Радзевіч

Міхаіл Васілевіч (1838 — пасля 1917)

Літаратурны i тэатральны крытык, педа­гог, этнограф. Нарадзіўся ў Мазыры ў сям'і святара. У 1859 скончыў Пецярбургскую духоўную семінарыю, потым 2 гады вучыў-ся ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Не скончыўшы яе курс, перайшоў у Пецяр-бургскі універсітэт. У 1862 атрымаў пасвед-чанне на званне настаўніка рускай мовы i славеснасці ў жаночых гімназіях. 3 мая 1864 пранаваў у навучальных установах Ві-ленскай навучальная акругі; выкладаў рус-кую мову, славеснасць i харавыя спевы ў віленскіх мужчынскай i жаночай гімназіях. У пачатку 1870 прызначаны інспектарам Віленскай дырэкііыі народных вучылішчаў, у 1873 —справаводам дэпартамента народ-най асветы ў Пецярбургу; курыраваў жано-чыя навучальныя ўстановы Расіі, быў чле­нам асобага аддзела навуковага камітэта міністэрства, які разглядаў кнігі, выдадзе-ныя для народнага чытання. За 16 гадоў працы даслужыўся да даволі высокага зван-ня сапраўднага стацкага саветніка. 3 1889 узначальваў Варшаўскую дырэкцыю народ­ных вучылішчаў. У 1894 выйшаў у адстаўку i займаўся літаратурнай дзейнасцю. Апош-нія звесткі пра яго датаваны 1917. Далей-шы яго лёс невядомы.

У 1860—я гады выступаў як публіцыст рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку. Свае артыкулы публікаваў у часопісе братоў Дастаеўскіх «Время», у часопісах сатырыч-ным «Искра» i тэатральным «Русская сце­на». У публікацыях побач з літаратурнымі ставіў актуальныя педагагічныя праблемы. Быў прыхільнікам ідэй рускага педагога К.Дз.Ушынскага, якога лічыў перакананым змагаром за прагрэсіўнае выхаванне i аду-кацыю. У сваіх артикулах, нарысах i зама-лёўках разглядаў пытанні навучання, выха-вання i адукацыі («Купцы — рэфарматары гімназій», «У народнай школе», «Некалькі слоў пра настаўніцкія інстытуты» i інш.). Аналізаваў i крытыкаваў сістэму фізічнага пакарання, што ўжывалася ва ўсіх тагачас-ных сярэдніх i ніжэйшых навучальных ус­тановах. Лічыў, што пакаранне прыносіць шкоду, бо зневажае асобу выхаванца, вядзе да дэгуманізацыі адносін дарослых i дзя-цей. Кара — гэта знявага, крыўда, a «ці можа знявага выхоўваць, узнімаць духоў-на?» Востра крытыкаваў існуючую сістэму ўнутрышкольнага рэжыму. У артыкуле «Бе-ларускія народныя школы» (1871) намаля-ваў тыповую для ўсіх пачатковых школ Бе-ларусі карціну ўбоства, паказаў беднае, на-паўгалоднае, жабрацкае жыццё вучняў, а таксама цяжкае незабяспечанае жыццё сельскіх настаўнікаў, лёс якіх — працавітае жыццё i галодная жахлівая старасць. У пе-дагагічных артыкулах Р. падкрэсліваў у ся-лянскіх дзяцей такія станоўчыя якасці, як шчырасць, сумленнасць, сціпласць, здоль-насці, дапытлівасць, зацікаўленасць у ава-лоданні ведамі. Лічыў, што ў маральным выхаванні вучняў першарадную ролю адыг-рывае разумны парадак у навучальнай ус-танове, узаемаадносіны педагогаў i выхава-целяў, дзейнасць i паводзіны самога педа­гога.

Літ.: Антология педагогической мысли Бело­русской ССР. М., 1986. С. 211—216.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: