Касовіч

Ігнацій Авдрэевіч (1808—15.10.1878)

Філолаг, прафесар Варшаўскага універ-сітэта. Нарадзіўся ў Віцебскай губ. ў сям'і свяшчэнніка. Брат К.А.Касовіча. Вучыўся ў Галоўнай духоўнай семінарыі Віленскага універсітэта i пасля заканчэння атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 1830—32 прыкамандзіраваны да Пецярбургскага уні-версітэта для ўдасканалення ў лацінскай i грэчаскай мовах. 3 1833 прафесар грэчас-кай мовы i царкоўнага красамоўства ў бе­ларускай грэка-лацінскай семінарыі ў Жы-ровічах. 3 1835 выкладчык у Кромскай, Смаленскай, Маскоўскай гімназіях. 3 1849 інспектар у Разанскай, потым ва Уладзімір-скай гімназіях У 1860—62 выкладчык у 6-й Пецярбургскай гімназіі, потым у Ларын-скай. У 1870 за твор «Лірычная паэзія Га-раиыя» атрымаў у Кіеўскім універсітэйе ступень доктара рымскай славеснасці і прызначаны штатным дацэнтам грэчаскай славеснасці Варшаўскага універсітэта. 3 1872 ардынарны прафесар. Акрамя дысер-тацыі надрукаваў «Разважанні аб важнасці грэчаскай мовы», «Грэчаскі дзеяслоў у сва-ім развіцці» і інш. Шырокай вядомасцю карыстаўся складзсны ім (разам з К.Касо-вічам) «Грэчаска-рускі слоўнік» (т. 1—2, 1847), які Акадэмія навук адзначыла Дзямі-даўскай прэміяй.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: