Падалінскі

Міхал (1783—1856)

Гравёр, педагог. Нарадзіўся на Аршан-шчыне. Скончыў Віленскі універсітэт. 3 1822 выкладаў малюнак у гімназіі, потым у Віленскім універсітэце. 3 1830 працаваў у Мінскай гімназіі. 3 мастацкай спадчыны П. захаваліся афорты — партрэты канцле­ра Вялікага княства Літоўскага Л.Сапегі (паводле жывапіснага арыгінала 17 ст.), прафесараў Віленскага універсітэта В.Гер-берскага, I.Франка, В.Пелікана.

ПАДБЯРЭСКІ

(Друцкі-Падбярэскі) Рамуальд Андрэевіч (1812 ці 1813—22.10.1856)

Выдавец, публіцыст, фалькларыст. На-радзіўся ў Вільні ў збяднелай шляхецкай сям'і. У 1830 скончыў Віленскую гімназію i рыхтаваўся да паступлення ў Віленскі уні-версітэт, але свой намер не змог ажыцця-віць з тае прычыны, што па рашэнні цар-скіх улад універсітэт быў закрыты. У 1836 паступіў на юрыдычны факультэт Маскоў-скага універсітэта, у якім вучыўся да 1840 i адначасова выконваў абавязкі адміністрата-ра літоўскай гандлёвай суполкі ў Маскве. Там ён зблізіўся i падтрымліваў цесныя су-вяз! з славянафіламі А.А.Краеўскім i Ю.Ф.Самарыным, пад ix уплывам заціка-віўся рускай народнай творчасцю, перакладаў на польскую мову байкі i публікаваў ix у часопісе «Athenaeum» («Атэнеум»). У 1841 пакінуў Маскву i пераехаў у Пецярбург, дзе пазнаёміўся з Т.Шаўчэнкам. У Пецярбургу ён кіраваў дзейнасцю беларускага гуртка, сваёй фамадскай i выдавецкай дзейнасцю памагаў гуртаваць культурныя сілы Белару-сі. У 1847 П. вярнуўся ў Вільню. Тут ён вы-даваў літаратурна-навуковыя альманахі «Rocznik literacki» («Літаратурны штогод-нік». Т. 1-Ч. Пб.; Вільня, 1843—49) i «Pamiętnik naukowo-literacki» («Навукова-літаратурны дзённік». Т. 1—6. Вільня, 1849—50), у якіх публікаваліся беларускія аўтары i матэрыялы, звязаныя з Беларуссю. Выступаў i сам у друку з допісамі пра куль­турныя падзеі, водгукамі на творы мастац-тва, літаратурна-крытычнымі артыкуламі. У артыкуле «Беларусь i Ян Баршчэўскі» (1844) П. ўпершыню зрабіў агляд новай бе-ларускай літаратуры. Ён аўтар фальклорна-этнаграфічнага нарыса «Беларускае вясел-ле» (1848), «Пісьмаў пра Беларусь» (1844). Выдаў зборнік вершаў Т '.Лады-Заблоцкага «Паэзія» (1845), апублікаваў «Дыярыуш» С.Бельскага (Athenaeum. 1842. Т. 4). Выву-чаў помнікі старажытнасці i гісторыі Бела-русі. За антыўрадавую літаратурную дзей-насць у 1850 арыштаваны i высланы ў Ар­хангельскую губ. Памёр у высылцы.

Літ.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С 27—40.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: