Пры вывучэнні мінулага кожнай краіны ўзнікае патрэба дзялення яго на перыяды – храналагічныя пласты, якія б адлюстроўвалі спецыфіку кожнага з этапаў гістарычнага шляху, пройдзенага народам. Гэтыя перыяды з’яўляюцца своеасаблівым фундаментам, на якім будуецца ўвесь гістарычны будынак.
У аснову гэтага падзелу павінны быць пакладзены такія факты і падзеі, якія выклікалі найбольш глыбокія перамены ва ўсіх сферах жыцця: палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай, культурнай і вызначалі далейшы лёс народа.
Наш народ прайшоў шматвяковы шлях ад старажытных часоў першабытнасці да сучаснасці. Свій адлік гісторыя вядзе з часоў з’яўлення на нашай зямлі першых людзей.
Сучасныя навуковыя даныя даюць падставу з вялікай доляй упэўненасці сцвярждаць, што першыя насельнікі прыйшлі сюды у сярэднім палеаліце прыкладна 100-40 тысяч гадоў да нашай эры. З таго часу гісторыя чалавечага роду на беларускай зямлі не перарываецца – адня пакаленні змяняюцца другімі. Але ўжо тыя першабытныя людзі сваім жыццём і працай закладвалі асновы нашага сучаснага грамадства.
|
|
З улікам накіраванасці працэсаў фарміравання беларускага народа, яго антрапалагічных, моуных, культурна –бытавых асаблівасцей у гісторыі Беларусі вылучаюцца 4 вялікія этнічныя эпохі:
1) Час засялення Беларусі і існаванне тут старажытнейшага даіндаеўрапейскага насельніцтва. Супадае з каменным векам.
2) З’яўленне індаеўрапейцаў на мяжы 3-2 тысячагоддзе да н.э. і вызначаецца як балцкая. Адпавядае бронзаваму і жалезнаму векам.
3) Славянскае засяленне Беларусі (3 ст. да н.э. – 7 ст. н.э.), час існавання племянных саюзаў палачан, дрыгавічоў і радзімічаў, а таксама стварэнне ВКЛ.
4) Пачынаецца з канца 14ст. і цягнецца да нашага часу. Гэта час станаўлення, развіцця і ўздыму беларускай народнасці.
Паводле фармацыйнага прынцыпу, у гісторыі Беларусі выдзяляюцца наступныя перыяды:
1) Першабытнаабшчынны лад (100-40 тыс.г. да н.э. – 8ст. н.э.)
2) Феадальнае грамадства (9ст.-1861г.)
3) Перыяд капіталізму (1861-1917гг.)
4) Эпоха сацыялізму (з 1917г.)
Яшчэ у савецкія часы Мікола Ермаловіч, праігнараваўшы фармацыйную канцэпцыю, выдзеліў у гісторыі Бацькаўшчыны 9-14ст. тры перыяды: полацкі (11-сярэдзіна 13ст.); навагародскі (сяр.13-пачатак 14ст.) і віленскі (1316-1385гг.) – на аснове таго горада, які з’яўляўся цэнтрам жыцця Беларусі, у якім рабілася ўся палітыка, дзе вызначаліся лёсы Беларусі.
У апошняе дзесяцігоддзе ў беларускую навуку ўсё болей пранікае цывілізацыйны падыход, які забяспечвае лепшае разуменне нацыянальнай гісторыі ў кантэксце сусветна-гістарычнага працэсу. У адпаведнаці з гэтым прынцыпам, у гісторыі чалавечага грамадства на тэрыторыі Беларусі выдзяляюцца наступныя перыяды:
1) Старажытнасць (100-40ст. да н.э. – 5 ст. н.э.)
2) Сярэднія вякі (6-15ст)
3) Новы час (16ст.-1918г.)
4) Сучасны перыяд, альбо найноўшая гісторыя.
Такі падыход дазваляю вывесці на належнае месца ў гісторыі праблемы беларускай дзяржаўнасці, культуры і духоўнага жыцця, якія раней – пры манаполіі фармацыйнага прынцыпу – яўна недаацэньваліся.