Кірыла Цімафеевіч
Беларускі краязнавец, этнограф i археолаг 2-й паловы 19 — пач. 20 ст. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам народных вучылішчаў у Магілёве i Віцебскай губ. Вывучаў побыт беларускіх сялян, запісваў фаіьклор, вёў археалагічныя раскопкі, быў пастаянным карэспандэнтам Е.Р. Раманава ў час яго работы над «Беларускім зборнікам» (вып. 1—9, 1886—1912) —своеасаблівай энцык-
лапедыяй побыту i культуры беларусаў дарэвалюцыйнага часу. Асноўная праца А. —
«Сенненскі павет Магілёўскай губерні» (Магілёў, 1907), ідэйную накіраванасць
якой вызначае эпіграф «Хто не хоча ведайь сваёй айчыны, той не заслугоўвае называц-
ца яе сынам». У ёй аўтар даў геаграфічную, гістарычную, эканамічную i этнаграфічную (этнаграфічныя матэрыялы складаюць 3-іраздзел) характарыстыкі Сенненшчыны, прывёў звесткі пра колькасць насельніцтва ў павеце паводле саслоўнага складу, веравызнання i нацыянальнай прынатежнасці,
апісаў жыллё, адзенне, сямейнае i грамадскае жыццё, заняткі i стан эканомікі па-
вета. Прыхільна ставіўся да народа, выхад з цяжкага становішча бачыў у павышэнні яго адукацыі i правядзенні зямельных рэформ у рамках існуючага ладу. Асаблівасць працы ў паказе ўсіх аспектаў побыту i культу
ры народа ў развіцці, з характарыстыкай тых змен, што адбываліся ў 2-й палове 19 — пачатку 20 ст. В.К.Бандарчык.
|
|
АНІМЕЛЕ
Мікалай
Беларускі этнограф сярэдзіны 19 ст. Вольнаадпушчаны селянін Віцебскай губ. Сабраныя ім матэрыялы па праграме Рускага геаграфічнага таварыства склалі большую частку працы «Побыт беларускіх сялян» (Этнографический сборник. Спб., 1854. Вып. 2). Пераважнае месца ў ёй займаюць матэрыялы пра духоўную культуру: абрады i звычаі сямейнага (хрэсьбіны, вяселле, хаўтуры) i фамадскага (катяндарныя святы i абрады, талака) жыцця сялян Віцебскай губ. Найбольш падрабязна ім апі-
саны парадак узяцця шлюбу i вясельныя абрады. Прыведзены i звесткі пра жыллё.
хатняе начынне, гаспадарчыя будынкі, адзенне, стравы. прылады працы селяніна.
Пры апісанні сямейных абрадаў i вытворчых заняткаў паакрэсліваў сацыяльную i
маёмасную дыферэниыяцыю сялянства напярэдадні адмены прыгоннага права. Прыхільна ставіўся да селяніна, высока ацэньваў яго працавітасйь. маральныя i творчыя
якасці. У працы змешчаны таксама прымаўкі. песні, паданні. В.К.Бандарчык.