Ясінскі

Юзаф (?— 1833)

Медык, антраполаг, асветнік-гуманіст. Паходзіў з Беларусь Скончыў медыцын-скую школу ў Гродне, потым Віленскі уні-версітэт (1789). Меў навуковую ступень доктара філасофіі, медыцыны i хірургіі. Працаваў урачом у магнатаў Абуховічаў, пасля ў Навагрудку, дзе i памёр. Я. аўтар кнігі «Антрапалогія пра фізічныя i мараль-ныя ўласцівасці чалавека» (напісана ў 1810, выдадзена ў 1817 у Вільні). Ён адзін з пер-шых на Беларусі выклаў антрапалогію як вучэнне пра чалавека цалкам з выкарыс-таннем анатоміі, фізіялогіі, медьшыны, фі-ласофіі. Быў прыхільнікам віленскай эва-люцыйнай школы i лічыў, што фізічнае i біялагічнае існаванне чалавека падпарадка-вана натуральна-арганічнаму цыклу. Пры вытлумачэнні эвалюцыі ўсяго жывога за-стаўся на пазіцыі паміж дэізмам i прыро-дазнаўчым навуковым матэрыялізмам. У трактоўцы праблемы грамадства i маралі ўспрыняў шэраг ідэй Асветніцтва, у тым ліку дагаворную тэорыю паходжання дзяр-жавы, натуральнае права i інш. Паводле

яго сцвярджэння, маральныя, грамадзян-скія і палітычныя законы вынікаюйь з на-туральнага права. Мараль разглядаў як ва-лявую сферу. Таму дабро, зробленае пад прымусам, ён не адносіў да ісйінна мараль-нага. Найвышэйшым кантралёрам марал i лічыў Бога, без ідэй якога немагчыма сум-ленне. Веды таксама не гарантуюць вы-ключэння зла, маральнасць падтрымлівае толькі наяўнасць вышэйшага суддзі — Бо­га. Услед за Ж.-Ж. Русо ён адрозніваў звы-чаі ад законаў (першыя ўласцівы нецывілі-заваным народам, другія — асветным) i пагаджаўся з Мантэск'е, што законы больш уласцівы сферы дзяржаўнай i rpa-мадскай, a звычаі — асобаснай. Імкненне людзей да супрацоўніцтва i сумеснага жыц-ця Я. тлумачыў не толькі натуральным жа-даннем цесных сувязей, аде i страхам перад сіламі знішчэння, бо страх заўчаснай смер-ці ўласцівы ім таксама, як i вышэйшым жывёлам.

Шт.. Идеи гуманизма в общественно-поли­тической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977. С. 136—138.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: