Мядзьвежая паслуга Пане Каханку

З’яўляецца пані Теафілія, сястра Кароля Радзівілла:

Теафілія: Я ужо стамілася ад тваіх забаў, Караль! Тваі калматыя слугі, гэтыя дзікія зверы паўсюль! Хутка я забуду, як выглядаюць звычайныя людзі! Блазны, цыгане, нэгры, а галоўнае – мядведзі, Караль!!! Я знайшла іх поўсць у сваёй талерцы! Хіба нельга было падаць на стол простымі чалавечымі рукамі? Матка Боская, заступніца, ды ты хаця б чуеш мяне, Караль?! (бачыць публіку) Ой, прабачайце, панове! Здаецца, Бог пачуў мае малітвы! Колькі добрых, прыгожых твараў… Хаця б пачую чалавечую гаворку, замест мядзвежага рова.

У залу забягае пан Ярнутоўскі, падае на калені

Ярнутоўскі: Пані Теафілія, пані Теафілія! Цалую вашы рукі, цалую вашы ногі!

Теафілія: Горш за мядзведзя можа раўці толькі шляхціч… Што здарылася, пан Ярнутоўскі?

Ярнутоўскі: Светлая панна, я прапаў!

Теафілія: Але ж вы тут перада мной!

Ярнутоўскі: Божа пакутлівы, і вы таксама, як ваш брат, не маеце ані кроплі літасці, а маеце толькі здзек!

Теафілія (вельмі сур’ёзна): Гэта толькі невялікая частка маёмасці Радзівілаў! (іншым тонам) Ха-ха-ха, пан Ярнутоўскі, даруйце, я й насамрэч часам кажу як мой злаўрэдны брат - Караль. Даруйце, ды устаньце! Што ў вас здарылася?

Ярнутоўскі: Пані Теафілія, я пазбаўлены міласці вашага брата, я аслаўлены на ўвесь свет! Я ня ведаю як жыць далей!

Теафілія: Ніякага пакою ў сваіх пакоях! Як гэта здарылася? Вы зноў учынілі бойку ў карчме? А мо ў самой ратушы? Спакусілі нявінную дзеўку? Не аддалі пазыку?

Ярнутоўскі: Гэта ўсё было, але…

Теафілія: Дык я кі са смяротных грахоў вас так знэрваваў? Магу супакоіць адразу – няма такога граха, які быў бы не да спадобы майму любаму брату! Але?...

Ярнутоўскі: Але справа ў іншым!

Теафілія: А ў чым?

Ярнутоўскі: Толькі не смейцеся, пані Теафілія. Пасля апошляка балявання я напісаў… верш!

Теафілія: Што? Вы напісалі верш?!

Ярнутоўскі: Так, верш! Нават цэлую оду, называецца – “Ода п’янству!”. Напісаў і здуру распавеў пану Каралю. А ён так раззлаваўся!

Теафілія: З чаго гэта?

Ярнутоўскі: Вось і я лічу, што няма з чаго! Ну, здаецца, прыняў на свой лік… Знайшоў там нейкі глыбінны сэнс, знявагу Радзівіллам і іншае. А я што? Я нават і ня думаў, светлая панна! Вы ж мяне ведаеце!

Теафілія: Гэта й дрэнна, што ня думаў. Толькі ўмееце, што піць, а потым оды п’янству пісаць!

Ярнутоўскі: Найсвятлейшая пані, Хрыстом прашу, злітуйцеся! Пан Караль сказаў, што сваёй одай я абразіў усю літвінскую шляхту і нават караля! Маўляў, трэба падымаць на сейміку пытанне аб маім шляхетным паходжанні!

Теафілія: Дык ваш род яшчэ с часоў Вітаўта вядомы усім!

Ярнутоўскі: Так, але ж вядома і тое, што ў Радзівілла грошай болей, чым ва ўсёй кароне, а нашыя дэпутаты грошы любяць больш, чым праўду. Ой, пазбавяць мяне шляхетнай граматы! Дапамажыце, найяснейшая пані! Што рабіць?

Теафілія: Выйсце, на мой погляд, толькі адно – улагодзіць майго брата. І прасіць у яго прабачэння за такі недальнабачны учынак. Вось тут прысутнічаюць нашыя госці, якія ўсё чулі. Панове, вы дапаможаце пану Ярнутоўскаму?

Ярнутоўскі: Святы Міколас, нябесны волат, я не забуду вашай дапамогі!

Теафілія: Вось і добра.

Ярнутоўскі: Спадарства, пан Караль Радзівілл вельмі любіць, калі яго сустракаюць па-шляхетнаму. Таму прашу вас, калі раптам з’явіцца, дык усе разам зробім шляхетны паклон – па-сармацку. Вось так (паказвае). Найяснейшае панства, богам малю, не падзвядзіце! Давайце яшчэ раз адрэпетыруем…

Пане Коханку: Што за гоман? Ярнутоўскі! Ты яшчэ тут, халера цябе возьмі!


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: