Вопрос 14 Творчы шлях Янкі Купалы

Вопрос 13. Дзейнасць Багдановіча на ніве нацыянальнага адраджэння.

Нарадзіўся Максім Багдановіч у 1891 г. у сям’і педагогаў у Мінску. Пад час з’яўлення Максіма на свет ужо сталі добра прыкметнымі рысы нацыянальнага адраджэння беларускакга народа. На паэзію Багдановіча паўплывалі творы францускіх сімбалістаў, расейскіх акмеістаў, аднак ён імкнуўся да стварэння ўласнабеларускай паэзіі, арганічнага зліцця беларускіх ды іншаземных традыцыяў. Творы беларускага паэта перакладзены на два дзесяткі моваў сьвету (сярод іх такія распаўсюджаныя, як ангельская, іспанская, нямецкая, польская, расейская, украінская, французкая), публікаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Францыі, Югаславіі і іншых краінах. "Вянок" – першая і адзіная прыжыццёвая кніга паэта, выдадзеная ў канцы 1913 г. у Вільні. Яе тыраж складаў 2000 экзэмпляраў. Сёння дакладна невядома, колькі захавалася экзэмпляраў кнігі, але да нядаўняга часу іх было знойдзена ўсяго 24. У зборніку «Вянок» выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца ў творчасці паэта займае інтымная лірыка. Каханне - пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Сапраўдным паэтычным шэдэўрам інтымнай лірыкі з'яўляецца раманс «Зорка Венера». Ён кранае глыбокай задушэўнасцю, душэўнай чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў. Лірычны герой твора (юнак) засмучаны тым, што павінен расстацца з любай дзяўчынай. Ён абяцае, што ў далёкім краі, куды едзе, усё сваё жыццё будзе помніць каханую. Пра яе будзе напамінаць і Венера, якой, безумоўна, вядома пра пакуты разлучаных сэрцаў.

Вопрос 14 Творчы шлях Янкі Купалы.

Янка Купала. Творчасць Янкi Купалы называюць летапiсам жыцця, працы i барацьбы беларускага народа, квiтнеючым садам, у якiм сабраны самыя дарагiя каштоунасцi мастацкага слова. Купала адкрыу вобраз беларускага селянiна як першаасновы народнага жыцця, маралi, яго духоунай моцы. Паэтычны дэбют паэта - верш "Мужык", надрукаваны у 1905 г. у газеце "Северо-Западный край Купала паказвае беларуса, якi працуе,, лечыцца без доктара i "свята рэдка калi" знае, не умее нi чытаць, нi пiсаць, зносiць лаянку i свавольства пана. Абяздолены мужык не толькi скардзiцца на прыгнет i нядолю, але i пачынае пратэставаць супраць сваiх прыгнятальнiкау, уступае на шлях барацьбы за права быць чалавекам, за сваю чалавечную годнасць. У 1908 г. выходзiць з друку першы паэтычны зборнiк Я.Купалы "Жалейка", вершы якого стваралiся на самым грэбенi рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. Вершы сборнiка "жалейка" прасякнуты пафасам услаулення беларускага мужыка-працаунiка, якога паэт з павагай называе панам сахi i касы. Пагарджаныя, абяздоленыя, "сляпыя i глухiя" беларусы узнялiся на барацьбу (верш "А хто там iдзе?").. Другi зборнiк дарэвалюцыйнага Купалы - "Гусляр", у цэнтры якога вобраз гусляра з гуслямi-самаграямi.. Ен верыць у сiлу народнай песнi, якая павiнна дапамагчы селянiну пераадолiць духоуную адсталасць. У 1913 г. у Пецярбурзе выдаецца трэцi сборнiк Я.Купалы "Шляхам жыцця", цэнтральнае месца у якiм займае вобраз беларускага мужыка i зямлi, на якой ен жыве. "Ясны твар вясны" бачыцца Я.Купалу у аблiччы бацькаушчыны (верш "Маладая Беларусь"). Радзiма - гэта увасабленне магутнага народа, загартаванага у змаганнi з прыгнетам..Глыбокае пачуцце любовi паэта да сваей радзiмы выяуляецца у алегарычным вершы "Выйдзi...".Беларусь тут увасабляецца у вобразе жанчыны-мацi, якая пакутуе ад уцiску царскага самадзяржауя. Апранутая у лахманы з кастры, з палыну, яна жыве пад "дзiкай зiмняй апекай", мерзне ад стюжы i сiверу Лiрыка Я.Купалы прасякнута любоую да сваей зямлi, захапленнем яе прыгожасцю. У вершы "Лета" паэт стварае цудоуны малюнак беларускай прыроды:Лепшыя узоры пейзажнай лiрыкi Я.Купалы - вершы "Явар i калiна", "Дзве таполi", "Жнiво", "Адцвiтанне". Паэт паказвае прыроду у цеснай сувязi з народнай працай, якую ен паэтызуе у вершы "Жняя". Гераiняй верша з'яуляецца простая сялянская дзяучына.З вянком на галаве яна велiчна iдзе па полi, песняй услауляючы жнiво. Аутар, захоплены працай дзяучыны, парауноувае яе з царыцай, з сонцам, з усiм самым цудоуным i прыгожым:А яна - царыца У творчастi Я.Купалы значнае месца займаюць лiраэпiчныя i рамантычныя паэмы ("Зiмою", "Курган", "Бандароуна", "Яна i я", "Магiла льва"), прысвечаныя лесу беларускага народа, яго легендарнай гiсторыi.Кастрыцнiцкая рэвалюцыя застала Я.Купалу у Смаленску. Многае у ходзе i характару рэвалюцыi засталося для паэта неразумелым. Магчыма, таму у вершах першых гадоу савецкай улады пераважаюць змрочныя фарбы, Так, вершах"Паязджанне", "Сон", "На прызбе", " выказваецца думка аб трывожным, няясным будучым жыццi, якое уяуляецца то густым сасоннiкам, пакрытым цемрай i населеным рознымi пачварамi-зводамi, то завiрухай: усе кудысьцi iмкнуцца, хочуць чагосьцi дасягнуць, а чаго - не разумеюць i не ведаюць. Болем за Бацькаушчыну, якую рвалi на кавалкi iншаземныя захопнiкi, прасякнуты вершы "У лесе", "Па Даугiнаускiм гасцiнцы". Вялiкай любоую да усяго, што звязвае паэта з радзiмай, прасякнуты верш "Спадчына" (1918 ". Паэт, iмкнучыся вытлумачыць многiя пытаннi далейшага жыцця народа, вялiкую надзею ускладау на сход - справядлiвы суд гiсторыi на усiм старым, здрадлiвым, што перашкаджала рухацца наперад. Гэтыя думкi пясняр выказау у вершах "На сход!" i "Час!". На пачатку 30-х гг. асноуным у творчасцi Я.Купалы становiцца усхвален не савецкай рэчаiснасцi. У яго паэзiю шырока уваходзiць тэма сацыялiстычных пераутварэнняу, калектыунай працы, новай маралi i этыкi. Сення, калi вядома прауда аб падзеях 30-х гг., цяжка паверыць, што Я.Купала мог шчыра услауляць калгасы, Сталiна i увесь сацыялiстычны лад жыцця, тым больш што пiсьменнiк добра ведау аб падзеях у краiне. Прыкладам можа служыць "ляукоускi" цыкл вершау Я.Купалы. З аднаго боку, вершы гэтага цыкла маюць рэальную жыццевую аснову, бо многiя прыватныя факты паэт iмкнууся засведчыць паэтычным, узнеслым словам, хацеу праславiць ляукоуцау, людзей калгаснай вескi. Але не усе з дваццацi вершау дасканалыя у мастацкiх адносiнах. У iх амаль адсутнiчае тая фiласофская заглыбленасць, якая была уласцiва творам дарэвалюцыйнай паэзii Я.Купалы. Наватарскiм для 30-х гг. лiчыуся верш "Лен", у якiм паэт праслауляе перадавую калгаснiцу, закаханую у брыгадзiра.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: