.

4. Працоўныя рэсурсы. Рабочыя і інжынерна-тэхнічны персанал, колькасць, палавы, узроставы і прафесійны склад, узровень адукацыі і вытворчая кваліфікацыя. Умовы працы і быту рабочых. Месцапражыванне працоўных, умовы іх зносін з прадпрыемствам. Шляхі павышэння кваліфікацыі. Тэхналагічныя працэсы вытворчасці. Структура прадпрыемства: асноўныя вытворчыя і дапаможныя цэхі, іх прызначэнне. Схема тэхналагічнага працэсу. Тэхніка-тэхналагічная забяспечанасць і тэхналагічная ўзброенасць вытворчых працэсаў. Сабекошт выпрацаванай прадукцыі.

5. Вытворчая інфраструктура прадпрыемства. Унутраныя і знешнія транспартныя сродкі. Сетка цепла-, вода- і энергазабеспячэння. Будаўнічая інфраструктура.

6. Гаспадарчыя сувязі. Ацэнка сувязей па сыравіне, паўфабрыкатах і камплектуючых вырабах, паліве і электраэнергіі, збыце гатовай прадукцыі. Сувязі з прадпрыемствамі-сумежнікамі (дадаецца картасхема эканамічных сувязей прадпрыемства).

7. Перспектывы развіцця прадпрыемства. Асноўныя асаблівасці функцыяніравання прадпрыемства на сучасным этапе. Вырашэнне прыродаахоўных праблем. Планы развіцця вытворчасці на перспектыву.


Дадатак 5


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: