Ястржэмбскі

Іван Фердынанд Львовіч (1814 —пасля 1883)

Эканаміст, рэвалюцыянер-петрашэвец. Паходзіў з дваран Мінскай губ. Скончыў Харкаўскі універсітэт (1841), выкладаў па-літэканомію i статыстыку ў Інстытуце кор­пуса інжынераў шляхоў зносін i Тэхнала-гічным інстытуце ў Пецярбургу. 3 восені 1848 удзельнік гуртка петрашэўцаў — гру-пы маладых утапічных сацыялістаў i дэмак-ратаў, якія імкнуліся да перабудовы сама-ўладнай i прыгонніцкай Расіі. На сходах гуртка Я. чытаў лекцыі па палітэканоміі, у якіх крытыкаваў тэорыю народанасельніц-тва Т.Р. Мальтуса, прапагандаваў ідэі Ш.Фур'е i іншых заходнееўрапейскіх эка-намістаў. На фарміраванне яго філасофскіх поглядаў паўплываў А.І.Герцэн. У галіне палітэканоміі па асобных палажэннях ён прытрымліваўся тэорыі Ф.Ж.Б.Сея, лічачы зямлю, працу i капітал крыніцамі багацця i вартасці. Крытыкаваў польскага эканаміста

Цяшкоўскага за яго сцвярджэнне, быццам крэдыт можа прынесці палёгку i ўратаван-не ад нарастаючага паўперызму народа. Стаяў за свабодны гандаль, падтрымліваю-чы ў гэтым А.Сміта i Д.Рыкардо. Прызна-ваў уплыў прамысловасці на рост дабрабы-ту i моцы дзяржавы, аднак галоўным ад-моўным вынікам прамысловага развішя лічыў утварэнне пралетарыяту. Менавіта паўперызм, на яго думку, абумовіў пашы-рэнне сацыялістычных i камуністычных ідэй на Захадзе. Паводле Я., «вопыт i тэо-рыя даказалі немагчымасць перамагчы паў-перызм рознымі мерамі, якія прапаноўвалі палітыка-эканомы: грамадская дабрачын-насць, ашчадныя касы, тэхнічная адука-цыя». Да сацыялістаў Я. адносіў тых, хто прапаноўваў палепшыць становішча пра-цоўных без ліквідацыі прыватнай уласнас-ці. Ён пісаў пра неабходнасць замены сва-боднай канкурэнцыі салідарнасню інтарэ-саў розных класаў i ўсталявання гармоніі паміж імі, крытыкаваў П.Прудона за яго патрабаванне ліквідаваць зямельную ўлас-насць i аддаваў перавагу вучэнню Фур'е, які прыватную ўласнасць пакідаў у недаты-кальнасці. Як i большасць петрашэўцаў, ён адхіляў сістэму камунізму, якая адмаўляла ўсякую ўласнасць. Разам з тым Я. крыты-каваў капіталізм за тое, што ён выклікае збядненне пэўных слаёў насельніцтва. На-конт тэорыі народанасельніцтва Мальтуса выказаў думку, што сродкі, прапанаваныя для вырашэння гэтай праблемы, бесчала-вечныя. Наогул жа эканамічныя патраба-ванні Я. не выходзілі за межы задач буржу-азнага развіцця Расіі i адлюстроўвалі аса-блівасць расійскага вызваленчага руху, калі ва ўмовах абвастрэння крызісу прыгонніц-тва дваранская рэвалюцыйнасць саступіла месца разначынскай.

2.5.1848 Я. быў арыштаваны i зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. 3.1.1850 пры-гавораны да смяротнай кары, але ў той жа дзень паводле канфірмацыі на Сямёнаў-скім пляцы ў Пецярбургу пакаранне заме­нена на 6 гадоў катаргі. Сасланы ў Та-больскую губ. У 1857 яму дазволена вяр-нуцца на радзіму, але да 1872 быў пад на-глядам паліцыі. У 2-й палове 1850-х гадоў як інжынер удзельнічаў у будаўніцтве ша-шы Масква—Варшава на тэрыторыі Магі-лёўскай губ. Аўтар мемуараў.

Те: Мемуар петрашевца // Минувшие оды. 1908. №1.

Jlim:. Бус ь ко В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — начала XX в.: Очерки. Мн., 1990. С. 15—16.

ЯСТРЭБСКІ (Ястржэмбскі) Мікалай Фёдаравіч (10.7.1808—74)

Інжынер, педагог, гісторык навукі i тэх-нікі. Нарадзіўся ў Рэчыцкім павеце ў сям'і межавога суддзі. Пачатковае выхаванне i адукацыю атрымаў дома. У 1830 скончыў матэматычны факультэт Віленскага універ-сітэта. Вырашыўшы прысвяціць сваё жыц-цё інжынернай дзейнасці, ён паступіў у Пецярбургскі інстытут корпуса інжынераў шляхоў зносін. Па заканчэнні ў 1832 ін-стытута Я. пакінуты ў ім у якасці рэпетыта-ра, a ў 1837 прызначаны памочнікам пра-фесара на кафедры будаўніцтва i практыч-най механікі. Адначасова ён выкладаў пра-ктычную механіку ў Тэхналагічным інсты-туце i механіку ў 2-м кадэцкім корпусе, быў актыўным супрацоўнікам «Журнала Главного управления путей сообщения и публичных зданий», у якім змясціў шэраг навуковых артыкулаў і перакладаў. Апублі-каваў укладзены ім «Курс практычнай ме-ханікі» (т. 1—2, 1837—38), за які быў адзначаны Дзямідаўскай прэміяй. У 1843 Я. прызначаны сакратаром канферэнцыі інстытута шляхоў зносін, памочнікам рэ-дактара «Журнала... путей сообщения...», а ў 1844 — прафесарам механікі i складання заводскіх праектаў. Пасля 15-гадовай служ­бы пры інстытуце шляхоў зносін Я. пры­значаны начальнікам Магілёўскай акругі шляхоў зносін, дзе праслужыў 14 гадоў. За гэты час пад яго кіраўніцтвам была добра-ўпарадкавана Кіеўская шаша да Магілёва i ад Магілёва да Бабруйска, праведзена ша­ша ад Магілёва да Доўска, перабудавана Бабруйская плаціна, распрацаваны праекты мастоў цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску i цераз Дняпро ў Магілёве, у Магілёве пабу-даваны паравы млын. Пасяліўшыся канчат-кова ў Магілёве, Я. загадваў гэтым млы-ном. Незадоўга да смерці вьщау новую пра-цу «Галоўныя асновы двайной бухгалтэ-рыі». Быў вялікім аматарам мастацкай літа-ратуры i гарачым прыхільнікам літаратур-нага таленту М.В.Гогаля. Памёр i пахаваны ў Магілёве.

Jlim:. Гусак А.А. Практычная механіка i «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі. Мн., 1992.

ЯЦКО

Мікалай Геранімавіч (1855—?)

Беларуси этнограф, фалькларыст. Нарадзіўся на Бабруйшчыне, вучыўся ў Бабруй-
скай прагімназіі, Слуцкай класічнай гімназіі (з 1872). Працаваў настаўнікам у мяст.
Колбча Ігуменскага павета (1887—92), быў карэспандэнтам П.В. Шэйна. У яго «Матэрыялах для вывучэння побыту i мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» змясціў артыкулы «Вярцеп на калядныя святкі», «Хаджэнне са звяздою перад новым годам», «Знахары», «Супраць зало­
му», фальклорныя творы, запісаныя ў Рэчыцкім i Ігуменскім пав., некаторыя міфіч- ныя казкі i казкі пра жывёл, шмат замоў,гульняў i інш. А.Ю.Лозка.

ЯЦКОЎСКІ

Ігнат (7—1873)

Пісьменнік, мемуарыст; удзельнік паў-стання 1830—31. Нарадзіўся ў Навагрудку i працаваў там адвакатам. Пасля задушэння паўстання з 1831 знаходзіўся ў эміграцыі ў Лондане, удзельнічаў у польскіх эмігранц-кіх арганізацыях. Быў кампаньёнам А.Ры-пінскага па выдавецкай справе. У 1857 вярнуўся на радзіму. Выступаў у друку з публіцыстычнымі творамі, успамінамі, вер-шамі. Аўтар публіцыстычных кніг «Палі-тычныя творы» (Лондан, 1853), «Трохгадо-вае знаходжанне на Усходзе» (Лондан, 1857). У кнізе мемуараў «Аловесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды» (выйшла ана-німна, 1-е выд. Лондан, 1854; 2-е выд. Познань, 1858) паказаны побыт i звычаі жыхароў Беларусі, расказана пра хваляван-не сялян у мястэчку Крошын Навагрудска-га павета ў 1828. Гэта кніга — адна з ас-ноўных крыніц звестак пра беларускага па-эта Паўлюка Ъагрыма i яго творчасць. У ёй Я. ўпершыню апублікаваў верш Багрыма «Заиграй, заиграй, хлопча малы...».

Літ:. Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 186—191.

Г.В.Кісялёў.

СПІС АЎТАРАЎ

С.А.Акуліч, С.Х.Александровіч, В.А.Антонаў, М.К.Багадзяж, В.К.Бан-дарчык, М.П.Барташэвіч, Г.І.Барышаў, М.В.Батвіннік, А.Р.Бензярук, М.В.Біч, В.М.Бусько, У.А.Васілевіч, Г.Я.Галенчанка, А.К.Галубовіч, В.І.Гапава, В.А.Гапоненка, А.П.Грыцкевіч, В.П.Грьшкевіч, Э.КДара-шэвіч, М.І.Дарошка, Г.В.Дзербіна, Р.Н.Дожджыкава, Т.І.Доўнар, З.У.Драздова, Л.Н.Дробаў, С.ФДубянецкі, Э.С.Дубянецкі, У.П.Емяль-янчык, А.А.Жлутко, Л.У.Званарова, Л.С.Іванова, Ф.І.Ігнатовіч, У.М.Казбярук, С.В.Казуля, Л.М.Канаплянік, АЛ.Капілаў, Дз.У.Караў, Э.А.Карніловіч, У.Г.Кароткі, А.К.Каўка, Г.А.Каханоўскі, Г.В.Кісялёў, В.С.Клейн, У.М.Конан, А.Ф.Коршунаў, В.В.Краснова, З.П.Кузьмічэн-ка, С.А.Кузняева, С.В.Кузьмін, ЮАЛабынцаў, М.Б.Ласінскі, А.С.Ліс, У.І-Літвіновіч, М.С.Лобач, А.Ю.Лозка, А.С.Майхровіч, С.А.Малевіч, А.В.Мальдзіс, М.У.Маркевіч, У.І.Мархель, Г.А.Маслыка, І.А.Ма-сляніцына, Н.М.Махнач, З.П.Мельнікава, М.В.Мікалаеў, А.Я.Міхневіч, Ю.А.Мыцык, В.Л.Насевіч, ЯЛ.Неміроўскі, В.П.Оргіш, А.М.Пад-лінскі, С.А.Падокшын, Я.І.Парэцкі, К.С.Пракошына, М.Я.Рыбко, У.І.Саламевіч, В.С.Семенякоў, В.У.Скалабан, В.І.Скідан, С.В.Снап-коўская, С.С.Собалеў, С.Ф.Сокал, Н.В.Тарэлкіна. М.АТкачоў, А.М.Філатава, І.П.Хаўратовіч, І.К.Цішчанка, С.Ф.Цярохін, І.У.Чаквін, В.А.Чамярыцкі, В.М.Чарапіца, Л.А.Чарныш, Л.А.Чарнышова, В.Ф.Шалькевіч, В.В.Швед, В.Ф.Шматаў, Г.Ф.Юрчанка, Я.А.Юхо, ЗЛ.Яцкевіч.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: