Касовіч

Пётр Самсонавіч (Сямёнавіч; 28.9.1862—26.8.1915)

Фізіёлаг, глебазнавец, педагог. Нарадзіў-ся ў г. Горкі на Магілёўшчыне. У 1887 скончыў прыродазнаўчае аддзяленне фізі-ка-матэматычнага факультэта Маскоўскага універсітэта. Яго першае навуковае дасле-даванне «Паходжанне азоту ў раслінах» адзначана залатым медаіём. Блізкай па тэ-ме была i яго магістэрская дысертацыя «Да пытання аб засваенні раслінамі свабоднага азоту» (1895). Акрамя універсітэта скончыў Пятроўскую (цяпер Ціміразеўскую) сельс-кагаспадарчую акадэмію (вучань І.А.Сцебу-та i К.А.Ціміразева) i пакінуты пры акадэ-міі на 3 гады стэпендыятам на кафедры земляробства. 3 1891 прыват-дацэнт Мас-коўскага універсітэта. Удасканальваў веды ў 1892—94 у навуковых установах Германіі, Галандыі, Бельгіі, Францыі, найбольш у Гётынгене ў сельскагаспадарчай лабарато-рыі А.Коха i ў Парыжы ў Пастэраўскім ін-стытуце ў Дзюкло. 3 1894 i да канца дзён сваіх прафесар кафедры глебазнаўства ў Пецярбургскім лясным інстытуце. 3 1905 па 1911 (з невялікім перапынкам) з'яўляўся выбарным дырэктарам гэтага інстытута. 3 1895 член Вучонага камітэта Міністэрства народнай асветы, з 1897 член Вучонага ка-мітэта Міністэрства земляробства i дзяр-жаўнай маёмасці. Загадваў сельскагаспа­дарчай хімічнай лабараторыяй пры гэтым міністэрстве, арганізаваў там вялікую лаба-раторыю па даследаванні глеб. У 1900 зас-наваў «Журнал опытной агрономии», у якім змясціў шэраг цікавых прац па батані-цы, глебазнаўстве, аграноміі i інш. Аўтар «Асноў вучэння пра глебу» (1911), «Карот-кага курса агульнага глебазнаўства» (1912) i інш.

Те:. Краткий курс общего почвоведения. 2-е изд. Пг., 1916.

Шт.: Памяти профессора Петра Самсоновича Коссовича: [Сб. ст.]. П., 1916.

КАСОЙ

Феадосій

Рускі рэлігійны прапаведнік, вальнаду-мец i ідэолаг сялянска-плебейскай ерасі сярэдзіны 16 ст. Біяграфічныя звесткі пра яго вельмі скупыя. Вядома, што ён быў

прыгонным у маскоўскага вяльможы. Не вытрымаўшы прыгнёту i здзекаў, збег ад яго на Белае возера, дзе зблізіўся з Арцемі-ем i інш. старцамі, што былі ў апазіцыі да пануючай царквы. У 1553 разам з іншымі ератыкамі схоплены, зняволены ў адзін з маскоўскіх манастыроў i прыцягнуты да су­да па справе Башкіна і Арцемія. Не чакаю-чы суда, ён разам з сябрамі ўцёк, а ў 1555 перабраўся ў Вялікае княства Літоўскае. Некаторы час прапаведаваў у Віцебску, по-тым падаўся ў глыб Беларусі. дзе прапаган-даваў свае антыпрыгонніцкія i антыклеры-кальныя ідэі. Калі i дзе памёр, невядома. Князь А.Курбскі ў сваіх «Сказаниях...» па-ведамляў, што ў 1575 К. жыў i прапаведа-ваў разам ca сваім сябрам Іпаціем у маён-тку пана Чапліча. Творы К. невядомы, але яго вучэнне выкладзена ў выкрывальных творах манаха Зіновія Атэнскага «Истины показания к вопросам о новом учении» i «Послание многословное... на зломудрие Косого и иже с ним», напісаных ў 1560-я гады. Падставай для напісання першага твора стала сустрэча Атэнскага з «крылагі-янамі» Старарускага Спасавага манастыра манахамі Герасімам, Афанасіем і іканапіс-цам Фёдарам. «Крылагіяне», якія захапля-ліся прыродным розумам, мужнасцю i сум- леннем К., папрасілі Атэнскага, каб той выказаў сваё меркаванне аб «новым вучэн-ні». Друті твор Атэнскага — гэта адказ на «Грамату», дасланую яму праваслаўнымі беларусамі. Асноўныя пункты сацыяльна-філасофскай пазіцыі К. ў «Грамаце» выкла-дзены ў выглядзе пытанняў, на якія паві-нен быў дань адказ Атэнскі. У аснове ву-чэння К. ляжала рацыяналістычная крыты-ка царкоўных устаноў i хрысйіянскіх дог-маў. Ен прапаведаваў, што царква i манас-тыры з ix таінствамі i набажэнствамі ўста-ноўлены не Богам, a людзьмі. Усім вядомы падман, крывадушнасць, прагнасць i выма-ганне, дармаедства i ханжаства папоў i ма-нахаў, якія клапомяцца выключна аб сваім дабрабыце, адышлі ад «правой веры», «имениа забираюиь, ядять и пиють много и по евангелию не учат, учат человеческая преданна». На думку К., духавенства павін-на быць скасавана разам з цэрквамі і ма-настырамі. К. адмаўляў не толькі царкоў-ную іерархію, але i абрадавы бок хрысціян-ства, яго традыцыйную мараль. Ён лічыў, што людзям не патрэбны малітвы, прычас-ці, пасты, царкоўныя ахвяраванні, хры-шчэнне, споведзі, памінкі, бо ўсё гэта «беснословие», «развращенное человечес­кое предание», прыдуманае духавенствам, каб трымаць народ у пакоры i страху. «Че­ловеческим преданием» К. лічыў абразы, крыжы i сцвярджаў, што абразы, зробле-ныя рукамі людзей з золата, серабра i дрэ-ва, — гэта ідалы, якім не варта пакланяц-ца. К. высмейваў папоўскія легенды пра вылечванне хворых, адхіляў усё тое, што мае дачынення да хрысйіянства, за выклю-чэннем веры ў Бога i запаведзі аб любові да бліжняга.

3 кніг Свяшчэннага пісання К. прызна-ваў толькі Пяцікніжжа Майсеева, Евангел-ле i Апосталаў. Астатнія біблейскія кнігі называў «ложным преданием», якім умела карыстаюцца царкоўнікі. Ён прызнаваў адзінага Бога-айца, абвяргаючы царкоўныя догматы пра боскасць Багародзіцы i Хрыс-та, якіх лічыў звычайнай жанчынай i зас-навальнікам хрысціянскага вучэння. 3 гэ-тага Атэнскі рабіў вывад, што К. наогул не верыць у Бога. У пацвярджэнне прывёў та-кі аргумент, як адмаўленне вальнадумцам бессмяротнасці душы i замагільнага жыцця як месца, дзе людзі расплачваюцца за зям-ныя грахі. Апрача таго, К. падзяляў мерка-ванн! элінскіх філосафаў аб сусвеце, якія сцвярджалі, што ўсё жывое створана не па чыёйсьці волі, a ўзнікла з 4 стыхій: агню, паветра, вады i зямлі, a чалавек зарадзіўся натуральным шляхам i, як усё жывое, смя-ротны. Ніякіх выключэнняў для асноўнага закону жыцця быць не можа, усё ідзе сваім парадкам. Як да, так i пасля прышэсця Хрыстова людзі нараджаліся, хварэлі, памі-ралі і парахнелі. К. не адмаўляў існавання Бога, але прапаведаваў непавагу да афіцый-най рэлігіі i яе канонаў, не верыў у бессмя-ротнасць душы, у замагільнае жыццё, страшны суд, пекла i рай.

Такім чынам, калі верыць Атэнскаму, К. выступаў з пазіцый дэізму. 3 аднаго бо­ку, ён лічыў, што сусвет узнік «самабытна», а з другога — дапускаў існаванне Бога, за якім пакідаў толькі акт стварэння свету, адмаўляючы яго ўплыў на ход гісторыі. Царкву i дзяржаву ён уяўляў як адзіны складаны механізм, дзе царква — нейкі асаблівы рычаг, які прыводзіць у дзеянне сістэму прыгнёту. 3 гэтага К. робіць выс-новы, што трэба адмовіцца ад ілжывай царквы i ўвогуле змяніць грамадскія парад-кі. Ён выступаў сулраць цывільных i ваен-ных улад, асуджаў рабства, войны i да т.п., таму, што гэта супярэчыць хрысціянству.

Замест феадальных парадкаў К. прапаведа-ваў ідэю стварэння грамадства «бесцарных» людзей, г. зн. такога грамадства, дзе адзіны ўладар — сам Бог. Менавіта ў гэтым ён ба-чыў сутнасць хрысціянства, а не ў выка-нанні абрадаў. Зыходзячы з хрысціянскага вучэння аб любові да бліжняга, свабодзе i роўнасці, ён прыйшоў да вываду аб неаб-ходнасці стварэння грамадства, якое аб'яд-ноўвала б не толькі хрысціян, але ўсіх лю­дзей. У ім павінна быць агульная маёмасць i роўнасць яго членаў, бо перад Богам усе людзі роўныя, незалежна ад паходжання, веравызнання i нацыянальнай прыналеж-насці. Асноўнымі прынцыпамі перабудовы грамадства i духоўна-маральнага адраджэн-ня чалавека К. абвяшчаў роўнасць, брац-тва, чалавекалюбства i міралюбнасць.

На Беларусі ў К. было шмат паслядоўні-каў. Яго вучэнне «мноземи похваляемо и приемлемо и любимо от многих и познава­емо, яко истинно...». 3 гэтай прычыны Атэнскі ca злосцю заўважае, што «...як Ма-гамет разбэсціў сваім вучэннем усход, Лю-тэр — захад, так Феадосій — Літву». Пра пашырэнне поглядаў К. на Беларусі свед-чаць многія крыніцы. А.Курбскі тлумачыў гэта тым, што ерась К. сустрэлася i аб'яд-налася тут з блізкімі ёй мясцовымі ерасямі, рознымі антытрынітарнымі вучэннямі. К. — адзін з самых радыкальных «ерэтыкоў» 16 ст., вучэнне якога адлюстроўвала настрой на­родных мае.

Літ.: Из истории философской и обществен­но-политической мысли Белоруссии: Избр. про­изв. XVI —нач. XIX в. Мн., 1962.

Р. Н.Дожджыкава.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: