Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны

Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (1939 – 1945 гг.). Гістарыяграфія праблемы і агляд апублікаваных крыніц.

Шмат пытанняў і ў айчыннай гістарыяграфіі застаецца спрэчнымі ці да канца не высветленымі:

-дакладныя звесткі аб колькасці загінуўшых грамадзян СССР і БССР да апошняга часу не выяўлены;

- уклад саюзнікаў у справу разгрому гітлерызму трактуецца неадназначна. Неапраўдана перабольшваецца на Захадзе роля ЗША і Англіі і недаацэньваецца ўклад народаў СССР у Перамогу;

- вельмі актуальнымі з’яўляюцца пытанні разгортвання і сутнасці савецкай партызанкі і падпольнага супраціўлення акупантам і дзейнасці іншых антыфашысцкіх арганізацый – такіх як Армія Краёва;

- пытанні, звязаныя з калабарацыяй

Даследаванні па гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны можна падзяліць на некалькі тэматычных групаў. Адна з найбольш вялікіх – гэта гістарыяграфія вайсковых аперацый. Першыя працы з’явіліся ў канцы 40 – пачатку 50-х гг.: І.Р.Караткоў і С.М.Шышкоў «Победа Красной Армии в Белоруссии» (М., 1946), Я.Салдаценка «Советская Армия – освободительница Белоруссии» (Мн., 1948), М.М.Мінасян «Победа в Белоруссии: Пятый Сталинский удар!» (М., 1952). У гэтых працах разглядаліся толькі перамогі над вермахтам у 1943–1944 гг. У 60–80-х гг. з’явіліся працы, у якіх аналізаваліся прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам 1941 г.: В.А.Анфілаў «Начало Великой Отечественной войны» (М., 1962), «Провал «блицкрига» (М., 1974), М.К.Андрушчанка «Народное ополчение Белорусси» (Мн., 1980), «На земле Белорусии летом 1941 г.» (М., 1985), Я.С.Паўлаў «В суровом сорок первом» (Мн., 1985) і іншыя.

Гісторыя партызанскага руху на Беларусі: У 1951 г. пад аўтарствам Л.Цанавы з’яўляецца «Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков», зборнік дакументаў і матэрыялаў у трох тамах «Всенародная борьба в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (нюнь 1941 – нюль 1944)», «Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков» у трох тамах, а так сама чацвёрты том «Гісторыі Беларускай ССР» выдадзены ў 1975 г.

Нямецкі акупацыйны рэжым на Беларусі: М.М.Загарулька, А.Ф.Юдзянкоў «Крах экономических планов фашистской Германии на временно оккупированной территории СССР» (М., 1970), І.С.Краўчанка, А.І.Залескі, В.П.Раманоўскі «Немецко-фашистский оккупационный режим (1941–1944 гг.)» (Мн., 1965), А.А.Фактаровіч «Крах аграрной политики немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии» (Мн., 1979)

Працы, прысвечаныя ліквідацыі шматлікіх «белых плям» падзей вайны: Ю.Весялкоўскі «Што прывяло Армію Краёву на Беларусь» (Лондан, 1995), В.І.Ермаловіч, С.У.Жумар «Огнём и мечом: хроника польского националистического подполья в Белоруссии (1939–1953 гг.)» (Мн., 1994) і Я.І.Сямашкіа«Армія Краёва на Беларусі» (Мн., 1994).

Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны.

На пачатак 40-х гг. XX ст. у Еўропе у большасці краін склаліся аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы. Сярод іх выдзяляліся гітлераўскі фашызм і сталінскі таталітарызм. Ва умовах узрастаючай напружанасці міжнароднага становішча, поўнай палітычнай ізаляцыі і магчымай вайны на два фронты СССР прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Да дагавора быў прыкладзены “Сакрэтны дадатковы пратакол”, якім размяжоўваліся “сферы інтарэсаў” абодвух бакоў. Германія атрымала Францыю, Брытанію і іх афрыканскія калоніі, СССР – Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Бесарабію і “права” пашырацца на поўдзень у бок Персідскага заліва праз Іран, Афганістан і Турцыю. У выпадку тэрытарыяльных і палітычных пераўтварэнняў у абласцях, якія належалі прыбалтыйскім дзяржавам (Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва), паўночная граніца Літвы павінна была стаць мяжой, падзяляючай сферы ўплыву Германіі і СССР. У абласцях, якія належаць Польскай дзяржаве, сферы ўплыву будуць размежаваны на лініі рэк Нараў, Вісла і Сан.

17 верасня 1939 г. злучэнні Чырвонай Арміі пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. У першы дзень былі вызвалены Баранавічы, 18 верасня — Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 — Вільня, Пружаны, 20 — Гродна, 21 — Пінск, 22 верасня — Беласток і Брэст. Найбольш жорсткая бітва адбылася ў раёне Гродна. Прасоўванне войск Чырвонай Арміі ішло хутка. Месцамі ім дапамагала насельніцтва, дзейнічалі партызанскія групы. Пераважная большасць польскіх войск здавалася без бою. 25 верасня 1939 г. у Брэсце адбыўся парад савецкіх і нямецкіх войск. Асноўная частка насельніцтва Заходняй Беларусі — рабочыя, сяляне, рамеснікі, працоўная інтэлігенцыя сустракалі савецкіх салдат як родных братоў, кветкамі, хлебам-соллю.

28 верасня 1939 г. кіраўніцтва СССР заключыла з Германіяй дагавор аб дружбе і граніцы паміж гэтымі дзяржавамі. Да яго быў прыкладзены сакрэтны дадатковы пратакол за подпісамі I. Рыбентропа і В.Молатава. Усходняя частка Варшаўскага ваяводства і ўсё Люблінскае адыходзілі Германіі. Узамен у сферу інтарэсаў савецкай дзяржавы ўключалася тэрыторыя Літвы і частка заходніх паветаў Беластоцкага ваяводства з пераважна польскім насельніцтвам, а таксама некаторыя ўсходнія часткі паветаў Варшаўскага ваяводства. Кіраўнік польскага ўраду ў эміграцыі В.Сікорскі кваліфікаваў савецка-германскую дамоўленасць ад 28 верасня як чацвёрты падзел Польшчы. У дэкрэце польскага прэзідэнта Савецкі Саюз быў названы агрэсарам. Аб’яўлялася аб пачатку барацьбы за ўзнаўленне суверэнітэту Польшчы ў межах да 1 верасня 1939 г.

Тэрытарыяльная карэкціроўка паміж Германіяй і СССР прадаўжалася да 22 чэрвеня 1941 г. 10 студзеня 1941 г. у Маскве В. Молатаў і граф фон Шуленбург падпісалі чарговы сакрэтны пратакол. Паводле яго, Германія адмаўлялася «от своих притязаний на полосу литовской территории». У дакуменце ўказвалася, што «Правительство Союза Советских Социалистических Республик готово компенсировать Правительству Германской Империи территорию выплатой Германии 7500000 золотых долларов или 31 500 тысяч марок».

1 кастрычніка 1939 г. Палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло пастанову «Пытанні Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі», якою прадугледжвалася ўтварэнне Народнага сходу з дэпутатаў, выбраных у абласцях Заходняй Беларусі (былых Навагрудскім, Віленскім, Беластоцкім і Палескім ваяводствах).

28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі. Ён аднагалосна прыняў па дакладу С.В. Прытыцкага дэкларацыю аб устанаўленні савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі. 2 лістапада 1939 г. Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада Нечарговая III сесія Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялі законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднанні яе з БССР. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася са 125,6 тыс. кв. км да 225,6 тыс, насельніцтва рэспублікі – з 5 млн 562 тыс. чалавек да 10 млн 239 тыс. На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было ліквідавана ранейшае адміністрацыйнае дзяленне і створана 5 абласцей (Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая).

16 лістапада 1939 г. СССР і Германія заключылі дагавор аб перасяленні ў Германію жыхароў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны нямецкага паходжання, а ў СССР –асоб беларускай і ўкраінскай нацыянальнасцей з тэрыторыі Польшчы, занятай Трэцім рэйхам. Ажыццяўлялі гэты дагавор з снежня 1939 г. па красавік 1941 г. сумесна НКУС і гестапа.

3 лета 1940 г. германскае ваенна-палітычнае кіраўніцтва пачало падрыхтоўку да вайны супраць СССР. 22 чэрвеня 1940 г., у дзень падпісання акта аб капітуляцыі Францыі, Гітлер аддаў загад аб распрацоўцы плана нападзення на СССР. Гэты план “Барбароса” – маланкавай вайны і разгрому за 3-4 месяцы Савецкага Саюза – быў зацверджаны ў снежні 1940 г. У маі 1941 г. быў прыняты план “Ост” – разгорнутая праграма знішчэння і каланізацыі народаў Савецкага Саюза.На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія вераломна, без аб'яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. Беларусь у ліку першых савецкіх рэспублік была падвергнута ўдарам ворага.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: