Пагоскі

Аляксандр Фаміч (9.3.1816—7.9.1874)

Педагог, пісьменнік, выдавец. Паходзіў з дваран Віцебскай губ. 3 маленства выхоў-ваўся ў арыстакратычнай сям'і былога ма-гілёўскага губернатара І.Маркава. У 1829 паступіў у Вышэйшае вучылішча ў Пецяр-бургу, якое, аднак, у хуткім часе пакінуў. 16-гадовым юнаком быў залічаны на вай-сковую службу. У 1843 выйшаў у адстаўку ў чыне падпаручніка i нейкі час працаваў ка-місіянерам у Дэпартаменце карабельных лясоў. Частыя службовыя раз'езды па Расіі далі яму магчымасць блізка пазнаёміцца з побытам рускага народа i назапасіць бага-ты матэрыял для творчай работы. Пасля скасавання дэпартамента П. ў 1859 зволь-нены з пасады i цалкам аддаўся літаратур-най i асветніцкай дзейнасці. Яшчэ ў 1858 яго запрасілі для выдання часопіса «Сол­датская беседа», які ён рэдагаваў да 1863. У 1862 П. распачаў выданне часопіса «Народ­ная беседа». Невялічкага фармату кніжкі часопіса апрача белетрыстычных твораў змяшчалі інфармацыю пра сучасныя падзеі грамадскага жыцця, афіцыйную хроніку i г.д. — даступнае народнаму разумению чытанне. Сярод супрацоўнікаў часопіса i яго аўтараў былі А.М.Майкаў, М.А.Някра-саў, А.Сляпцоў i інш. пісьменнікі. У 1867 П. заснаваў новы часопіс — «Досуг и де­ло», які меў значны поспех (выдаваўся i пасля смерці рэдактара). У сваіх творах, напісаных жывой народнай мовай, право-дзіў думку пра неабходнасць пісьменнасці i адукацыі для простага чалавека. Асвету ён лічыў галоўным звяном, што звязвае ўсіх людзей. Аўтар п'ес «Няздольны чалавек», «Лёгкая дабаўка», «Чаму быць, таго не мі-нуць» i інш. Поўны збор твораў П. выйшаў у 4тамаху Г899—1901.

Літ.: Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С 199.

ПАДАБЕДАЎ

Іван Карнілавіч (7—20.11.1860)

Музыкант, педагог. Нарадзіўся ў г. Шклоў у сям'і музыканта Карнілы Падабедава, прыгоннага графа С.Г.Зорыча. Сам быў прыгонным у нашчадка Зорыча Ф.Чарное-віча. У 1827 адпушчаны на волю i з гэтага часу 33 гады працаваў першым салістам-вія-ланчэлістам у тэатрах Пецярбурга. 3 1834 адначасова выкладаў у Тэатральнай школе, з 1838 навучаў музыцы выхаванцаў Паўлаў-скага корпуса. За бездакорную службу ў 1849 удастоены ганаровага патомнага гра-мадзянства. Дзве яго дачкі — Надзея i Ka-цярына — сталі драматычнымі артысткамі i з поспехам выконвалі першыя ролі ў дра­мах, камедыях i вадэвілях пецярбургскіх тэатраў.

Літ.: Александров К. Белорусская ар­тистическая династия // Неман. 1981. №5.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: