Г АЛ юн

Сяргей Фёдаравіч (1866—?)

Адзін ca стваральнікаў першых сацыял-дэмакратычных арганізацый на Беларусі. Нарадзіўся ў Пецярбургу. Скончыў Пецяр-бургскую Ваенна-медыцынскую акадэмію. 3 1892 малодшы ўрач Гродзенскага ваенна-га шпіталя. Адначасова адзін з арганізата-раў i выкладчыкаў Гродзенскай нядзельнай школы пры Сафійскім брацтве. Выконваў абавязкі бясплатнага ўрача пры мясцовым прытулку i адначасова быў членам гарад-ской санітарнай камісіі, рабіў усё, каб аб-легчыць становішча жьтхароў гарадскіх тру-шчоб. 3 1892 член, а з 1893 кіраўнік Гро­дзенскага рэвалюцыйнага гуртка (1887— 94), быў блізкі да марксісцкай ідэалогіі, аб чым сведчаць тэмы яго дакладаў на пася-джэннях гуртка: «Спроба пабудовы гісторыі на прынцыпах гістарычнага матэрыялізму», «Аб некаторых асаблівасцях капіталістыч-най вытворчасці i прычынах крызісаў», «Ці

магчыма з'яўленне пралетарыяту ў Расіі» i інш. Ён рашуча асуджаў ідэі i тактыку «На-роднай волі», сцвярджаў, што такая такты-ка супярэчыць пшіажэнням гісторыі i ca-цыялогіі i яна няслушная нават з пункту погляду практычнай мэтазгоднасці, таму што выбух 1 сакавіка адсунуў па крайний меры гадоў на 20 справу поспеху Расіі па шляху прагрэсу. За рэвалюцыйную прапа-ганду сярод рабочых i хаванне нелегальная літаратуры 26.6.1894 арыштаваны, 18.10.1895 выключаны з ваеннага ведамства i на З га­ды высланы ў Архангельскую губ., дзе так-сама вёў рэвалюцыйную прапаганду. За ар-ганізацыю сярод ссыльных таварыства ўза-емадапамогі ў 1896 прыиягнуты да след-ства. Уцёк з ссылкі i да верасня 1900 жыў за мяжой. 3 1901 земскі ўрач у Варонеж-скай i Цвярской губ. У сацыял-дэмакра-тычным руху з 1902 займаў меншавіцкія пазіцыі.

Літ.: Бич М.О. Развитие социал-демокра­тического движения в Белоруссии в 1883 — 1903 гг. Мн., 1973.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: