Філіповіч

Афанасій (1597—15.9.1648)

Беларускі пісьменнік-публіцыст, палі-тычны i царкоўны дзеяч. Нарадзіўся на Брэстчыне ў сям'i рамесніка. У дзяцінстве атрымаў даволі добрую адукацыю, што паз-ней дало яму магчымасць працаваць хатнім настаўнікам. 3 1620 працаваў пры двары князя Льва Сапегі настаўнікам Я.Лубы, якога польскія прыдворныя колы выдавалі за рускага царэвіча. У 1627 Ф. пастрыгся ў манахі пры віленскім Святадухаўскім ма-настыры. Жыў у Куцеінскім (пад Оршай), Міжгорскім (пад Кіевам), Дубайскім, Ку-пяціцкім (каля Пінска) манастырах; у 1640—43 ігумен Сімяонаўскага манастыра ў Брэсце. У 1637—38 ездзіў да расійскага цара ў Маскву. Пра мэту i вынікі свайго ві-зіту ў Маскву напісаў спецыяльную рэля-цыю, або, як потым сам назваў яе, «Псто-рыю падарожжа ў Маскву». Гэта быў пер-шы публіцыстычны твор Ф., у якім ён у своеасаблівай форме, выкарыстоўваючы арыгінальныя паэтычныя прыёмы, раска-заў пра цяжкае становішча праваслаўнага насельніцтва Беларусі i Украіны ў складзе Рэчы Паспалітай. Лічачы набожнага расій-скага цара Міхаіла Фёдаравіча адзінай апо-рай прыгнечаных праваслаўных, Ф. імкнуў-ся пераканаць яго ў неабходнасці ваеннага ўмяшання ў справы Рэчы Паспалітай. За актыўнае процідзеянне Брэсцкай царкоў-най уніі 1596 i рэзкія выпады ў адрас кара-ля на дзяржаўных соймах (1641 i 1643) Ф. саслалі ў Кіеў (1643). Тут у чаканні суда духоўнай кансісторыі з мэтаю свайго апраўдання Ф. напісаў тлумачальную запіску, у якой выклаў мітрапаліту Пятру Магілу прычыны, што прымусілі яго рабіць пэў-ныя захады ў абарону праваслаўя. Суд кан-сісторыі вызвал іў Ф. з-пад арышту i адпус-ціў у Брэст. У кастрычніку 1644 польскія ўлады арыштавалі Ф. як «дзяржаўнага зла-чынцу» па справе Я.Лубы, выхавацелем якога ён быў. Падставай для арышту паслу-жыла паведамленне Ф. расійскаму паслу ў Рэчы Паспалітай пра ролю, якую адводзілі Лубу польскія палітыкі. Луба, які ў той час знаходзіўся ў Маскве, быў затрыманы. Польскія ўлады ў адказ затрымалі Ф. як за-ложніка. Зняволены ў варшаўскай турме, ён напісаў i накіраваў каралю шэраг арты-кулаў («Навіны», «Фундамент непарадку касцёла рымскага», «Рыхтаванне на суд», «Парада набожная» i інш.), у якіх з дэмак-ратычных пазіцый крытыкаваў палітыку Рэчы Паспалітай, царкоўных іерархаў i свецкіх магнатаў, выступаў супраць цар-коўнай уніі, за саюз з Расійскай дзяржавай. Выратаванне свайго народа Ф. бачыў у ад-раджэнні i ўмацаванні праваслаўнай царк-вы. Сваё зняволенне разглядаў як палітыч-ную акцыю i помету за нястомную бараць-бу ў абарону праваслаўнага насельнійтва Рэчы Паспалітай. Ён лічыў, што менавіта з-за царкоўнай уніі ў краіне беспакарана парушаюцца агульнапрынятыя законы i правы як у свецкім, так i ў духоўным жьш-ці народа, што неаднойчы станавілася прычынай абвастрэння саідыяльных i рэлі-гійных супярэчнасцей. У адрозненне ад ін-шых антыуніяцкіх палемістаў, Ф. не закра-наў супярэчлівых пытанняў царкоўна-даг-матычнага багаслоўя, бо добра разумеў, што польскія феад&іы i каталіцкая царква пры падтрымцы некаторых праваслаўных іерархаў імкнуліся да уніфікацыі праваслаўнага i каталіцкага веравызнанняў не з рэлігійных, а выключна з палітычных меркаванняў. Яго крытыка уніяцкай i каталіцкай царквы вылі-валася ў бязлітаснае выкрыццё кіруючых вярхоў шляхецкай Рэчы Паспачітай.

Нават калі Луба шчасліва вярнуўся з Масквы, Ф. не атрымаў жаданай волі. Яго накіравалі ў чарговую ссылку ў Кіева-Пя-чэрскі манастыр. На гэты раз i П.Магіла не прыслухаўся да яго тлумачэнняў. На волю Ф. выйшаў толькі ў 1647 пасля смерці міт-рапаліта. Свабода яго, аднак, была карот-катэрміновая. Паводле даносу па абвінава-чанні ў дапамозе казакам Б.Хмяльніцкага фанатычныя салдаты ваяводы Масальскага пасля жорсткіх катаваннях расстралялі

Ф. каля в. Гершановічы пад Брэстам. У зборніку публіцыстыкі Ф. «Дыярыуш» («Дзённік», 1646) сабраны яго падарожныя i тлумачальныя запіскі, успаміны і дзённі-кі, аўтабіяграфічны нарыс, легенды i міс-тычныя прывіды, пасланні i лісты, выкры-вальныя прамовы, канспектыўныя накіды асобных артыкулаў, філасофскія трактаты багаслоўскага характару, а таксама вершы, прысвечаныя барацьбе. Ідэйная насыча-насць, каларытнасць i разнастайнасць сты-лёвых адценняў, багацце апавядальных сродкаў, розных мастацкіх прыёмаў робяць «Дыярыуш» Ф. адным з яркіх помнікаў па-лемічнай публіцыстыкі 17 ст. У ім знайшлі адлюстраванне пэўныя грані гераічнай ба-рацьбы беларускага народа за свае нацыя-нальныя i рэлігійныя правы, культуру, звы-чаі i традыцыі напярэдадні шырокага выз-валенчага руху сярэдзіны 17 ст.

Те.: Диариуш // Из истории философской и общественно-политической мысли в Белорус­сии: Избр. произв. XVI — начала XIX в. Мн., 1962.

Jlim:. Коршунов А.Ф. Афанасий Фили-пович: Жизнь и творчество. Мн., 1965.

ФІЯЛКОЎСКІ

Антоши (1796—1883)

Рэлігійны дзеяч, магілёўскі рымска-ка-таліцкі архіепіскап, мітрапаліт усіх рымска-каталіцкіх цэркваў у Расіі. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Вучыўся ў Полацкай езуійкай акадэміі, у галоўнай духоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце, быў пасвячоны ў ксяндзы. Прафесар багаслоўскіх навук i цар-коўнай гісторыі ў Віленскай епархіяльнай се-мінарыі i ў Віленскім універсітэце, а пасля закрыцця апошняга — у Віленскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі; быў яе рэкта-рам да 1842. Садзейнічаў пашырэнню рускай мовы сярод каталіцкага насельніцтва, пры-маў удзел у складанні першага каталіцкага катэхізіса на рускай мове. Клопатамі Ф. ў Пецярбургу былі заснаваны мітрапаліцкая царква i епархіяльная семінарыя, якой ён за-вяшчаў усю сваю багатую бібліятэку.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: