Храпавіцкі

Ігнат Яўстахавіч (31.7.1817—25.12.1893)

Паэт, фалькларыст, грамадскі дзеяч. На-радзіўся ў в. Каханавічы Верхнядзвінскага раёна. Пісаў на польскай мове. У 1840-я гады актыўна супрацоўнічаў у альманаху «Rubon» («Рубон»), першы нумар якога па-чынаўся з яго праграмнага верша «Дзвіна». У гэтым вершы гучаў заклік да абуджэння ад спрадвечнага сну, каб крочыць да нова-га лепшага жыцця. У тым жа альманаху (1845, т. 5) X. надрукаваў працу «Погляд на паэзію беларускага народа» (з дадаткам на-зіранняў над асаблівасцямі беларускай мо-вы на матэрыяле гаворкі Віцебшчыны), якая была першай гісторыка-параўнальнай характарыстыкай беларускай фальклорнай спадчыны, а таксама нізку рамантычных вершаў, пераклады на польскую мову бела-рускіх народных песень (1843, т. 3), нека-торыя гістарычныя дакументы. Рыхтаваў да друку «Поўны беларускі песнязбор», рас-працаваў для яго класіфікацыю, назапаш-ваў тэксты. У 1850 разам са сваімі аднадум-цамі С.Убры i Ю.Шчытам распрацаваў праект скасавання прыгоннага права i пра-вёў яго на губернскім дваранскім з'ездзе, пасля чаго доўгі час не прымаў удзел у гра-мадскім жыцці. 3 1880 прадвадзіцель два-ран (маршалак) Віцебскай губерні.

Jlim.: Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белорус­сии. М., 1972; С а л а в е й Л.М. Ігнат Храпавіц-кі — беларускі фалькларыст // Помнікі гісторыі i культуры Беларусі. 1976. №4.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: