Андрыёлі

Міхал Эльвіра (26.11.1837—23.8.1893)

Мастак, удзельнік вызваленчага руху на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся ў Вільні ў сям'і настаўніка малявання, які паходзіў з Італіі. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у бацькі. Паводле жадання баць-коў паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта. Аднак прафесія медыка яго не надта вабіла, i ў хуткім часе, пакінуўшы універсітэт, ён паступіў у Мас-коўскае вучылішча жывапісу, скульптуры i дойлідства. Паспяхова скончыўшы вучылі-шча, у 1857 паехаў удасканальваць майстэрства ў Італію, вучыўся ў Рыме ў акадэ-міі св. Лукі. Вярнуўся на радзіму, працаваў у Вільні. Тут ён звязаўся з рэвалюцыйнымі коламі, прымкнуў да «чырвоных», удзель-нічаў у паўстанні 1863—64. Пасля пара-жэння паўстання быў арыштаваны, але з турмы ўцёк. Жыў у Парыжы i Лондане. Там стварыў шмат графічных работ i ілюс-трацый, у якіх паказваў падзеі 1863, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Жывучы ў выгнанні, мастак вельмі сумаваў па род-най зямлі, якая была крыніцай яго творча-га натхнення. У 1866 A. вярнуўся на радзі-му, але быў схоплены царскімі жандарамі i сасланы ў Сібір. Жыў у Вятны, дзе стаў настаўнікам будучых рускіх мастакоў В. i А. Васнецовых. У 1871 A. вярнуўся ca ссыл-кі, але яму было забаронена жыць у род­ным краі, і мастак пасяліўся ў Варшаве. Там працягваў мастацкую адукацыю ў школе Герсана, ілюстраваў часопіс «Kłosy» («Каласы») i «Tygodnik ilustrowany» («Ілюс-траваны штотыднёвік»). У 1883—86 праца-ваў у Парыжы. Толькі ў канцы жыцця яму пашчасціла на нейкі час вярнуцца на радзі-му.

У сваіх жывапісных i графічных работах А. часта звяртаўся да тых далёкіх часоў су-меснай беларуска-літоўскай гісторыі, калі Вялікае княства Літоўскае яшчэ захоўвала

сваю незалежнасць. У 1880-я гады ён ства-рыў иыкл гістарычных ілюстрацый і эскі-заў. Сярод ix «Смерць Кейстута», «С>тычка літвінаў з крыжаносцамі», «Гусляр», «Хры-шчэнне літвінаў», «Смерць Людвіка Нарбу-та каля Дубічаў», ілюстрацыі да «Конрада Валенрода» i «Пана Тадэвуша» А.Міцкевіча. да твораў Я.Ходзькі, У.Сыракомпі, Э.Ажэш-кі, Ю.Славанкага, Ю.Крашэўскага i інш. Творы А., выкананыя пад уплывам раман-тызму, вызначаюцца тэхнічнай лёгкасцю, дакладнасцю ў адлюстраванні гістарычных падзей, багаццем фантазіі. У многіх з ix А. паспяхова выкарыстоўваў фачьклорныя матывы.

Літ:. Andriolli — świadek swoich czasów: Listy i wspomnienia. Wrocław eta, 1976; Д р о б о в Л.Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974. С. 161—167.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: