Развіццё адукацыі на сучасным этапе (1990-я гады – да ц.ч.)

З сярэдіны 80-х гг. пачалася рэформа агульнаадукацыйнай і прафесійнай школы, у выніку якой была ўсталявана шматузроўневая сістэма адукацыі (пачатковая – базавая – сярэдняя школы – сярэднія прафесійныя вучылішчы і спецыяльныя навучальныя ўстановы – ВНУ). З 1993 г. адбываецца пераход да якасна новага зместу навучання ў сярэдняй школе, з прымяненнем прагрэсіўных метадаў і тэхналогій, уводзіцца 2-гадовае профільнае навучанне (10 – 11 кл.), з’яўляюцца новыя тыпы навучальных устаноў – ліцэі, каледжы, гімназіі. Разгортваецца сетка беларускіх нацыянальных школ. У новых праграмах значная роля адводзіцца вывучэнню беларускай гісторыі; рыхтуюцца новыя падручнікі, а праз некалькі год гэты курс становіцца абавязковым для вывучэння і ў ВНУ.

За гэты час значныя змены адбыліся і ў вышэйшай школе: з’явіліся ВНУ розных форм уласнасці, пашырылася кола спецыяльнасцей (уведзена каля 200 новых), адбываецца больш цеснае інтэграванне адукацыі з навукай.

Але на шляху рэформы адукацыйнай сістэмы сустракаюцца і шматлікія цяжкасці: недастатковае фінансаванне, нізкая заработная плата выкладчыкаў, слабасць метадычнай базы. На рэферэндуме 1995 г. былі ўнесены праўкі ў "Закон аб мовах", па якіх у якасці дзяржаўнай разам з беларускай пачала выкарыстоўвацца і руская мова. Гэта пэўным чынам адбілася на адукацыі (пачаўся пераход да рускамоўных класаў) і культуры


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: