Мурмэліус

Станіслаў

Друкар i кнігавыдавец 16 ст. Паходзіў з Польшчы. У 1558 запрошаны канцлерам Вялікага княства Літоўскага М.Радзівшам Чорным узначаліць Брэсцкую друкарню, якая пасля смерці Б.Ваяводкі бяздзейніча-ла. Першай кнігай, выдадзенай М. да ліс-тапада 1558, быў зборнік рэлігійных песень С.Зарэмбы «Песні хвал боскіх». Усяго ім на працягу 1558—61 надрукавана 16 твораў на польскай мове. 3 ix вядомы: «Два пас-ланні» (1559) — адказ папскаму нунцыю Ліпамано, дзе рэзка крытыкавалася цар-коўна-рэлігійная палітыкя рымскай курыі, яе бесцырымоннае ўмяшанне ў справы ін-шых краін; «Гісторыя пра папу Іаана VIII, які быў жанчынай» (1560); збор прававых сачыненняў Б.Граіцкага «Артыкулы права Магдэбургскага», «Судовы працэс» (1560) i інш. Магчыма, М. прымаў удзел i ў пад-рыхтоўны да выдання Брэсцкай бібліі (1563). Каб палепшыць фінансавае станові-шча друкарні, М. выдаваў сваім коштам ха-давыя кнігі свецкага зместу, не пазначаю-чы месца выдання i ix выдаўца. На публі-кацыю рэлігійнай літаратуры сродкі даваў Радзівіл. Якасць выданняў М. сведчыць пра дасканаласць яго выдавецкага i друкар-скага майстэрства. 3 1570 знаходзіўся ў Кракаве, дзе трапіў у даўгавую турму, ад-куль яго вызваліў выдавец М.Шарфенберг. Далейшы лёс М. невядомы.

МУСНІЦКІ (Muśnicki)

Нікодым (16.2.1765—16.1.1805)

Паэт, драматург, гісторык, педагог. Нарадзіўся ў Літве, жыў у Беларусі. Вучыўся ў Полацку i Оршы. Выкладаў рыторыку, французскую мову i філасофію ў Мсціславе i Віцебску. 3 1800 выкладчык тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Для полацкага школьнага тэатра пісаў камедыі («Дзівак»,1800); «Падазронасць», 1802) i трагедыі («Смерць Цыцэрона», «Флавій» i інш.). У
Полацку выйшлі яго зборнікі «Тэатральныя забаўкі» (т. 1—2, 1803) i «Драбнейшыя
паэтычныя забаўкі» (1804), у якіх выразна выявіліся стылявыя рысы класіцызму. Аў-
тар гісторыі езуітаў у Беларусі (рукапіс), падручнікаў. Эпічная паэма М. «Палтава»
(Полацк, 1803), у якой праслаўляецца перамога рускіх войскаў над шведамі, выклі- кала ў 1817—18 вострую ідэйную палеміку паміж прыхільнікамі Асветніцтва i езуітамі. Выступаў за пашырэнне асветы, збліжэнне Беларусі з Расіяй. А.В.Мальдзіс.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: