Анацэвіч

Ігнат Сымонавіч (псеўд. Жэгота з Малой Бераставіцы; 1780—18.2.1845)

Гісторык, археограф i архівіст. Нарадзіў-ся ў сям'і уніяцкага святара ў в. Малая Бераставіца (цяпер Бераставіцкі р-н). Вучыўся ў Ваўкавыскай i Гродзенскай школах, Беластоцкай гімназіі. Займаўся гувернёр-

ствам. Скончыў настаўніцкі інстытут у Прусіі, потым Кёнігсбергскі універсітэт, у якім застаўся выкладаць рускую i польскую мовы. Пазней, у час напалеонаўскіх войнаў, А. пазнаёміўся з вядомым мецэнатам гра­фам М.П. Румянцавьш, які запрасіў маладо-га вучонага ў свой гомельскі маёнтак, дзе меліся багатая бібліятэка i архіў. Год, пра-ведзены ў Гомелі, А. прысвяніў дэталёваму вывучэнню гісторыі Расіі i Вялікага княс-тва Літоўскага, рабіў выпіскі, даследаваў помнікі i граматы. У 1809 A. паступіў у Ві-ленскі універсітэт, дзе атрымаў званне магістра навук i з 1811 чытаў там лекцыі па ўсеагульнай гісторыі. Нашэсце Напалеона вымусіла А. пакінуць Вільню. Перабраўшыся ў Беласток, ён выкладаў там у мяс-цовай гімназіі. У 1818 А. выбраны ад'юнктам кафедры гісторыі i статыстыкі Вілен-скага універсітэта, а з 1821, калі кафедру заняў I. Лялевель, застаўся прафесарам ка­федры рускай статыстыкі i дыпламатыі. Западозраны ў паланафільстве, вальнадумстве i рэвалюцыйнай прапагандзе, ён быў адхі-лены ад выкладчыцкай дзейнасці i высла­ны ў адну з вёсак Ваўкавыскага павета. Дзякуючы заступніцтву Румянцава, падаз-рэнне з яго было знята, але ў Віленскі універсітэт ён не вярнуўся. Пасяліўшыся ў Пецярбургу, цалкам прысвяціў сябе наву-ковай дзейнасці. Працаваў памочнікам біб-ліятэкара Румянцаўскага музея i быў чле­нам археаграфічнай камісіі. Шмат працаваў у архівах, рабіў археаграфічныя паездкі па Беларусі i Літве. Аўтар артыкулаў на польскай мове «Накід першабытнай гісторыі Літвы» (1846) i «Накід гісторыі Вялікага княства Літоўскага» (1849—50) i інш. Вы- даў некалькі твораў польскага гісторыка Альбетрандзі. Галоўная праца, якой А. зай-маўся ўсё сваё жыццё, — «Псторыя Літвы» — засталася ненадрукаванай. Велізарная калекцыя рукапісаў i рэдкіх кніг пасля смерці А. дасталася калекцыянеру К.Свідзінскаму.

F.A. Мааыка.

АНПЯЛІНІ

Каэтан (1748—1816)

Архітэктар. Родам з Італіі. Вучыўся ў Балонні i Вероне. Яго жыішё i творчасць звязана з Беларуссю. У 1784 пераехаў у По-лацк. 3 1786 жыў у Віцебску, выкладаў французскую мову, у 1789—96 — тэорыю архітэктуры ў Калегіуме езуітаў. У 1796—97 жыў у Оршы. Вярнуўшыся ў Віцебск, выкла-даў архітэктуру, кіраваў будаўніцтвам кас-цёлаў. Аўтар алтара ў Віцебскім езуійкім касцёле. У 1803—05 жыў у Полаику, потым выехаў у Італію.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: