Расказвае Ірына Грыгаран

У нашай краіне больш за 35 тысяч дзяцей-сірот. Дзейнічаюць меры дзяржаўнай падтрымкі гэтай катэгорыі грамадзян у галіне жыллёвага забеспячэння. Перш за ўсё – пазачарговае атрыманне жылля. Генеральная пракуратура Беларусі правяла шэраг праверак, наколькі эфектыўна рэалізуюцца жыллёвыя првы дзяцей з ліку сірот.

Як адзначала начальнік аддзела па справах непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Дар’я Лебедзева, існуе шэраг праблем.

Сінхр.

[28.04.10. Пастфактум]

Вядучы (студыя): У мінулым годзе ўпраўленнем дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі па Мінску і Мінскай вобласці праведзена больш за тысячу праверак. Сума прад’яўленых да ўплаты падаткаў і адміністрацыйных спагнанняў склала каля ста дзесяці мільярдаў беларускіх рублёў.

Асноўныя накірункі аператыўна-службовай дзейнасці ўпраўлення – выяўленне правапарушэнняў у галінах аўтабізнесу, банкаўскай справы, ілжэпрадпрымальніцтва, перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, будаўніцтва, знешнеэканамічнай дзейнасці, барацьба з карупцыяй.

Расказвае Ірына Грыгаран.

Каля 350 крымінальных спраў узбуджана ў мінулым годзе па выніках праверак упраўлення дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі па Мінску і Мінскай вобласці.

“Сорак сем працэнтаў ад агульнай колькасці злачынстваў складаюць цяжкія і асабліва цяжкія”, – расказвае намеснік начальніка ўпраўлення па ідэалагічнай і кадравай рабоце Сяргей Пракаповіч.

Сінхр.

[18.02.10. Пастфактум]

Да ўвагі грамадзян краіны – дзейнасць Дзяржаўтаінспекцыі. Мы прывыклі бачыць у супрацоўніках ДАІ у першую чаргу людзей, якія могуць пакараць за невыкананне правілаў дарожнага руху. Але праца гэтага кантралюючага органа на тым не канчаецца. Задача СМІ – асвятляць дзейнасць Дзяржаўтаінспекцыі з розных бакоў.

Вядучы (студыя): Новы філіял рэгістрацыйнага падраздзялення Дзяржаўтаінспекцыі па горадзе Мінску адкрыўся ў сталіцы. Сучасная аўтаматызаваная сістэма кіравання патокамі грамадзян дазваляе больш якасна і хутка аказваць паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй і зняццем з уліку механічных транспартных сродкаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: