Ходзька

Леанард (6.11.1800—12.3.1871)

Выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёг-раф. Нарадзіўся ў в. Аборак Маладзечан-скага раёна. У 1816—17 вучыўся ў Вілен-скім універсітэце. Член таварыства філарэ-таў. Зблізіўся з А.Міцкевічам, Я.Чачотам, Т.Занам. 3 1819 сакратар кампазітара М.К.Агінскага. У 1822 эмігрыраваў за мяжу, з 1826 жыў у Парыжы. Удзельнічаў у палі-тычным жыцці эміграцыі. Пісаў на польс­кай i французскай мовах. Аўтар паэмы «За-лессе» (1821), у якой услаўляў прыгажосць наваколля маёнтка М.К.Агінскага Залесся

(каля Смаргоні), збіраў яго малюнкі. Выдаў зборнікі твораў Міцкевіча (1828), І.Красін-скага (1830), мемуары Агінскага (т. 1—4, 1827—28), працы па гісторыі, геаграфіі, статыстыцы, у т.л. «Полыпча» (1836—41), у якой шмат беларускіх матэрыялаў. Аўтар біяграфіі АЛ.Касцюшкі (1837), «Папуляр-най гісторыі Польшчы» (1863). Сабраў 125 тамоў дакументаў па гісторыі Полынчы, Беларусі, Ўкраіны i інш.

ХОДЗЬКА (Б а р э й к а)

Ян (псеўд. Ян ca Свіслачы; 24.6.1777—10.11.1851)

Пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў г.п. Крывічы Мядзельскага раёна. Бацька А.Ходзькі. 3 1793 быў цывіль-на-вайсковым камісарам Ашмянскага паве-та, з 1795 асэсарам суда ў Паставах, з 1798 падсудкам, з 1808 падкаморым Вілейскага павета, з 1811 старшынёю Галоўнага цы-вільнага суда ў Мінску, інспектарам школ у Віленскай, Магілёўскай i Віцебскай губер-нях. Адзін з арганізатараў масонскіх ложаў у Мінску i Вільні. Прытрымліваўся памяр-коўна-асветніцкіх поглядаў. Прыхільнік ас-веты для народа. За сувязь з таварыствам філаматаў у 1826 зняволены. За ўдзел у паўстанні 1830—31 сасланы на Урал (1830—34). Пісаў на польскай мове. Друка-ваўся ў часопісе «Dziennik Wileński» («Bi-ленскі дзённік»), альманаху «Rubon» («Py-бон») i інш. Класіцыст, потым псеўдакласі-цыст-маралізатар. Аўтар камедыі «Вызвале-ная Літва, або Пераход Нёмана» (1812), трагедыі «Кракус» (нап. 1816), аповесцей «Пан Ян са Свіслачы» (1821), «Брат i сяс-тра» (1845), трактата «Аб эксдывізіях, або Аб судовым падзеле маёнтка даўжніка на карысць крэдытораў» (1816), успамінаў i артыкулаў па гісторыі Міншчыны, адмет-ных жывасцю апавядання i значнай коль-касцю беларусізмаў. П'есы X. ставіліся ў Мінску на аматарскай сцэне ў 1812.

Te:. Pisma rozmaite autora «Pana Jana ze Świsłoczy». T. 1—12. Wilno, 1837—42.

Jlim:. Chodźko D. Jan Chodźko: Obrazek życiorysowy // Teka Wileńska. 1858. №5; T u r s k a H. Język Jana Chodźki. Wilno, 1930.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: