Т1. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) ёсць гук [й]:
1) пяць; 4) Сібір’ю;
2) пісьменнік; 5) заваёўнік.
3) двое;
Т2. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) не супадае колькасць літар і гукаў:
1) надвор’е; 4) вясёлы;
2) утрая; 5) падручнік.
3) юбілей;
Т3. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) ёсць падоўжаны гук [ч]:
1) ноччу; 4) наводчык;
2) адчай; 5) ваяўнічы.
3) ачышчэнне;
Т4. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) спалучэннем літар дж перадаюцца два гукі:
1) аджыць; 4) аджаты;
2) пасаджаны; 5) паджылкі.
3) нараджэнне;
Т5. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) літара ё абазначае два гукі:
1) цёплы; 4) дзённік;
2) мільённы; 5) сёмы.
3) грандыёзны;
Т6. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) спалучэннем літар дз перадаецца адзін гук:
1) падзямелле; 4) адзначыць;
2) падзякаваць; 5) аддзелены;
3) адзін;
Т7. Пазначыць колькасць гукаў у словах:
1) буяць; 4) персідскі;
2) надзея; 5) сузор’е.
3) павільён;
Т8. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ы:
1) д..рэктар; 4) Ч..рнышэўскі;
2) інж..нер; 5) канц..лярыя.
3) ш..рсцяны;
Т9. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара я:
|
|
1) с..мсот; 4) кал..ндарны;
2) с..ржант; 5) Дз..ржынск.
3) с..зонны;
Т10. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара і:
1) звыш..дэйны; 4) з..начыць;
2) аб..мшэлы; 5) вы..граваць.
3) за..нелы;
Т11. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:
1)..узор; 4)..астрэйшы;
2)..озера; 5)..учоба.
3)..асенні;
Т12. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара о:
1) п..ўнаводны; 4) д..ўгатэрміновы;
2) н..вабудоўля; 5) ст..тысячны.
3) св..ечасова;
Т13. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца ў:
1) а..дыторыя; 4) Ка..каз;
2) беларуска-..краінскі; 5) ва..ніверсітэце.
3) шлагба..м;
Т14. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:
1) камен..чык; 4) подз..віг;
2) іс..ці; 5) дзес..ці.
3) ледз..ве;
Т15. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:
1) бязвыез..на; 4) Краншта..т;
2) пос..ны; 5) кантрас..ны.
3) фарпос..ны;
Тэст №8
А1. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) напісанне не адпавядае гучанню:
а) смешны; г) клад;
б) пясчаны; д) слуп.
в) б’ешся;
А2. Адзначыць слова(-ы), дзе ёсць падаўжэнне зычных:
а) вагонны; г) збожжа;
б) карэнне; д) аддзячыць.
в) стагоддзе;
А3. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца а:
а) д_рыктар; г) р_менны;
б) бар_льеф; д) т_рмометр.
в) д_карацыя;
А4. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца е:
а) з_нітка; г) л_снічоўка;
б) м_ліяратар; д) пов_зь.
в) м_тро;
А5. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца о:
а) св_ечасова; г) д_ўгавязы;
б) в_семсот; д) д_тэрміновы.
в) м_вазнаўца;
А6. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца ў:
а) калёкві_м; г) аквары_м;
б) на _краіне; д) еса_л.
в) а_дыторыя;
А7. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца ь:
а) забрыс_ці; г) манпанс_е;
б) Васіл_еў; д) мен_шы.
в) шчаў_е;
А8. Адзначыць слова(-ы), у якім(-іх) пішацца вялікая літара:
|
|
а) (М,м)інскія тэатры; г) (П,п)ольшча;
б) (З,з)аслужаны трэнер Беларусі; д) (В,в)аўкавыскі педкаледж.
в) (Б,б)рылёвы апавяданні;
А9. Адзначыць слова(-ы) з суфіксальным спосабам словаўтварэння:
а) рашчыніць; г) здабыць;
б) хата; д) цікава.
в) таўстаногі;
А10. Адзначыць назоўнік(-і) з канчаткамі –у, -ю ў месным склоне:
1) воля, 2) мука, 3) сум, 4) пацыент, 5) парк,
6) горыч, 7) Брэст, 8) Коля, 9) жэле, 10) дарожка.