ЖЭРА (Zera)

Кароль Антоні (1.9.1743 — пас-ля 1798)

Польскі i беларускі празаік, педагог. На-радзіўся ў в. Тварогі Выпыхі на Падляшшы Шяпер Польшча) у сям'і дробнага шляхці-ца. 3 1751 вучыўся фамаце ў бацькі, з 1754 — у Драгічынскай езуіцкай калегіі. У 1765 у Пінску ўступіў у ордэн францысканцаў i прыняў манаскае імя Гаўдэнцій. Пазней, калі жыў у г.Сянно на Віцебшчыне, праца-ваў выкладчыкам у канвенце (школе з ін-тэрнатам) бернардзінцаў.

Асноўны твор Ж. — зборнік фацэцый (анекдотаў) «Торба смеху», датаваны пры-блізна 1773—98. У яго ўключаны 233 анек-датычныя, пацешныя i павучальныя гісто-рыі, якія здарыліся на Піншчыне, Лепель-шчыне, у Гродне, Драгічыне, Сянне i ў інш. мясцінах Беларусі i Польшчы. Нека-торыя з фацэцый пададзены на беларускай мове. Змест зборніка, часта антыпрыгон-ніцкі i антыклерыкальны, сведчыць, што Ж. быў прыхільнікам ідэй Асветніцтва, ра-цыяналістам. «Торба смеху» распаўсюджва-лася ў рукапісах. Адзін з яе спісаў знойдзе-ны i апублікаваны З.Глогерам (1893). Другі выяўлены ў Дзяржаўнай публічнай біблія-тэцы ў Санкт-Пецярбургу А.Мальдзісам. Гэты ж спіс паслужыў літаратуразнаўцу К.Жукоўскай асновай для варшаўскага вы-дання (1980).

Літ:. A р т ы м о в i ч Е. Кароль Жэра // Ніва. 1984. 11 лістап.; Мальдзіс А. «Торба
смеху» Караля Жэры // ЛіМ. 1984. 5 кастр.;Krzyżanowski J. Dawna facecja. Warszawa,
1960. S. 136—139. А.В.Маіьдзіс

ЗАБЕЛА

Мікалай Міхеевіч (3.10.1862—1885)

Удзельнік рэвалкшыйна-народніцкага руху. Нарадзіўся ў Чэрыкаўскім пав. Магі-лёўскай губ. У час вучобы ў Магілёўскайгімназіі ў 1875 удзельнічаў у гуртках «сама-развіцця». 3 1877 член гуртка Л.С.Залкінда, які ў 1880 далучыўся да «Народнай волі». Вёў агітацыйную работу сярод сялян на бе­ларускай мове, вывучаў i збіраў фальклор. У час вучобы ў Кіеўскім універсітэце ства-рыў «Камуну магілёўцаў». У 1882 член на-родавольскага гуртка УЛ.Бычкова. У крас. 1883 арыштаваны, ў 1884 высланы ва Усх. Сібір. Патануў у р. Селенга. М.Б.Ласінскі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: