Радзівіл

Мікалай Крыштоф Сіротка (2.8.1549—28.2.1616)

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Лі-тоўскага. Нарадзіўся ў Нясвіжы, сын Радзі-віла Мікалая Чорнага. Вучыўся ў пратэс-танцкай гімназіі, заснаванай яго бацькам, потым у Страсбургскім i Цюрынгскім уні-версітэтах (Германія). Падарожнічаў па Аў-стрыі, Францыі, Італіі. Пад уплывам пап-скага нунцыя кардынала Камедоні i езуіц-кага прапаведніка П.Скаргі ў 1567 пе-райшоў з кальвінізму ў каталіцтва i быў прыняты ў рады мальтыйскіх рьшараў. У 1569 атрымаў пасаду надворнага літоўскага маршалка. У 1574 у час выбараў на сойме новага караля Рэчы Паспалітай Р. пад-трымліваў кандыдатуру Генрыха Валуа i, калі той уцёк у Францыю, двойчы ездзіў да яго з запрашэннем вярнуцца i папярэдзіць, што калі ён не вернецца, то будзе пазбаў-лены кароны. У 1579 атрымаў пасаду мар­шалка вялікага літоўскага. Удзельнічаў у Лівонскай вайне ў складзе войска Стафана Баторыя. Пад Полацкам быў цяжка пара-нены.

У 1583—84 падарожнічаў па Блізкім Ус-ходзе, вёў дзённік. Пасля падарожжа рас-пачаў шырокае будаўніцтва ў Нясвіжы. За-мест драўлянага бацькаўскага замка паста-віў мураваны, пабудаваў у горадзе шэраг архітэктурных комплексаў: езуіцкі, бене-дыкцінскі і дамініканскі манастыры. Для праектавання i ўзвядзення гэтых пабудоў запрасіў з Італіі архітэктара Дж.(Ян) М.Бернардоні. У 1586 Р. заснаваў Нясвіж-скую ардынацыю. Дамогся ад караля пры-вілея на наданне Нясвіжу магдэбургскага права i герба. У гэты ж час распачаў актыў-ную барацьбу супраць рэфармацыйнага ру-ху. У сваіх уладаннях замяняў пратэстанц-кіх прапаведнікаў каталіцкімі святарамі. У 1590 атрымаў пасаду трокскага ваяводы. Да 1595 перапрацаваў свой дзённік падарож-жаў i выдаў яго ў 1601, каб «пашырыць кругагляд землякоў». У прадмове ён пад-крэсліваў, што піша толькі пра тое, што бачыў сваімі вачыма, а не вычытаў у кнігах іншых падарожнікаў, хоць быў добра знаё-мы з літаратурай пра Блізкі Усход. У яго кнізе мноства спасылак на гэту літаратуру, але ён не капіраваў іншых, а сам аналізаваў прачытанае. Часта выказвае нязгоду з тымі ці іншымі аўтарамі. Апісваючы храмы, па­лацы, руіны, Р. найперш расказвае пра ix месцазнаходжанне, вонкавы i ўнутраны выгляд, матэрыял, з якога яны зроблены, часта параўноўвае ўбачаныя пабудовы з італьянскімі і французскімі. Неаднойчы ён абвяргае сцвярджэнні з Бібліі. Так, убачыў-шы крыніцу, у якой нібыта апостал Філіп хрысціў еўнуха царыцы Кандацеі, Р. заўва-жае: «... крыніца з цеснай скалы выходзіць i такая бедная, што абедзвюх ног не было б чым паліць. Таму хутчэй трэба казаць, што святы апостал галаву яму паліў і так яго хрысціў». Паэтычна апісвае Мёртвае мора: «Гэта мора... сярністае, мае i каменні наво-кал сябе, якія, калі ix запаляць, гараць, як дрэва... Іосіф Флавій праўдзіва гэта возера апісвае, a асабліва тое, што тройчы яно змяняецца ў дзень, гэта я добра бачыў, бо зранку вада была чарнаватай, да поўдня, калі сонца яго нагрэе (бо там моцная спё-ка), дык блакітнявее ўся вада накшталт

блакітнага сукна, к падвячорку ж, перад за-хадам сонца, калі сонечная спёка спадзе, вада становіцца чырванаватай або рудой, быццам яе з глінай змяшалі». Нават пры наведванні Іерусалімскага храма Труны Гасподняй Р. звярнуу увагу не столькі на старажытную архітэктуру, колькі на надма-гільныя пліты гістарычных асоб — кірауні-коў крыжаносцаў. Яго цікавілі таксама прыродныя ўмовы, гаспадарка i земляроб-ства тьгх мясцін, дзе ён пабываў. Напрык-лад, на Крыце ён бачыў, як бавоўну сеюць, ад чаго прыбыткі дзіўныя штогод ідуць, бо караблі адтуль нічога іншага не бяруць, ак-рамя солі i бавоўны. Апісваючы Сірыю, Лі-ван, Егіпет, ён шмат месца адводзіць ix гаспадарцы, дзівосным жывёлам, адзначае вялікае значэнне разліваў Ніла для гаспа-дарчай дзейнасці ў Егіпце. Аглядаючы сфінкса i піраміды са старажытнымі паха-ваннямі, ён цікавіўся саставам, пры дапа-мозе якога робяцца муміі, i адзначаў: «Штосьці асаблівае гэта павінна быць, бо i зараз, праз тры тысячы гадоў i больш, як гісторыя піша, не дазволіла малейшай част-цы згніць». Апісаў ён таксама народныя звычаі i святы, адносіны паміж рознымі народамі. Часта нагадваў пра жорсткасць туркаў у адносінах да жыхароў пакораных Турцыяй народаў, пра рознагалоссі паміж туркамі i арабамі. Кніга Р. карысталася вя-лікім попытам, вытрымала 19 перавыдан-няў на польскай, нямецкай, лацінскай i рускай мовах.

Літ.: Грицкевич В.П. Путешествия на­ших земляков. Мн., 1968; Багадзяж М. Нясвіжскі пілігрым // Маладосць. 1992. № 5.

М.К. Багадзяж.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: