Хамінскі

Францішак Ксаверы (?— 9.6.1809)

Пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся на Слонімшчыне (?) у сям'і шляхціца. Зай-маў пасады ■ старосты пінскага, ваяводы мсціслаўскага (з 1788), маршалка мінскага (1793—1807). Прыбліжаны гетмана М.К.Агінскага, ездзіў з яго даручэннямі ў якасці дыпламата ў Заходнюю Еўропу. У 1797 арыштаваны па падазрэнні ў антыцар-скай змове. Пісаў на польскай мове. Аўтар класіцыстычных вершаў, публіцыстычнага «Адказу» (1792). Перакладаў на польскую мову творы Гарацыя, Ж.Расіна, Ж.Дэліля, П.Карнеля. Лічаць, што большасць паэ-тычных твораў, якія прыпісваюцца Агін-скаму, стварыў менавіта X. i апублікаваў ix пад псеўданімам «Слонімскі грамадзянін» у зборніках «Пстарычныя i маральныя апо-весці» (1782) i «Байкі i не-байкі» (1788).

ХАРЛАМПОВІЧ

Канстанцін Васілевіч (30.7.1870—23.3.1932)

Гісторык, педагог. Нарадзіўся ў в. Рага-чы Бярозаўскага раёна. Скончыў Пецяр-бургскую духоўную акадэмію (1894). 3 1899 прыват-дацэнт, у 1909—21 прафесар Ка-занскага універсітэта. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1916), акадэмік АН Украінскай ССР (1919). Даследаваў гісто-рыю праваслаўнай царквы ў Расіі, на Бела-русі i Украіне, асвету на Беларусі i ў Расіі 16—17 ст., становішча беларускіх i ўкраін-скіх меншасцей у Польшчы, узаемасувязі ўсходнеславянскіх літаратур. Сярод твораў X. «Да гісторыі заходнярускай асветы: Ві-ленская брацкая школа ў першае паўста-годдзе свайго існавання» (Вільня, 1897); «Заходнярускія праваслаўныя школы XVI i пачатку XVII ст...» (Казань, 1898); «Заход-нярускія царкоўныя брацтвы i ix асветніц-кая дзейнасць у канцы XVI i пачатку XVII ст.» (СПб., 1899). Яго працы напісаны з ідэалістычных пазіцый, але змяшчаюць каштоўны фактычны матэрыял.

ХВЕДАРОВІЧ

Іван Фёдаравіч, гл. Фёдараў Іван


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: