Навуковы стыль і яго разнавіднасці

У кожнай нацыянальнай мове на працягу яе развіцця афармляюцца і замацоўваюцца грамадска ўсвядомленыя нормы ўжывання моўных сродкаў з улікам сацыяльных абставін, формы зносін (вуснай ці пісьмовай, дыялагічнай ці маналагічнай), зместу маўлення, мэт і задач выказвання. Гэтыя нормы з’яўляюцца асновай для вылучэння функцыянальных стыляў мовы. Такім чынам, “функцыянальны стыль мовы – гэта грамадска ўсвядомленая, унутрана аб’яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы” (Цікоцкі, с. 243).

Навуковы стыль – паняцце даволі шырокае. Ён выкарыстоўваецца ў галіне навукі, тэхнікі, адукацыі і аб’ядноўвае разнастайныя па змесце і прызначэнні віды і жанры літаратуры. Навуковыя тэксты ўяўляюць сабой манаграфіі, дысертацыі, артыкулы, даклады, тэзісы, справаздачы аб навуковай дзейнасці.

Навуковы стыль – гэта сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў.

Рэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмовай форме, аднак на канферэнцыях, у аўдыторыях, дыскусіях можна пачуць і вуснае навуковае маўленне.

Мэта навуковага тэксту – данесці да чытача аргументаваную інфармацыю, выкладзеную лагічна, паслядоўна, ясна, аб’ектыўна.

Як піша Р.А. Будагаў, “стыль навуковага выкладу – катэгорыя строга гістарычная. У розных краінах ён ствараўся ў розны час. Перадумовы для яго афармлення і далейшага развіцця вызначаліся: 1) агульным станам навукі і навуковых выданняў у гэтай краіне; 2) ступенню развіцця літаратурна апрацаванай мовы; 3) вялікімі майстрамі – пісьменнікамі і вучонымі, якія звярталіся да роднай мовы ў сваіх навуковых, гістарычных і крытычных творах”.

Асноўная функцыя навуковага тэксту – данесці да чытача пэўную навуковую інфармацыю, а таксама аргументаваць вывады, даказаць навізну і каштоўнасць навуковых ідэй. Спецыфіка дадзенай функцыі вызначае і асноўныя рысы навуковага стылю: лагічнасць, яснасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, доказнасць, абстрагаванасць навуковага маўлення.

Сфера прымянення навуковага стылю вельмі шырокая. Гэта адзін са стыляў, які мае моцны і рознабаковы ўплыў на літаратурную мову. Шырокае і інтэнсіўнае развіццё навуковага стылю прывяло да фарміравання ў яго межах наступных разнавіднасцей (падстыляў): 1) уласна навуковага; 2) вучэбна-навуковага; 3) навукова-інфарма-тыўнага; 4) навукова-даведачнага; 5) навукова-папулярнага. Кожнаму падстылю ўласцівы свае жанры і індывідуальна-стылёвыя рысы.

2. Асноўныя рысы навуковага стылю

Сфера навуковага мыслення вызначаецца імкненнем да найбольш дакладнага, лагічнага, абстрагаванага выражэння думак, якія размяшчаюцца ў строгай паслядоўнасці.

Агульнымі рысамі навуковага стылю з’яўляюцца:

навуковая тэматыка тэкстаў;

лагічнасц ь выкладання матэрыялу – калі выконваюцца законы логікі ў перадачы зместу, інфармацыя падаецца ў пэўнай паслядоўнасці, згодна з планам, несупярэчліва, з выкарыстаннем спецыяльных сінтаксічных сродкаў міжфразавай сувязі;

дакладнасць выкладання дасягаецца выкарыстаннем адна-значных навуковых сродкаў, спецыяльных слоў, тэрмінаў;

доказнасць выкладання матэрыялу – калі прыводзяцца прыкла-ды, аргументы, вынікі эксперыментаў на карысць разглядаемых палажэнняў;

аб’ектыўнасць выкладання праяўляецца ў разглядзе праблемы з розных пунктаў гледжання, у адсутнасці суб’ектыўных падыходаў, эмацыянальных ацэнак, што патрабуе строгасці і дакладнасці моўных сродкаў;

насычанасць фактычнай інфармацыяй, статыстычнымі дадзе-нымі, наяўнасць графікаў, формул, табліц і г.д.;

абагульненасць, абстрактнасць выкладання навуковых тэкстаў праяўляецца ў адборы лексічных сродкаў і асаблівых сінтаксічных канструкцый, якія надаюць тэксту адназначнасць і навуковую дакладнасць.

Лагічнасць забяспечвае несупярэчлівасць навуковай аргументацыі, якая адлюстроўвае развіццё думкі ад прыватнага да агульнага, атрыманне ведаў, якія вынікаюць са зместу маўлення. Яснасць забяспечвае паслядоўнасць выкладу навуковых фактаў. Дакладнасць вызначае адназначнае разуменне навуковага тэксту, адсутнасць сэнсавых разыходжанняў паміж словам і абазначаным ім паняццем. Таму ва ўласна навуковых тэкстах вельмі рэдка выкарыстоўваюцца вобразныя, экспрэсіўныя сродкі, лексічныя адзінкі ўжываюцца пераважна ў прамым значэнні. Адназначнасці тэксту садзейнічае таксама тэрміналагічная лексіка.

Усе вышэйназваныя асаблівасці навуковага стылю можна прадставіць у наступнай схеме:

Навуковы стыль

Сфера выкарыстання Мэта выкары-стання Асноўныя стылёвыя рысы Характэрныя моўныя сродкі
Навука, аду-кацыя, тэхні-ка, вытвор-часць (падручнікі, навуковыя артыкулы, слоўнікі, да-клады, рэфе-раты і г.д.) Перадача навуковай інфармацыі, дакладных звестак аб прадметах і з’явах. 1. Лагічнасць, да- кладнасць. 2. Аб’ектыўнасць, абагульненасць, аб-страктнасць. 3. Доказнасць, аргу-ментаванасць, яс-насць і г.д. 4. Адносіны да з’яў і падзей не выра-жаны (адсутнасць эмацыянальна-экс-прэсіўных сродкаў), строгасць выкладу. 5. Наяўнасць спецы-фічных моўных сродкаў. Агульнаўжы-вальныя сло-вы, абстрак-тная лексіка. тэрміны, прафесіяналізмы; аддзея-слоўныя на-зоўнікі, дзея-словы з ня-пэўна-асабо-вым значэ-ннем; “мы-аўтарскае”; канструкцыі са злучнікамі і злучальнымі словамі; безасабовыя сказы і г.д.

Спосаб выкладання матэрыялу ў навуковай літаратуры – фармальна-лагічны (калектыўны). Навуковае выкладанне пабудавана з разважанняў, мэта якіх – доказ або абвяржэнне гіпотэз, ідэй, што выяўлены ў выніку навуковых доследаў. Для таго каб разважанне было пераканаўчым, думкі павінны выкладацца ў такой паслядоўнасці, пры якой адно палажэнне выцякала б з папярэдняга і рыхтавала да ўспрымання, разумення наступнага. Навуковае выкладанне матэрыялу разлічана на лагічнае, а не на эмацыянальнае ўспрыманне.

Навуковыя тэксты розных жанраў будуюцца па адзінай лагічнай схеме. У аснове гэтай схемы знаходзіцца галоўны тэзіс – сцвяр-джэнне, якое патрабуе абгрунтавання. Тэзіс уключае ў сябе прадмет маўлення (тое, пра што гаворыцца ў тэксце) і галоўную аналізуемую прыкмету (тое, што гаворыцца аб гэтым прадмеце). Доказамі галоўнага тэзіса з’яўляюцца аргументы – довады, якія прыводзяцца ў дапамогу доказу, колькаць аргументаў залежыць ад жанру і аб’ёму навуковага тэксту. Для больш поўнай аргументацыі тэзіса неабходны таксама ілюстрацыі – прыклады, якія пацвярджаюць тэарэтычныя палажэнні. Тэкст навуковага стылю завяршаецца высновай (рэзюмэ), дзе ўтрымліваецца аналітычная ацэнка даследавання і плануюцца далейшыя доследы.

Спосаб навуковага выкладання інфармацыі можа быць прадстаўлены ў найпрасцейшай лагічнай схеме – узоры навуковага разважання.

У с т у п. Ф а р м у л ё ў к а праблематыкі
Т э з і с
А р г у м е н т ы
В ы с н о в а

Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: