Кутарга

Міхаіл Сямёнавіч (18.7.1809—7.6.1886)

Псторык, педагог. Нарадзіўся ў г. Чэры-каў Магілёўскай губ. ў сям'і служачага. Брат С.С.Кутаргі. Вучыўся ў Пецярбург-скім універсітэце i Дэрпцкім прафесарскім інстытуце, дзе атрымаў ступень магістра філасофіі (1832). У 1833—34 удасканальваў веды ў Парыжы, Гейдэльбергу, Мюнхене, Берліне. Пасля вяртання з-за мяжы выкла-даў гісторыю ў Пецярбургскім універсітэце. За дысертацыю «Пакаленні i саслоўі ан-тычныя» атрымаў ступень доктара філасо-фіі (1838). 3 1844 ардынарны прафесар, га-наровы член Пеиярбургскага універсітэта, член шматлікіх навуковых таварыстваў, член-карэспандэнт Акадэміі навук. Тройчы наведваў Грэцыю. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі Грэцыі, Персіі, Егіпта, якія пера важна друкаваў у часопісе «Современник». 3 1869 па 1874 чытаў гісторыю ў Маскоў-скім універсітэце. К. — першы ў Расіі ву-чоны, які займаўся самастойнай распра-цоўкай усеагульнай гісторыі. Выдатна веда-ючы гістарычныя крыніцы, ён развіваў пе-радавыя на той час падыходы да ix выву-чэння. Яго лекцыі мелі строга навуковы крытычны кірунак. У канцы 1840-х гадоў К. арганізаваў у сваім доме гістарычны се-мінарый, на якім знаёміў вучняў з прыёма-мі гістарычнай крытыкі. Сярод шырокага кола інтарэсаў асноўную ўвагу аддаваў пы-танням унутранай гісторыі старажытных Афін. Вывучэнне элінства лічыў неабход-ным для больш глыбокага асэнсавання гіс-торыі ўласнай народнасці. Яго галоўныя працы: «Палітычная будова германцаў да VI ст.» (1837), «Псторыя Афінскай рэспуб-лікі ад забойства Іпарха да смерці Мільцы-яда» (1848), «Персідскія войны» (1858), «Пра гістарычнае развіццё паняцця гісто-рыі ад старажытнай эпохі на Усходзе да нашых часоў» (1868), «Пра навуку i яе зна-чэнне ў дзяржаве» (1873) i інш. Разам з братам С.С.Кутаргам вёў культурна-асвет-ную работу сярод насельніцтва Мсціслава i наваколля. Апошнія гады жьщця правёў у сваім маёнтку Боркі Мсціслаўскага пав., дзе i памёр.

Те:. Собр. соч. Т. 1—2. СПб., 1894—96.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: