Саковіч

Фабіян (6.11.1742—1787?)

Паэт, перакладчык, педагог. Нарадзіўся на Беларусі. У 1759—62 вучыўся ў Віцеб-скім i Нясвіжскім езуіцкіх калегіумах. По-тым працаваў выкладчыкам у Нясвіжы. 3 1766 жыў у Варшаве, у 1772—77 супрацоў-нічаў у штотыднёвіку «Zabawy przyjemne i pożyteczne» («Забавы прыемныя i карыс-ныя»), дзе апублікаваў большасць сваіх вершаў (некаторыя з ix прысвечаны ўра-джэнцам i жыхарам Беларусі). На польс­кую мову пераклаў песні Гарацыя (т. 1—2, 1773—75). У 1777 жыў у маёнтку А.Нару-шэвіча Павець (каля Пінска) і памагаў пе-рапісваць тэксты яго «Псторыі...». У 1778 пераехаў у в. Чарнаўчыцы (Камянецкі р-н).

САКОЛЬСКІ

Іван

Расійскі паэт, перакладчык, педагог канца 18 ст. Нарадзіўся ў Кіржацкім р-не Уладзімірскай вобл. Скончыўшы Пепяр-бургскую настаўніцкую семінарыю, у 1785—88 выкладаў у Маскоўскай Славяна-фэка-лацінскай акадэміі. У 1789—1796(?) працаваў настаўнікам Полацкага галоўнага народнага вучылішча. Выдаў у Маскве (1786, 1788) i Пецярбургу (1808) некалькі перакладных кніг i зборнікаў. Аўтар кнігі «Кабінетны i купецкі сакратар, ці Збор найлепшых i ўжываемых пісьмаў» (1788, 2-е выд. 1795). Здольны паэт-класійыст, актыў

ны праваднік ідэй Асветніцтва на Беларусі, у сваіх одах з нагоды розных падзей у жыцці вучылішча падкрэсліваў карысць ас-веты i навукі. Асвету лічыў рухавіком пра-грэсу. Надаваў вялікае значэнне філасофіі ў жьшці грамадства. Лічыў, што гэты прад-мет ёсць найвышэйшы этап асветы асобы, але асвоіць філасофію нельга, не вывучыў-шы гісторыі i мовы. Узровень цывілізацыі. на яго думку, залежыць ад павелічэння аб'ёму i глыбіні ведаў. Крытыкаваў Ж.Ж.Русо, які лічыў, што развіццё навук i рамёстваў разбурыла добрыя норавы i звы-чаі чалавецтва. У одзе з нагоды адкрыцця народнага вучылішча ў Полацку С. пісаў:

Руссо, писатель знаменитый,

Желая разум показать,

Невежества во знак защиты

Дерзнул против наук сказать:

«Науки нравы развращают,

Пути к порокам отворяют».

Почто ж Руссо сам честность чтил?

У одзе ад 30.6.1794 С. асуджаў полацкіх багацеяў, якія не дапамагалі народу ў цяж-кі час голаду на Беларусь Спачувальна ста-віўся да беларускага прыгоннага сялянства.

Літ:. Дорошевич Э.К. Философия эпо­хи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971. С. 151—157.

САПЕГА

Леў Іванавіч (1557—7.7.1633)

Палітычны, грамадскі i ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дыпламат, мысліцель. Паходзіў са старажытнага роду аршанскіх баяр. Нарадзіўся ў радавым ма-ёнтку Астроўна (цяпер Бешанковіцкі раён Віцебскай вобл.). Малалетнім яго аддалі на выхаванне ў Нясвіжскі двор Мікалая Радзі-віла Чорнага, які потым паслаў 13-гадовага юнака на вучобу ў Лейпцыгскі універсітэт. На працягу свайго жыцця С. займаў самыя высокія пасады ў Вялікім княстве Літоў-скім. У 1581 пасля заканчэння універсітэта каралеўскі пісар пры двары Стафана Ба-торыя. У 1585 прызначаны падканцлерам Вялікага княства Літоўскага, a ў 1589 — канцлерам. 3 1621 віленскі ваявода, з 1625 гетман Вялікага княства Літоўскага. На гэ-тых пасадах С паказаў сябе як таленавіты палітык. На апошнім этапе Лівонскай вай-ны (1558—83) праславіўся як ваенны дзеяч i дыпламат. Сфарміраваўшы за свой кошт гусарскі полк, ён звярнуў на сябе ўвагу паспяховымі дзеяннямі ў бітвах пры Зава-лаччы, Вялікіх Луках, пры аблозе Пскова. Пасля заканчэння вайны С. ўзначаліў па-сольства Рэчы Паспалітай у Маскву, дзе падпісаў з паром Фёдарам Іаанавічам мір-нае пагадненне на 10 гадоў. У 1600 зноў ез-дзіў з пасольствам у Маскву, дзе з рускім царом Барысам Гадуновым было падпісана чарговае мірнае пагадненне на 20 гадоў. Нягледзячы на тое, што паміж Расійскай дзяржавай i Вялікім княствам Літоўскім частымі былі ваенныя i розныя дыплама-тычныя сутыкненні i асабістыя адносіны С. да Масквы не заўсёды былі дружалюб-нымі, пасля смерці караля Стафана Бато-рыя яго апанавала думка пра аб'яднанне Рэчы Паспалітай з Расіяй. Аб'яднанне сла-вянскіх народаў i абранне імі адзінага ма-нарха, на яго думку, спрыяла б росту ix эканамічнага і ваеннага патэнцыялу, забяс-печыла б трывалы мір. Калі ў 1620-я гады ў межы Вялікага княства Літоўскага ўварва-ліся шведы, састарэлы С зноў стаў на аба-рону свайго краю i прыняў удзел у ваенных дзеяннях, вылучыўшы на гэтыя справы значную частку сваіх уласных сродкаў. Апошнія гады жыцця С. правёў у Вільні, дзе актыўна займаўся ўпарадкаваннем архі-ваў Метрыкі Вялікага княства Літоўскага (работу над рэестрамі дакумснтаў архіўнага збору ён распачаў яшчэ ў 1594). Памёр i пахаваны ў Вільні ў касцёле св. Міхаіла.

3 імем С звязана падрыхтоўка i выдан-не 3-га Статута Вялікага княства Літоўскага

(1588) i стварэнне ў 1581 Трыбунала Вялі-кага княства Літоўскага — найвышэйшай судова-апеляцыйнай інстанцыі дзяржавы. Філасофска-прававыя погляды С. значна паўплывалі на змест гэтага Статута. Пры яго выданні С. змясціў як прадмову да Статута зварот да вялікага князя Жыгімон-та III Вазы i насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, дзе абгрунтаваў неабходнасць гэтага новага збору законаў. Важнай крыні-цай вывучэння сацыялагічных поглядаў С з'яўляюцца таксама яго лісты. Як буйны землеўладальнік ён абараняў інтарэсы свайго класа, як чалавек вялікай эрудыцыі i дальнабачны палітык ён не мог не ўсгтры-маць тых прагрэсіўных працэсаў, што ад-бываліся ў грамадстве i ідэалогіі. Кампра-міс з прагрэсіўнымі ідэямі дазваляў С. да-волі эфектыўна праводзіць сваю галоўную лінію — проціборства гегеманісцкім наме-рам царквы, бо прэтэнзіі духавенства на вядучую ролю ў дзяржаве выклікалі незада-воленасць у часткі феадалаў. Ён адстойваў права шляхты на палітычнае панаванне i ў той жа час выступаў прыхільнікам унутрана адзінай, цэнтралізаванай, шляхецка-дэмак-ратычнай дзяржавы. С. быў перакананы, што права павінна абаранянь падданых ад злоўжыванняў з боку манарха i тым самым засцерагаць ад тыраніі, а закон павінен за-бяспечыць дзяржаве парадак, спакой i ca-цыяльны мір. Таму лічыў, што неабходна мець адзіны закон i для правячых вярхоў, i для падцаных. С. выступаў як прыхільнік незалежнасці i свабоды чалавека, для ўдак-ладнення сутнасці свабоды спасылаўся на ІДыцэрона. Асаблівую ўвагу звяртаў на тое, што паводзіны чалавека ў грамадстве па-вінны вызначацца не яго ўнутранымі пажа-даннямі, a ўстаноўленымі рамкамі закону. У поглядах С. на права натуральна-прававы падыход супадае з пастулатамі, што значна пазней з'явіліся ў краінах Заходняй Еўро-пы. Права ён разглядаў не як прадукт бос-кага адкрыцця, a дзейнасці чалавечага ро-зуму. Абсалютнасиь i аб'ектыўнасць права, вяршэнства закону яскрава выявился ў ар-тыкулах распрацаванага ім Статута, дзе за­кон — «найвышэйшы вартавы ўсеагульнай свабоды».

Палітычная i творчая дзейнасць С. ад-бывалася ў перыяд, калі Вялікае княства Літоўскае і Польшча знаходзіліся ў «веч­ным саюзе» (уніі) пад вяршэнствам адзіна-га караля i сойма. Намаганні С. былі скіра-ваны на забеспячэнне дзяржаўнай годнасці i суверэнітэту Княства i тым самым абара-нялі інтарэсы беларускага і літоўскага на-родаў. Процідзеянне польскім намерам вы-явілася ў барацьбе супраць шэрага пала-жэнняў уніі 1569, якія прыніжалі палітыч-нае i самастойнае значэнне Вялікага княс­тва Літоўскага. У адпаведнасці з гэтымі па-лажэннямі i канстытуцыямі сойма нормы новага Статута 1588 павінны былі адпавя-даць рашэнням Люблінскай уніі. Ажыццяў-ляць распрацоўку Статута ў 1586 было да-ручана С. Яго намаганнямі, дыпламатыч-нымі здольнасцямі i наперакор пастанове Люблінскага сойма ў 1588 Статут быў зац-верджаны каралём Жыгімонтам III Вазай i замацаваны пячаткай толькі Вялікага княс­тва Літоўскага за подпісамі Л.Сапегі i піса-ра Габрыэля Войны. Нават гэтым С ім-кнуўся падкрэсліць незалежнасць Вялікага княства Літоўскага ад польскай Кароны ў справах, якія тычыліся яго ўнутранага ўладкавання. У Статуце 1588 замацаваліся артыкулы, якія абвяшчалі аўтаномны палі-тыка-прававы статус Вялікага княства Лі-тоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. Статут забараняў польскім феадалам атрымліваць пасады i землі ў княстве, патрабаваў уво-дзіць тут дзяржаўнае справаводства на бе-ларускай мове. С. садзейнічаў распрацоўцы i выданню Статута на беларускай мове дру-каваным спосабам.

Прымаў удзел С. i ў рэфармацыйным руху. У рэлігійных адносінах ён не вызна-чаўся паслядоўнасцю. Двойчы ён мяняў ве-равызнанне: спачатку перайшоў з правас-лаўя ў пратэстантызм, a потым у каталіц-тва. Талерантны палітык i прыхільнік вера-цярпімасці, ён падтрымліваў утварэнне уні-яцкай царквы на Беларусі, але быў катэга-рычным праціўнікам гвалту i насілля як сродкаў яе ўмацавання. Паводле яго мерка-ванняў, рэлігійнае адзінства спрыяла б умацаванню дзяржавы i пазбавіла б яе ад многіх унутраных канфліктаў. Але калі на тагачаснай арэне рэлігійнага змагання за унію з'явілася асоба святара І.Кунцэвіча, які вызначаўся сваей нецярпімасцю да пра-васлаўных, што пацягнула самыя непажа-даныя вынікі для спакою i бяспекі ў Вялі-кім княстве Літоўскім, С. вымушаны быў умяшацца ў такі ход падзей. Паміж С i Кунцэвічам узнікла вострая палеміка. Каб стрымаць Кунцэвіча, С выкарыстоўваў i сваё высокае дзяржаўнае становішча. Але той, карыстаючыся падтрымкай караля, у сваю чаргу востра выступаў супраць

С. Свае погляды на рэлігійную праблему С. выказаў у вядомым пасланні да Кунцэ-віча ад 22.3.1621: «...Я сам ггрыкладаў нама-ганні па ўвядзенні уніі і спыніць яе ўвя-дзенне было б справай неразумнай. Аднак ніколі мне не прыходзіла думка, каб Ваша міласць вырашыла прыводзіць людзей да яе гэткімі гвалтоўнымі спосабамі. Вы Ва-шымі неразважнымі гвалтамі ўзбурылі і, дадам, прымусілі народ рускі да адпору... Што тычыцца небяспекі, якая пагражае Вашаму жыццю [Кунцэвіч скардзіўся С, што яму пагражаюць праваслаўныя], то можна сказаць: «Кожны сам прычына сва­ей бяды...»

Трэба выкарыстоўваць спрыяльныя аб-ставіны, але нельга паддавацца неразумна-му захапленню, асабліва калі справа ідзе пра веравызнанне... Калі гвалціце людскія сумленні, калі замыкаеце цэрквы, калі лю-дзі без набажэнства, абрадаў хрысціянскіх павінны гінуць, як няверуючыя, калі сама-вольна дамагаецеся любові i павагі да гас-падара, тады абыходзіцеся без нас. Калі ж з прычыны ўціскаў у народзе паўстане непа-кой, які трэба ўціхамірваць, тады намі [г. зн. свецкай уладай] добра дзверы запхнуць....Калі Вы на гэтым маім напамінанні не распячатаеце i не адчыніце цэрквы, тады я сам загадаю ix распячатаць i праваслаўным аддаць». Аўтар паслання сцвярджаў, што рэлігійная цярпімасць — аснова ўсякай цывілізаванай дзяржавы, a рэлігійны вы-бар — неад'емнае права чалавека ў грамад-стве. Кунцэвіч не прыслухаўся да разважлі-вага папярэджвання С. I як вынік — паў-станне віцебскіх гараджан i забойства імі уніяцкага святара (1623). Удзельнікі сурова пакараныя, прычым расследаванне гэтай справы ўзначаліў С, які на гэты раз дзей-нічаў ужо як суровы суддзя. У такой сітуа-цыі яму давялося змірыцца з суровай са-цыяльна-палітычнай рэчаіснасцю і, магчы-ма, не без ваганняў i ўнутранага болю ад-мовіцца ад некаторых сваіх асветніцка-гу-маністычных ідэалаў. С, безумоўна, быў прадстаўніком i выразнікам інтарэсаў свай-го асяроддзя. Яго дзейнасць аб'ектыўна спрыяла развіішю i ўмацаванню на Белару-сі ў 2-й палове 16 ст. прагрэсіўнай свецкай сацыяльна-палітычнай думкі.

Літ:. Archiwum domu Sapiehów... Lwów, 1892. Т. 1. S. 119; Archiwum domu Radziwiłłów. Kraków, 1885. S. 195; Likowski E. Historya unii kościoła ruskiego z kościołem rzymskim. Poznań, 1875. Сокол С.Ф. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI
века. Мн., 1974. С. 127—141. С.Ф.Сокая.

САПУНОЎ

Аляксей Парфенавіч (27.3.1851—2.10.1924)

Псторык, археограф, краязнавец. Нара-дзіўся ў мяст. Усвяты Веліжскага павета Ві-цебскай губ. ў купецкай сям'і. Пачатковую адукацыю атрымаў у павятовым вучылі-шчы. 3 1862 вучыўся ў Аляксандраўскай гімназіі ў Віцебску, пасля заканчэння якой у 1869 паступіў на гістарычна-філалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Пасля заканчэння універсітэта (1873) паи-нуты на кафедры. У 1873—96 працаваў настаўнікам лацінскай i грэчаскай моў у Віцебскай гімназіі. Даслужыўся да стацкага саветніка, меў ордэны св. Станіслава III i II ступені i св. Ганны III i II ступені. 3 1896 працаваў архіварыусам Вінебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. 3 1897 выкладчык Маскоўскага універсітэта.3 1901 сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта. У 1907 выбраны дэпутатам ад Віцебскай губерні ў Дзяржаўную думу 3-га склікання, дзе падтрымліваў правае крыло акцябрыстаў. У 1913 С. прызначаны сакратаром Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта, з 1918 загадчык секцыі дэмаграфіі ў губернскім статыстычным бюро, з 1919 — у Віцебскім губернскім архіве. Актыўна ўдзельнічаў у стварэн-
ні Віцебскага царкоўна-археалагічнага му­зея i Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, адзін з ініцыятараў адкрыцця Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага ін-
стытута, у якім выкладаў з 1911 да 1922, з

1913 — прафесар. Быў ганаровым членам шматлікіх вучоных камісій i навукова-куль-турных таварыстваў у Віцебску, Магілёве, Маскве, Пейярбургу; ганаровы грамадзянін г. Веліж.

Першая праца С. «Гістарычныя звесткі аб Віцебскім замку» надрукавана ў «Памят­ной книжке Витебской губернии на 1881 г.». Пры жыцці выдадзены 72 яго працы, сярод якіх зборнікі гістарычных матэрыялаў, ак-таў і дакументаў, навуковыя даследаванні i ўступныя артикулы да гістарычных зборні-каў, артыкулы i творы, разлічаныя на шы-рокае кола чытачоў. С. даследаваў гісто-рыю, літаратуру, этнафафію, археафафію, архітэктуру, фальклор Беларусі, пераважна Падзвіння, выявіў i зрабіў палеаграфічныя апісанні старажытных рукапісных помні-каў, апісаў Барысавы камяні, архівы Віцеб-шчыны, Магілёўшчыны i Мінска. У ліку яго твораў: «Полацкі Сафійскі сабор» (1888), «Дзвінскія або Барысавы камяні» (1890), «Рака Заходняя Дзвіна: Псторыка-геаграфічны агляд» (1893), «Матэрыялы па гісторыі i геаграфіі Дзісенскага i Вілейскага паветаў Віленскай губерні» (1896, разам з Друцкім-Любецкім), «Помнікі часоў стара­жытных i найноўшых у Віцебскай губерні» (1903), «Універсітэт у Полацку» (1908) i інш. Самая буйная праца С. — зборнік дакумен-таў «Віцебская даўніна» (т. 1, 4, 5, 1883—88).

Літ:. Стука л ич В.К. А.П.Сапунов: К 25-летию его учёной и литературной деятель­ности. Витебск, 1905; Падліпскі A. Летапісец Віцебшчыны. Мн., 1993. А.М.Фыатава,

САРБЕЎСКІ

Мацей Казімір (24.2.1595—2.4.1640)

Новалацінскі паэт, філосаф, тэолаг, тэа-рэтык літаратуры і красамоўства. Нарадзіў-ся ў фальварку Сарбева (каля Плоцка) у Польшчы. Некаторыя даследчыкі сцвяр-джаюць, што С. — «літвін паводле пахо-джання» (г.зн. жыхар Вялікага княства Лі-тоўскага). Большую частку свайго жыцця ён правёў на Беларусі i ў Літве, у Полацку напісаў свае асноўныя творы па рыторыцы, паэтыцы i антычнай міфалогіі, моцна паў-плываў на беларускую лацінамоўную літа-ратуру, навуку i школьную адукацыю 17 ст. Таму зусім справядліва лічыць яго спадчы-ну агульным здабыткам трох народаў.

Вучыўся граматыцы i рыторыцы ў езуіц-кай школе г. Пултуска. У 1612 прыняты ў ордэн езуітаў i паступіў у Віленскую езуіц-кую акадэмію, дзе ў 1614—17 вывучаў фі-ласофію (логіку, фізіку i метафізіку)- Вер-шы на лацінскай мове пачаў пісаць са школьных гадоў. У 1617—18 працаваў нас-таўнікам граматыкі i рыторыкі ў езуіцкай гімназіі, заснаванай Я.К.Хадкевічам у Кро-жах (Літва). Важным этапам фарміравання яго як вучонага, літаратара i паэта была праца настаўнікам рыторыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1618—20). Тут ён пачаў свае фундаментальныя даследаванні па тэо-рыі паэзіі i красамоўства. Два гады слухаў курс тэалогіі ў Віленскай езуіцкай акадэміі (1620—22), пасля чаго накіраваны ў Рым (1622—25). Там вывучаў метафізіку i тэало-гію ў Германскай калегіі, рыхтаваў матэры­ялы па гісторыі антычных старажытнасцей, напісаў арыгінальнае даследаванне «De acuto et arguto» («Пра жарт i дасціпнасць»). У Рыме быў прыняты пры двары папы Ур­бана VIII, быў рэдактарам выдання царкоў-ных гімнаў, разам з А.Данатам выдаваў помнікі Старажытнага Рыма. Там прасла-віўся як аўтар эпіграм, одаў і гімнаў (упер-шыню апубл. ў Рыме, 1625) i ўзнагароджа-ны Урбанам VIII лаўровым вянком i меда-лём. Вярнуўшыся на радзіму (1625), пэўны час жыў у Нясвіжы (1625—26), відаць, пра-цаваў там настаўнікам езуіцкага калегіума. У 1626 ён зноў прызначаны настаўнікам рыторыкі ў Полацкі калегіум, дзе чытаў свае фундаментальныя універсітэцкія кур­сы (захаваліся ў рукапісных копіях) па тэо-рыі паэзіі, красамоўстве i антычных стара-жытнасцях. Упершыню яны апублікаваны тэматычнымі зборнікамі на лацінскай мове i ў перакладзе на польскую мову сучаснымі

польскімі даследчыкамі пад назвамі «Пра дасканалую паэзію, або Вергілій i Гамер» (апубл. 1954), «Лекцыі па паэтыцы» (апубл. 1958), «Багі язычнікаў, або Тэалогія, філа-софія прыроды i этыка, палітыка, эканомі-ка, астраномія i іншыя мастацтвы i навукі, якія змяшчаюцца ў міфах паганскай тэало-гіі» (апубл. 1972). У 1627—28 гэтыя курсы С. прачытаў у Віленскай езуіцкай акадэміі. Пазней у той жа акадэміі ён быў прафеса-рам філасофіі (1628—31) i тэалогіі (1631 — 33), дэканам філасофска-тэалагічнага фа-культэта. 3 1635 спалучаў выкладчыцкую працу з абавязкамі прапаведніка i тэолага пры двары караля Рэчы Паспалітай Ула-дзіслава IV. Прыдворнае жыццё яго не ва-біла. У лісце да плоцкага епіскапа С.Лю-беньскага ён скардзіўся на розных кар'е-рыстаў i зайздроснікаў пры двары, якія са-чылі нават за яго асабістай перапіскай. Празмерная праца пагоршыла яго здароўе, ён прасіўся ў адстаўку, каб прысвяціць ся-бе літаратурнай i навуковай творчасці. Але каралю выгадна было трымаць пры сабе таленавітага паэта, вучонага, прамоўцу, му­зыканта. Перад самым ад'ездам С. з Вар­шавы кароль угаварыў яго апошні раз выс-тупіць з казаннем. Тут ён занядужаў i na-мёр.

Тэарэтычная спадчына С. даследавалася з пачатку 20 ст., раней ён быў вельмі папу-лярны як выдатны новалацінскі паэт, пас-лядоўнік рымскай класікі i «славянскі Га-рацый». Вядома каля 30 выданняў збору яго паэтычных твораў, у т.л. ў Вільні, Польшчы, Італіі, Францыі, Галандыі, Гер-маніі i інш. У. Сыракомля па-мастацку пера-клаў выбраныя оды, эпіграмы i іншыя вер-шы С. на польскую мову i апублікаваў у кн. «Пераклады польска-лацінскіх паэтаў эпохі Жыгмунтоўскай» (т. 6, Варшава, 1852) i ў 9-м т. збору сваіх твораў «ГТаэзія» (Вільня, 1851). Сапраўдным адкрыццём у новалацінскай еўрапейскай паэзіі стаў яго зборнік лірычных дыфірамбаў «SiMludia» («Лясныя гульні», 1637), напісаных пад уражаннем каралеўскага палявання. Сам паэт называў гэты цыкл паэтычным кап-рычыо, літаратурнай забавай для сяброў, адхіленнем ад класічных норм i таму не публікаваў ix. «Лясныя гульні» напісаны акнэнтным (танічным) вершам, ix мелоды-ка i рытміка максімальна набліжаны да на-роднай песні, карнавальнай музыкі.

3 яго імем даследчыкі звязваюць паэ-тычную практыку i тэорыю барока як стылю мастацкай культуры 17—1-й паловы 18 ст. У 1892 польскае езуіцкае выдавецтва апублікавала збор паэтычных твораў С. — вялікі том (624 стар.) з біяграфіяй паэта i бібліяграфіяй яго друкаваных i рукапісных кніг. У ёй прадстаўлены ўзоры бадай усіх жанраў i стыляў барочнай паэтычнай куль­туры: свецкія оды i рэлігійныя гімны, па-негірыкі, пастаралі, песні, эпіграмы, элегіі. На жаль, яны не перакладаліся на беларус-кую мову i таму яшчэ «не ўпісаліся» ў кан-тэкст нашай нацыянальнай літаратуры. Ха-рактэрная асаблівасць яго паэзіі — пара-даксальнае спалучэнне вобразаў антычнай міфалогіі з хрысціянскімі ідэаламі i народ-най песеннасцю. Ёсць у яго i палітычныя публіцыстычныя творы, у ix паэт заклікаў хрысціянскія дзяржавы аб'яднацца i вызва-ліць народы ад турэцкага панавання. Тут ён працягваў палітычную тэндэнцыю, па-чатую М.Гусоўскім у «Песні пра зубра».

Літаратурная спадчына С. значна паў-плывала на эстэтыку, паэтычнае i тэарэ-тычнае мастацтва Польшчы, Беларусі, Літ-вы, Расіі. Вялікае значэнне для гэтага рэгі-ёна мелі яго лекцыі i даследаванні па тэо-рыі літаратуры, рыторыцы i антычнай мі-фалогіі. Сімяон Полацкі ведаў паэзію i тэа-рэтычныя даследаванні С; услед за ім па-майстэрску спалучаў антычны эстэтызм i хрысціянскую рыгарыстычную мараль. Курсы паэтыкі i рыторыкі ў школах Бела-русі 2-й паловы 17—18 ст. ў значнай меры грунтаваліся на канспектах рукапісных кніг С., хоць i адаптаваных, значна скарочаных, дапасаваных да школьнага выкладання. Гу-маніст паводле светапогляду, С. жыў у складаны i супярэчлівы перыяд пераходу ад сярэднявечча да Новага часу, ад рэнесанса-вай культуры да «барочнага» стылю. Можа таму ў яго даследаваннях сумяшчаюцца смелая навуковая i літаратурная думка з сярэдневяковым традыцыяналізмам i сха-ластычным методам спасылак на аўтарытэ-ты Бібліі, Новага запавету, Арыстоцеля, Фамы Аквінскага. Аднак у аснову сваёй лі-таратурнай тэорыі С. паклаў рэнесансавыя курсы паэтыкі i найперш папулярную ў Еў-ропе кнігу Ю.Скалігера «Сем кніг паэтыкі» (Ліён, 1561). Развіваючы думку пра аўта-номнасць i творчую прыроду мастацтва, С. зрабіў з яе радыкальныя высновы, якія супярэчылі сярэдневяковым уяўленням аб утылітарным прызначэнні мастацтва як «служанкі» рэлігіі. Паэзія, адзначаў ён, — гэта сфера творчай свабоды, яна не можа

быць абмежавана кан'юнктурнымі факта-рамі. Свабода творчасці рэалізуецца ў дзей-насці мастацкай фантазіі, пры дапамозе яе паэт вынаходзіць фабулу i сродкі яе ўвасаб-лення ў мастацкім творы. Гэты творчы акт адбываецца незалежна ад таго, існуюць ці не існуюць у рэчаіснасці рэальныя факты i з'явы, якія маглі б стаць прататыпам мас-тацкіх вобразаў i сюжэтаў. Канцэпцыя мас-тацкага свету як ідэальнай рэальнасці, створанай мастаком па аналогіі з божым тварэннем Сусвету, супярэчыла сярэдневя-коваму ўяўленню пра мастакоў як рамесні-каў.

Асаблівасць аргументаў С. як тэарэтыка барока ў тым, што на шкале яго каштоў-насцей ёсць пэўны зрух ад рэальнасці да ідэалу. На яго думку, мастацтва, ідэальнае па сваёй прыродзе, выкарыстоўвае элемен­ты рэальнага быцця толькі ў якасці крыні-цы, аднак не залежыць ад яго. Антычнае паняцце «мімезіс» (наследаванне) С. разу-меў не як перайманне мастацтвам рэаль-насці, а як тварэнне (па аналогіі з божым тварэннем Сусвету) новай, ідэальнай рэ-альнасці. Людскія ўчынкі з'яўляюцца не адзіным, a толькі асноўным прадметам мастацкага выяўлення. Найвышэйшым ві-дам мастацтва ён лічыў паэзію, бо толькі яна набліжаецца да пазнання ў філасофіі i тэалогіі, выяўляе вонкавыя i ўнутраныя ўласцівасці прадметаў i падзей. Найболып дасканалым родам літаратуры лічыў эпіч-ную паэзію, бо яна спалучае «ўсе навукі i мастацтвы» i стварае ўражанне цэлага сус­вету, народжанага фантазіяй паэта. Да «не-дасканалых» родаў літаратуры адносіў эле-гічную i часткова лірычную паэзію, таму што яны не маюць сваёй закончанай фабу­лы — «душы» мастацкай дасканаласці. Па-шыраны ў той час жанр эпіграмы (саты-рычнай, хвалебнай, панегірычнай), на яго думку, не адпавядаў паняццю паэзіі, бо быў моцна звязаны з канкрэтнай з'явай i не меў магчымасці выявіць ідэалы. Душой эпіграмы з'яўляюцца жарт i дасціпнасць, якія набліжаюць яе да красамоўства, выяў-ленага ў паэтычнай форме.

Асновай паэтычных твораў ён лічыў фа­булу, a галоўнымі элементамі паэтычнай формы — мелодыю, рытм i метр. На яго думку, фабула найбольш характэрная для эпічнага роду паэзіі — вяршыні мастац­тва. Мастацкая тыпізацыя разглядалася ім па аналогіі з лапчным мысленнем: спачат-ку ў паэта ўзнікае агульная задума дасканалага героя, пасля ён пераходзіць да яе ажыццяўлення, ствараючы экспазіцыю, за­вязку, эпізоды і інш. элементы фабулы. Майстэрства паэта, паводле С, заключаец-ца ў тым, каб у яго галоўным героі ўвасобі-лася паўната дасканаласці і каб у творы не было нічога лішняга, расцягнутага i нудна-га. Ідэальнымі творамі сусветнага мастац­тва С. называў «Іліяду» Гамера і «Энеіду» Вяргілія.

Літаратурная тэорыя С. спалучала эстэ-тычныя ідэалы i тэорыі трох гістарычных эпох — Адраджэння, барока i класіцызму. Арыентуючыся на чалавека i яго асяроддзе, ён працягваў традыцыі гуманістычнай культуры Адраджэння. Аддаючы перавагу ідэальнаму над рэальным, узнёсламу над прыгожым, складанасці i вытанчанасці над класічнай прастатой i закончанасцю, ка-рыстаючыся складанай схаластычнай логі-кай для «канструявання» тэорыі мастацкай творчасці, акцэнтуючы ўвагу на «паэтыч­най дасціпнасці», паэт выступаў i тэарэты-кам барочнай культуры. Яго канцэпцыя іерархічнасці відаў мастацтва, родаў i жанраў паэзіі, арыентацыя на дасканалага, ідэаль-нага героя сведчылі, што ён быў папярэд-нікам класіцызму, абфунтаваў зыходныя ідэі гэтага кірунку мастацкай культуры канца 17-пач. 19 ст. Рэнесансавы гуманізм паэта i вучонага яскрава выявіўся ў яго тлумачэнні антычнай міфалогіі, якой ён прысвяціў спецыяльны трактат «Багі языч-нікаў». Гэта, па сутнасці, першая ва Усход-няй Еўропе спроба звесці антычны пантэ-он да ідэалізаванай жыццядзейнасці антыч-нага чалавека. У рэлігіі i міфах ён бачыў усе праявы чалавечага жыцця — побыт, культуру, светапогляд, навуковыя ўяўленні, ідэалы i каштоўнасці жыцця. Крыніцай мі-фаў лічыў фантазію i паэтычную творчасць народа i быў перакананы, што ў народнай міфалогіі ў сімвалічнай, скрытай форме закладзены асновы ўсіх наступных цывілі-зацый.

С. быў выдатным педагогам, яго навуко-вая спадчына запісана ў форме універсітэц-кіх i школьных лекцый, ca шматлікімі пры-кладамі i дэталёвым аналізам канкрэтнага літаратурна-мастацкага i навуковага матэ-рыялу. Вось як, напрыклад, С тлумачыў сваім полацкім i віленскім студэнтам адзін з ірывідаў прарока Іезекііля (гутарка ішла пра эпізод біблейскай кнігі Іезекііля — ма-тыў «чатырох жывёл» i чатырох колаў, якія рухаліся па складаных траекторыях): «Мі

калай Капернік з Памор'я, самы таленаві-ты знаўца матэматычных навук мінулага стагоддзя, першы геніяльна разгадаў супя-рэчнасці гэтых рухаў i паказаў, што нябёсы рухаюцца ўласна ў гэтых чатырох супраць-леглых напрамках, але не па прамой, а па касой лініі». Патрэбна была мужнасць ву-чонага, каб гаварыць вучням езуіцкай кале-гіі ў пач. 17 ст., праз 27 гадоў пасля рас­правы інквізіцыі над Джардана Бруна, пра геніяльнае адкрыццё Каперніка, хоць i ў прыкрытай форме, пад выглядам разгадкі сімвалічных прывідаў біблейскага прарока. Яго рукапісныя кнігі — гэта адначасова i школьныя дапаможнікі, i універсітэцкія курсы. Даследчыкі мяркуюць, што ўсе тры курсы лекцый запісаны навучэнцамі По-лацкай калегіі пад дыктоўку прафесара i маюць навучальна-практычную мэту. У ix змешчаны розныя парады студэнтам, гато-выя схемы i ўзоры для самастойных прак-тыкаванняў па вершаскладанні і падрых-тоўцы аратарскіх прамоў. Нягледзячы на пэўны фуз схаластыкі, С. як вучоны, паэт, педагог, асветнік развіваў гуманістычную навуку i мастацкую культуру эпохі Адра-джэння. Яго спадчына — важная гістарыч-ная традыцыя, якая сведчыць пра духоўнае ўзаемадзеянне беларускага, літоўскага i польскага народаў.

Літ.: Рязанов В.И. К истории русской драмы: Поэтика М.К.Сарбевского. Нежин, 1911;
Конан У.М. Полацкі курс паэтыкі М.К.Сарбеўскага (1618—1627 гг.) // Весці АН БССР.
Сер. грамад. навук. 1972. № 1; Яго ж. От Ре­нессанса к классицизму. Мн., 1978. С. 117—140;
Я г о ж. Гуманистическая интерпретация искус­ства и мифологии у М.К.Сарбевского // Идеи
гуманизма в общественно-политической и фи­лософской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977. У.М.Конан.

САСНОЎСКІ

Антон Юр'евіч (1775—1852)

Рэлігійны дзеяч. Паходзіў са старадаўніх чарнігаўскіх дваран, выхаванец бельскага вучылішча i супрасльскай епархіяльнай се-мінарыі. Быў членам Супрасльскага капіту-ла, драгічынскім протапрэсвітэрам, брэсц-кім канонікам, дэпутатам Драгічынскага павятовага суда, віцэ-старшынёй Брэснкай кансісторыі (прызначаны на гэту пасаду неўзабаве пасля таго, як вытрымаў экзамен на багаслоўскім факультэце Віленскага уні-версітэта), афіцыялам віленскай мітрапа-ліцкай кафедры, старэйшым саборнымпротаіерэем. У 1838 С. прызнаны «нядобра-надзейным» i сасланы ў Кастрамскую гу-берню, але ў тым жа годзе памілаваны i неўзабаве адноўлены ў званні. Правёў больш за 30чгадоў у жорсткай барацьбе з базыльянамі. Змог дамагчыся пэўнага па-ляпшэння ў становішчы белага праваслаў-нага духавенства, напісаў шэраг праектаў, частка з якіх атрымала заканадаўчую санк-цыю i садзейнічала павелічэнню колькасці грэка-уніяцкіх семінарый i вучылішчаў. Быў знаўцам гісторыі царквы i заканадаў-ства Вялікага княства Літоўскага, любіў даўніну, збіраў народныя песні i апавядан-ні i дасылаў ix у Імператарскае геаграфіч-нае таварыства. У «Актах Віленскай археа-графічнай камісіі» (т. 16, 1889) надрукава-ны яго «Адказы Брэсцкага капітула», у якіх выкрываў факты незаконнага спагнання каталіцкім духавенствам царкоўнай дзеся-ціны з беларускіх уніятаў.

Літ:. Боровский П.И. А.Ю.Сосновский. Вилъна, 1890.

СВАЯ К

Казімір

(сапраўднае Стаповіч Канстанцін;

19.2.1890—6.5.1926)

Беларуси паэт, прадстаўнік клерыкаль-нага рамантызму. Нарадзіўся ў в. Барані Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю (1914). Служыў ксяндзом, у сваёй парафіі адкрываў беларускія школы. Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» (1924), п'ес «Янка Канцавы» (1920), «Купалле» (1930), публіцыстычнага трактата пра шкоднасць п'янства «Алкаголь» (1913), дзённіка «Дзея маёй мыслі, сэрца i волі» (1932). Яго вершы экспрэсіўныя, медыта-цыйныя, адметныя біблейскай сімволікай, малітоўна-псалмовай стылістыкай, выка-рыстаннем фальклору.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: