Гальшанскія

Старажытны княжацкі род, прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім i адыгралі значную ролю ў развіцці культуры i асветы. Ix радавым гняздом быў Гальшанскі замак недалёка ад Ашмян. Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду: Іван (упамінаецца ў крыніцах у 1379—1401), Андрэй Вязынскі [каля 1365(?) — каля 1410], Сямён Люты (?—1433), Міхаіл (?—1433), Аляксандр (ка­ля 1440—1511), Соф'я [1405(?)—21.9.1461],Сямён Трабскі (?—?), Юрый (каля 1410 — каля 1457), Сямён (каля 1445—1505), Юрый (каля 1480—1536), Павел (каля 1490—1555), Януш Дубровіцкі (каля 1505—49), Сямён [каля І515<?)—1556]— апошні мужчынскі прадстаўнік роду Г.

I в а н, сын Альгімунта, першы вядомы прадстаўнік роду Г., прыхільнік Вітаўта ў час яго барацьбы за велікакняжацкую ўла-ду, двойчы суправаджаў яго ў эміграцыю ў Прусію. Узначальваў пасольства, што адво-зіла ў Маскву дачку Вітаўта Соф'ю, нявесту вялікага князя маскоўскага Васіля Дзміт-рыевіча. 3 1392 — адзін з прыбліжаных вя-лікага князя Вітаўта, уваходзіў у велікакня-жацкую раду. 3 1396 — намеснік у Кіеве. Атрымаў ад Вітаўта вялікія воласці Глуск i Парэчча на р. Пціч, Дубровіцкае княства на р. Гарынь (Украіна). Яго дачка Ульяна з 1418 была жонкай вялікага князя Вітаўта.

Павел, сын Аляксандра, адзін з най­больш таленавітых прадстаўнікоў роду Г. У 1504 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе праявіў вялікія здольнасці да філасофіі. Пазней вучыўся ў Рыме (упамінаецца ў 1512). Пасля вяртання ў Вялікае княства Літоўскае стаў прэлатам-архідыяканам кас-цёла святога Станіслава ў Вільні. Выхава-цель будучага вялікага князя Жыгімонта II Аўгуста. 3 1530 — біскуп луцкі, з 1536 — віленскі. Адыгрываў значную ролю ў дзяр-жаўным i грамадскім жыіші Вялікага княс­тва Літоўскага, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Ад бацькі i маці ўнаследаваў вялікую частку радавых вотчын Г. i судзі-монтаўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з інш. маёнткамі завяшчаў вялікаму князю.

Літ.: Хроника Быховца. Мн., 1966; Polski słownik biograficzny. T. 9/4, z. 43. Wrocław, eta, 1961;Ochmański J. Biskupstwo wileńskie w średniowieczu. Poznań, 1972. S. 16—17. В.Л.Насевіч.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: