Традыцыйная беларуская сядзіба

У шырокім сэнсе жылле – гэта не толькі жылыя памяшканні, але і ўся сядзібная забудова, што складаецца з цэлага комплексу жылых, падсобных, гаспадарчых і прамысловых пабудоў, кожная з якіх выконвала свае, уласцівыя ей функцыі і разам з тым цесна дапасавалася адна да адной, утвараючы гарманічнае цэлае – адзіны жыллева-бытавы комплекс. Сядзібны компекс складаўся з жылля (хата), клеці, свірна, варыўні (стопка), склепа (пограб), павеці, адрыны для сена, абарога, гумна, сушні, лазні, хлявоў, студні, вяндлярні, рамеснай майстэрні і інш.

Жылле хар-ся той ці іншай планіроўкай, стасункамі з падсобнымі памяшканнямі. часта сустракалася двухкамернае жылле тыпу хата + сенцы. - са стараж. часоў. Часам у сенцах агароджвалася невялікая камора (ці кладоўка). трохкамернае жылле тыпу хата + сенцы + клець або хата + сенцы + хата. На поўначы Б.і і на Палессі часта сустракалася трохкамернае жылле хата + сенцы + варыўня (стопка). Планіроўка жылога памяшкання ўскладнялася вылучэннем святліцы і кухні (хата + хата + сенцы; хата + кухня + сенцы). Часам пры ўваходзе ў сенцы звонку ўладкоўвалася паўадкрытыя галерэя – падсені (падчэні) альбо ганак.

Клець (камора, кладоўка, спіжарня, свіран) служыла для захоўвання збожжа, прадуктаў, бытавых рэчаў, адзення. Сустракалася як у комплексе з жыллем (хата + сенцы + клець), так і асбнай пабудовай, - насупраць хаты.

Свіран (паўклець, клець, імбар, шпіхлер, лямус) – пабудова, блізкая да клеці па сваім функцыянальным прызначэнні. Свіран служыў для захавання адборнага збожжа і будаваўся, як правіла, асобна. Небагатыя гаспадаркі абыходзіліся адным памяшканнем – свірнам ці клеццю, якія часта фігуруюць як ідэнтычныя паняцці. У больш заможных сялян адначасова клець (адну або некалькі) і свіран. Як і клець, ен будаваўся на высокіх штандарах ці палях (да 1 м над зямлей), меў, як і клець, грунтоўна ўладкаваную страху, а нярэдка і гарбатую столь, і шчыльную падлогу з засекамі для збожжа.

Варыўня (стопка, ісцепка, прыізбіца) – паўназемнае памяшканне, упушчанае на паўметра ў зямлю; служыла для захоўвання гародніны, садавіны, бульбы, малочных прадуктаў. Тут адгароджваліся адсекі, куды ссыпалі буракі, бульбу, моркву, рэпу. Бліжэй да ўвахода размяшчаліся кадушкі і бочкі з квашанай капустай, буракамі, агуркамі, хлебным квасам, сокам, півам, стаялі гладышы з малаком і інш. у сярэдзіне памяшкання размяшчаўся невялікі ачаг-жароўня, куды ўзімку насыпалі гарачае вуголле (ці ставілі ганчарную або металічную пасудзіну з жарам). - на Палессі, у Паазер’і, часткова ў басейне Бярэзіны і Немана.

Склеп (пограб, лех, байрак) – заглыбленае ў зямлю памяшканне тыпу зямлянкі, прызначанае для захавання гародніны, бульбы, напіткаў і інш. Склеп і пограб не заўседы выяўляюць поўную ідэнтычнасць. Склеп, або лех, часцей рабіўся ў сістэме жылля (пад сенцамі ці клеццю) і меў мураваныя, радзей драўляныя сцены. Паграбы рыліся асобна ад жылля, звычайна мелі наземнае збудаванне. Да паграбоў блізкія ямы-сховішчы. -капалі воддаль ад сядзібы або ў лесе. Сустракаліся і паграбы-сховішчы, што ўладкоўваліся ў тоўстых полых пнях, пакрытых плашкамі і карой, або ў кадаўбах, зарытых у зямлю.

Гумно (клуня, стадола, рыга) – гаспадарчая пабудова для захавання і абмалоту збожжа. У цэнтры гумна быў выбіты ток для малацьбы, па баках – застаронкі, куды складвалі снапы. Мела высокую страху, якая падтрымлівалася на некалькіх сохах (слупы з сукаватай развілкай уверсе), пастаўленых у адзін ці два рады. Гумны адрозніваліся на Беларусі памерамі, канструкцыйнымі асаблівасцямі, унутранымі прапорцыямі, колькасцю варот, формай стрэх, наяўнасцю пры іх паўжылога памяшкання, адрыны і агнявой сушні для збожжа.

Сушня (асець, еўня) - для сушкі збожжа ў снапах; будавалася непасрэдна ў гумне або побач з ім. Звычайна асець (ці восець) мела два паверхі (ярусы): на ніжнім – размяшчалася печ-каменка, на верхнім – расстаўляліся неабмалочаныя снапы. Еўня (це ёўня) уяўляла сабой больш простую пабудову тыпу лазні (дарэчы, яна нярэдка і выкарыстоўвалася як лазня).

Адрына (пуня, сянніца) для захавання сена, саломы, рознага с/г інвентару, транспартных сродкаў. Уяўляла сабой прасторнае зрубна-каркаснае памяшканне з шырокімі варотамі.

Лазня (баня) будавалася на краі сядзібы або выносілася за яе межы да ракі, возера, крыніцы. двух тыпаў – зрубныя і зямлянкі. Апошнія рабілі ў пясчаных схілах па берагах рэк, яроў, балак, пагоркаў, дзе зручна было іх будаваць. Апрача асноўных функцый лазні выкарыстоўвалі для сушкі льну. Часам сельская грамада будавала адну агульную (“кагальную”) лазню.

Фальварковая шляхта, а пазней і заможныя сяляне ўзводзілі ў межах сваіх сядзіб млыны, сырніцы, вяндлярні (капцільні). У залежнасці ад рухаючай сілы млыны падзяляюцца на вадзяныя, ветраныя (ветракі) і механічныя (конныя і валовыя), - адрозніваліся канструкцыяй.

Тыпы сядзібнай забудовы. На тэр. Беларусі распаўсюджаны асн. тыпы дваровай пабудовы: замкнутая (вяночная), аднарадная (пагонная), двух- і трохрадная, Г-падобная (сцяжковая) і свабодная (рассеяная, з незвязанымі пабудовамі). На поўначы і паўн. усходзе пераважала замкнутая сістэма забудовы, распаўсюджана і ў рускіх губернях. Жылле і гаспадарчыя пабудовы размяшчаліся па перыметры двара. Да жылля (з боку сенцаў) прымыкалі хлявы, якія ў глыбіні двара заканчваліся адрынай. Насупраць хаты ставілі клець, да яе стасаваліся павець (для дроў і с/г прылад), свіран, вазоўня. Нярэдка хлявы для буйной рагатай жывелы і свіней будавалі па адзін бок двара, а канюшню і аўчарню -–па другі, побач з адрынай – сянніцай.

Нярэдка жылы комплекс хата + сенцы + варыўня, што быў распаўсюджаны ў Паўночнай Беларусі, утвараў разам з другімі пабудовамі трохрадную забудову, з’яўляючыся сярэднім звяном, якая падзяляла ўсю дваровую тэрыторыю на дзве часткі – чысты двор, або панадворак, і скотны двор, або дзяннік. На панадворку, размяшчаліся клець і павець. Па другі бок ад жылля размяшчаліся хлявы. Пры гэтым сенцы мелі двое ўваходных дзвярэй: адны – на чысты двор, другія – на дзяннік. Незабудаваную прастору, што заставалася паміж памяшканнямі, па перыметры двара абносілі парканам. Крыху ўбаку ад двара (у межах сядзібы) будавалі гумно, лазню, часам адрыну (пуню).

Адным з варыянтаў замкнутай сістэмы забудовы быў двор з кампактным размяшчэннем жылых і гаспадарчых памяшканняў, якія будаваліся ў адзіным комплексе. У адным выпадку гаспадарчыя памяшканні будаваліся побач з жыллем пад высокай страхой-паветкай. У другім – хлявы прымыкалі да падоўжанага тыльнага боку жылля, маючы з ім агульную сцяну. Агульным сувязным памяшканнем для іх з’яўляліся сенцы, якія мелі выхад на ўсе чатыры бакі: у хату, варыўню, на двор і ў хлявы.

Не менш распаўсюджанай у ХІХ – пер. Пал. ХХ ст. - аднарадная (пагонная) сістэма забудовы. Пабудовы ў гэтым выпадку ўтвараюць адзіную аднарадную сувязь: следам за хатай і сенцамі размяшчаліся клець або варыўня, павець, хлявы, адрына.

У др. Пал. ХІХ ст. разам з ростам сацыяльнай дыферэнцыяцыі і абеззямеленнем часткі сялянства аднарадныя забудовы атрымалі больш шырокае бытаванне. Размешчаныя на даволі вузкіх сядзібных палосках, яны цясніліся адна каля адной, утвараючы вузкія выцягнутыя двары, што абмяжоўваліся з другога боку сцяною суседняга пагону.

У Панямонні, а таксама ў заходніх раенах Палесся сустракаўся своеасаблівы варыянт аднараднай забудовы з двума дваровымі комплексамі, што належалі розным гаспадарам і размяшчаліся на адным сядзібным участку, выйягнуўшыся ў адзін доўгі пагон.

У Беларусі быў вядомы і двухрадны тып забудовы, які ўяўляў сабой прамежкавы варыянт паміж замкнутым і аднарадным тыпамі. У Падняпроўі і Усходнім Палессі нярэдка сустракалася і Г-падобная (сцяжковая) забудова; звычайна тут услед за жыллем ставілі клець, адрыну, хлявы.

Як паказваюць этнаграфічныя матэрыялы, на тэрыторыі Беларусі сустракаліся амаль усе асноўныя тыпы сядзібных забудоў, што былі ўласцівы шырокай зоне славянскага рассялення. Кожны з гэтых тыпаў адрозніваўся прыватнымі асаблівасцямі і меў свае варыянты. У самой планіроўцы сядзібных забудоў не было строга вызначаных, цвердых канонаў. Кожны гаспадар улічваў функцыянальную мэтазгоднасць, узаемасувязь і лагічную завершанасць асобных пабудоў і ўсяго архітэктурнага ансамбля, узгадняючы іх з канкрэтнымі патрабаваннямі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: